бел. літаратуразнавец, крытык. Д-рфілал.н. (1982), праф. (1983). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1952). Працаваў у Сакратарыяце праўлення СП СССР (1955—56); выкладаў у Карэльскім пед. ін-це (г. Петразаводск, 1956—66). З 1966 у БДУ. Даследаваў рус. класічную і сав. паэзію, філасофію, гісторыю і тэорыю л-ры. Аўтар прац пра творчасць А.В.Луначарскага, Дз.Фурманава, А.Твардоўскага і інш.
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай оптыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і прадказаў на яе аснове шэраг новых эфектаў: групоўку і антыгрупоўку розначастотных фатонаў, «замарожванне» спантаннага распаду ў фатонных крышталях, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў і інш.
Тв.:
Квантовая оптика: Поля и их детектирование. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЦІЧЫ,
вёска у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 29 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 60 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Бабічы. 1020 ж., 476 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. 2 брацкія магілы сав. воінаў. Каля вёскі гарадзішчы мілаградскай (7—3 ст. да н. э.) і зарубінецкай (2 ст. да н. э. — 5 ст.н. э.) культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТАРЭ́НКА (Іван Нічыпаравіч) (? — 7.10.1655),
паплечнік Б.Хмяльніцкага. Нежынскі палкоўнік (з 1653). З 1654 наказны гетман укр. казацкага 20-тысячнага войска (Нежынскі, Старадубскі і Чарнігаўскі палкі). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пасланы на Беларусь у распараджэнне цара Аляксея Міхайлавіча. У 1654 заняў Гомель, Рэчыцу, Жлобін, Стрэшын, Рагачоў, Прапойск, Чачэрск і Новы Быхаў, у 1655 — Бабруйск, Глуск, Каралеўскую Слабаду, Свіслач, Койданава, разам з рас. войскамі ўдзельнічаў у захопе Мінска і Вільні. Загінуў у час Быхава аблогі 1654—55.
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1998). Скончыў БПІ (1958). З 1951 працаваў гал. архітэктарам Ваенпраекта БВА, Гродзенскай вобл., з 1974 — БелНДІП горадабудаўніцтва. Асн. работы: адм. будынак у Барысаве (1957), дамы афіцэраў у Лідзе (1956), Баранавічах (1960), Мінску (Уручча; 1968), Мазыры (1969), Гродне (1974), лёгкаатлетычны манеж ва Уруччы (1976, у сааўт.), прафілакторый у Наваполацку (1982), Палац культуры ў Лідзе (1994), ген. планы гарадоў Ліда, Ваўкавыск, Слонім, Шчучын (1991—98) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я АЎЦЮКІ́,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля вадасх. Аўцюкі, на аўтадарозе Калінкавічы — Гомель. Цэнтр сельсавета. За 12 км на У ад г. Калінкавічы, 110 км ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Галявіцы. 978 ж., 458 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У вёсцы праводзіцца Усебел. фестываль нар. гумару (1 раз у 2 гады).
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.ваен.н. (1953), дацэнт (1955). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1941), Ваен.артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1950). З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Камандзір артыл. дывізіёна маёр Н. вызначыўся ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 у баях на левым беразе Віслы каля г. Пулавы (Польшча). З 1972 выкладчык ваен. акадэміі, супрацоўнік НДІ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Віду́к1 ’мак-самасейка, мачок’ (БРС, КТС, Шн., 3., Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ, Янк. БП), гродз. ’тс’, брэсц. ’снатворны мак’ (Кіс.); ’мак з разрытымі пры паспяванні галоўкамі’ (Некр., Карл.). Укр.видю́к, видю́х, видю́ха ’тс’, видун ’мак, Papaver rhoes L., насенне якога пры паспяванні высыпаецца з галоўкі’. Утворана ад дзеяслова viděti і суф. ‑uxъ, які на беларускай тэрыторыі пад уплывам балтыйскага прадуктыўнага суфікса ‑(i)ùkas змяніўся ў ‑ук (Цыхун, Лекс. балт., 51; Чэкман, Совещ. ОЛА (Гомель) 1975, 125–126). Гл. выдак.
Відук2 ’шляхецкі лапаць’ (асіп., Буз.). Няясна.
Відук3 ’частка плота (?)’ (КТС, К. Чорны). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аскаба́лак ’абыякава ці выпадкова адсечаны невялікі кавалак дрэва’, аскабо́лак (Янк. II), осокоба́лок (Лун.), аскабёл (Бяльк.); ад гэтага пераносныя значэнні пра чалавека (БРС), вялікую лусту хлеба (Бір. дыс.). Утворана паводле таго ж тыпу, што абломак, асушак, атопкі ад дзеяслова *аскабаліць (*оскобълити) і аскабёл — ад яго варыянта *аскабеліць (*оскобьлити). Гэтыя дзеясловы, паралельныя да рус.оскоблить, маюць другасныя (устаўныя) ъ, ь; яны ўтвораны ад назвы прылады скобля (магчыма, спачатку ўтвораны бяспрэфіксны дзеяслоў скоблити), што ўзыходзіць да і.-е.*(s)kobh‑ (Покарны, 930–931) і суфіксальнага ‑l‑ (Трубачоў, Ремесл. терм., 156). Супрун, Рэгіян. асабл. (Гомель) 68–69.