Бездань, бяздонне; прорва. Па крутых спадах імчыць ледніковы паток. Ён шуміць у вузкіх горных праходах,.. з грымотным гулам падае з абрываў у прадонні.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЯЛАГІ́ЧНАЕ ВЫВЕ́ТРЫВАННЕ,
механічнае драбленне (парушэнне) і біяхім. змяненне мінералаў і горных парод у выніку жыццядзейнасці раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Пры біялагічным выветрыванні адбываецца таксама ўтварэнне раствораў, новых мінералаў, горных парод і некаторых карысных выкапняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАЛІ́ТЫў геалогіі,
дробныя, мікраскапічныя прызматычныя крышталі пародаўтваральных мінералаў, якія ўваходзяць у паўшклаватую асн. масу вулканічных горных парод або складаюць яе цалкам. М. супрацьпастаўляюцца больш буйным і раннім украпінам вулканічных горных парод і крышталітам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэксту́ра, ‑ы, ж.
Спец. Асаблівасці будовы цвёрдага рэчыва, абумоўленыя характарам размяшчэння яго састаўных частак (крышталяў, зерняў, слаёў). Тэкстура горных парод. Тэкстура драўніны.// Рэчыва той або іншай характэрнай будовы.
[Лац. textura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЗІФІКА́ЦЫЯ, асноўны метасаматоз,
прыродны працэс абагачэння горных парод марганцам, жалезам, у меншай ступені тытанам, фосфарам, магніем і кальцыем пры збядненні крэменязёмам, натрыем і каліем. Выражаецца ва ўтварэнні фронту базіфікацыі — зон, аблямовак, гнёздаў горных парод, якія маюць больш асноўны састаў, чым зыходныя. Абумоўлены гранітызацыяй у зонах ультраметамарфізму: найбольш рухомыя элементы горных парод выносяцца ў растворах і адкладаюцца ў выглядзе біятытавых, амфіболавых, піраксенавых і інш. монамінеральных парод, зрэдку разам з поліметалічнымі і жал. рудамі. Прадукты базіфікацыі пашыраны ў крышт. фундаменце Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
му́льда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Спец.
1. Форма залягання слаёў горных парод у выглядзе чашы ці карытападобнага прагібу.
2. Металічная скрыня для механізаванай загрузкі шыхтавых матэрыялаў у сталеплавільную печ.
[Ням. Mulde — карыта.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кайло ’ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адкопвання кускоў горных парод; кірка’ (БРС, ТСБМ). Рус.кайла і кайло, без геаграфіі (Даль). Дабравольскі адзначае слова ў смаленых гаворках паводле СРНГ Урал. і інш. Бел. з рус., а тое з ням.Keil ’клін’, аднак Фасмер (2, 161) выказваў сумненне ў правільнасці гэтай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫВЕ́ТРЫВАННЯ РАДО́ВІШЧЫ,
паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі ў зоне хім. выветрывання горных парод у зямной паверхні. Фарміруюцца пры разлажэнні горных парод пад уздзеяннем вады, вуглекіслаты, кіслароду, а таксама арган. і неарган. кіслот. Адрозніваюць: інфільтрацыйныя радовішчы, якія ўзніклі ў выніку растварэння і пераадкладу рэчываў хімічна актыўнымі воднымі растворамі, што цыркулююць у глыбіні Зямлі (некаторыя радовішчы жалеза, медзі, нікелю, урану, самароднай серы); астаткавыя радовішчы, якія сфарміраваліся на паверхні Зямлі ў выніку вынасу вадой з горных парод растваральных злучэнняў і намнажэння ў астатку цяжкарастваральных каштоўных мінералаў (некаторыя радовішчы жалеза, марганцу, нікелю, баксітаў, кааліну, магнезіту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРГА́ЦЫЯ (ад лац. virga галінка),
1) у геамарфалогіі разгалінаванне горных хрыбтоў у адным напрамку. Звычайна паўтараецца некалькі разоў (напр., віргацыя Алайскага хр. ў зах. напрамку).
2) У тэктоніцы веерападобнае разыходжанне складак горных парод пры апусканні складкавай зоны і затуханні складкавасці. Назіраецца звычайна на перыферыі складкавых гор, напр. на З Цянь-Шаня. Пры віргацыі складкі разыходзяцца ў адным або процілеглых напрамках, злучаюцца на канцах (міндалепадобна) або збліжаюцца (злучаюцца) у цэнтр. зоне. Адрозніваюць свабодную віргацыю і вымушаную (пры абцяканні перашкоды).
Да арт.Віргацыя. Разыходжанне горных хрыбтоў у гарах Цянь-Шаня.