Уласцівасць ветлівага, прыветлівасць. Адчуванне цеплыні і сардэчнасці дапаўняла гаспадыня сваёй ветлівасцю.Шамякін.[Багуцкі:] — Аднак, дзе ваша ветлівасць, пан Шмульке? Не запрашаеце нават прысесці.Лынькоў.— Са службы? — дзеля ветлівасці запытаў.. [Сяргей] у Пятра Іванавіча.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгало́ўе, ‑я, н.
Месца на ложку, куды кладуцца галавою. Гаспадыня выхапіла з падгалоўя ватоўку і падала мне.Сабаленка.// Узвышэнне, якое робяць для таго, каб пакласці галаву. [Сержант] акуратна палажыў чалавека на пасланы шынель, зрабіў падгалоўе.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пля́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Разм. Шкляная пасудзіна з вузкім горлам, служыць для захоўвання вадкасці; бутэлька. Гаспадыня паспешліва наліла пляшку малака.Новікаў.Вяселле не гулялі, толькі выпілі пляшку данскога віна.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысцёха, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цёсе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Вельмі ахайны, акуратны чалавек, які вызначаецца празмерным імкненнем да чыстаты і парадку. Гаспадыня мая любіць парадак, вялікая чысцёха.Далідовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абно́скі, ‑аў; адз. абносак, ‑ска, м.
Разм. Падношанае, пашарпанае адзенне, абутак. Насіць чужыя абноскі. □ Недзе з аддаленага кутка, з-пад кухні.., выйшла сястра-гаспадыня год пад пяцьдзесят — уся шэрая, у абносках з галавы да ног.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрыме́ціцьізапрыкме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што і здадан.сказам.
Разм. Заўважыць, прымеціць. Пад каскай На лбе запрымеціў я знак...Колас.Стэфка запрыкмеціла, што гаспадыня абыходзіцца з ёю куды горш, чым раней.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падро́блены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад падрабіць 1.
2.узнач.прым. Які з’яўляецца падробкай (у 2 знач.); несапраўдны, фальшывы. Падробленыя дакументы. □ Падробленай шчырасцю гаспадыня вымагае тое, чаго не дасягнула падманам і хлуснёй.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Прасеяны праз сіта. Сітная мука.
2. Спечаны з прасеянай праз сіта мукі. Гаспадыня напаіла мяне салодкім чаем са свежым, яшчэ цёпленькім, сітным хлебам..Сяргейчык./узнач.наз.сі́тны, ‑ага, м.Купіць сітнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сянні́к, сенніка, м.
1. Матрац, набіты сенам ці саломай. Свежым сенам сяннік гаспадыня набіла.Зарыцкі.На .. [нарах] ляжалі адзін каля аднаго сеннікі, напханыя саломай.Пальчэўскі.
2.Абл. Адрына. Да сянец хаты было прыбудавана нешта накшталт сенніка.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАШЭ́ННАЯ Вера Мікалаеўна (19.9. 1887, Масква — 28.10.1962),
расійская актрыса, педагог. Нар.арт.СССР (1937). Дачка М.П.Рошчына-Інсарава. Скончыла Маск. тэатр. вучылішча (1907). З 1907 з перапынкам працавала ў Малым т-ры, у 1921—28 у Муз. студыі МХАТ, т-ры Корша і інш., у 1922—23 удзельнічала ў замежных гастролях МХАТ. З 1914 вяла пед. работу ў студыі Малога т-ра (з 1945 Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна; з 1941 праф.). Яе мастацтву ўласцівы тэмперамент, рамант. прыўзнятасць пры псіхалагічна-быт. дакладнасці. Сярод роляў: Кацярына, Ларыса, Яўгенія, Ганна Паўлаўна, Мурзавецкая («Навальніца», «Беспасажніца», «На бойкім месцы», «Жартаўнікі», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Ліза («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Васа Жалязнова (аднайм. п’еса М.Горкага), Любоў Яравая, Поля Сямёнава («Любоў Яравая», «На беразе Нявы» К.Транёва), міс Кір’якулі («Востраў Афрадыты» А.Парніса, Старая гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі) і інш. У 1962 паставіла п’есу «Навальніца» Астроўскага (з М.Гладковым) і выканала ў ёй ролю Кабаніхі. Дзярж. прэмія СССР 1943. Ленінская прэмія 1961.