выме́р, ‑у, м.

Разм. Вызначэнне велічыні, памераў чаго‑н.; вымярэнне. [Беразінец:] — У нас тут няма пэўных звестак, бо ніхто раней такіх вымераў не рабіў. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сувыме́рны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна змераць аднолькавай з чым‑н. мерай. Сувымерныя велічыні. // перан. Такі, які можна параўнаць з чым‑н. Сувымерныя паняцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарыфікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.

1. Прайсці (праходзіць) тарыфікацыю для ўстанаўлення велічыні аплаты працы (пра работніка).

2. толькі незак. Зал. да тарыфікаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’я́цкі, -ая, -ае.

1. Уласцівы вар’яту; такі, як у вар’ята.

В. смех.

Вар’яцкія вочы.

2. Прызначаны для вар’ята (разм.).

В. дом.

3. Крайне безразважлівы, дзікі.

Вар’яцкія ідэі, планы.

4. перан. Які характарызуецца крайняй ступенню праяўлення (па сіле, велічыні, напружанасці; разм.).

Вар’яцкая сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зні́зіць, зні́жу, зні́зіш, зні́зіць; зні́жаны; зак., каго-што.

1. Апусціць ніжэй, зменшыць вышыню (напр., палёту) чаго-н.

З. самалёт.

2. перан. Зрабіць ніжэйшым (па ступені, велічыні, інтэнсіўнасці і пад.).

З. сабекошт.

З. патрабаванні.

|| незак. зніжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зніжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МІ́НІМУМ у матэматыцы,

найменшае значэнне велічыні. Гл. ў арт. Максімум і мінімум, Экстрэмум.

т. 10, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПЭ́ЛА,

α Возніка, зорка нулявой зорнай велічыні; адна з самых яркіх у Паўн. паўшар’і.

т. 8, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРКУЛЕ́С (лац. Hercules),

сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Самая яркая зорка 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 140 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У Геркулесе знаходзіцца тыповае шаравое зорнае скопішча. У напрамку да Геркулеса рухаецца Сонечная сістэма (гл. Апекс). У Геркулесе выяўлены рэнтгенаўскі пульсар Her X-1, які атаясамліваецца з аптычна пераменнай зоркай HZ Her. На тэр. Беларусі сузор’е найлепей відаць вясной і летам. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Геркулес.

т. 5, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕГА́С (лац. Pegasus),

экватарыяльнае сузор’е неба; адно з самых вялікіх сузор’яў. Найб. яркія зоркі 2,4; 2,4; 2,5; 2,8; 3,0 візуальнай зорнай велічыні; 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 яркія зоркі П. разам з зоркай α Андрамеды ўтвараюць фігуру, падобную на квадрат. Паблізу зоркі λ знаходзіцца радыянт метэорнага патоку Пегасід (назіраецца штогод 19—31 ліп.). На тэр. Беларусі відаць у жн.—кастрычніку. Гл. Зорнае неба.

т. 12, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРСЕ́Й (лац. Perseus),

сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі П. — α (Мірфак) і β (Альголь), 1,8 і 2,2—3,5 візуальнай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Зорка β П. — адна з найб. вядомых зацьменных пераменных зорак. У П знаходзіцца візуальна бачнае падвойнае рассеянае зорнае скопішча χ і η Персея. На тэр. Беларусі відаць увесь год, акрамя позняй вясны. Гл. Зорнае неба.

т. 12, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)