бел. матэматык. Д-р філасофіі (1912). Вучыўся ў Берлінскім, Марбургскім і Гётынгенскім ун-тах. У 1915—28 асістэнт А.Эйнштэйна ў Берліне. З 1928 праф.БДУ, адначасова з 1931 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. Навук. працы па матэматыцы, агульнай тэорыі адноснасці і рэлятывісцкай механіцы.
Тв.:
Общая теория относительности и закон движения (разам з А.Эйнштэйнам) // Эйнштейн А. Собрание научных трудов: [Пер. с нем. и англ.]. М., 1966. Т. 2.
бел. эстрадны артыст, выканаўца на ўдарных інструментах. Засл. арт. Беларусі (1979). Вучыўся ў Брэсцкім муз. вучылішчы (1964—66). У 1969—88 ударнік вак.-інстр. ансамбля «Песняры», выконваў адказныя сола як ударнік (у т. л. ў нар. песнях «Забалела ты, мая галованька», «Чарачка мая», «Галава — два вухі») і як вакаліст. З 1989 у Маскве ў артыстычных кааператывах (у т. л. «Песня»), з 1997 нам. начальніка канцэртнага аддзела акц.т-ва «Лужнікі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЕЕВІКІ́,
усходнеславянскія металічныя амулеты 11—14 ст. у выглядзе манетападобнай падвескі ці круглага складня. На вонкавым баку З. звычайна змяшчалася выява хрысціянскай сімволікі (Хрыстос, архангелы, святыя), на адваротным — кругавы надпіс (закліканне) і «змяінае гняздо». Лічылася, што З. засцерагаюць ад хвароб і немачы. Знойдзены З.: свінцовы канца 13 — пач. 14 ст. (Брэст), медны (Заслаўе) і бронзавы (Дрысвяты) з вушкам для падвешвання, бронзавы медальён-З. (Ваўкавыск), медны 12—13 ст. (Чачэрск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАШУ́ЦІН (Пётр Іванавіч) (н. 5.9.1909, г.Брэст),
генерал арміі (1971), Герой Сав. Саюза (1985). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1930—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Каўказскім, Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Паўд.-Зах. і 3-м Укр. франтах. Удзельнік абароны Каўказа, вызвалення Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. Пасля вайны ў цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР, з 1963 нам.нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—54, 1966—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́ШЧЫЦЫ,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Грыўда, каля аўтадарогі Брэст—Баранавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 143 км ад Брэста. 1428 ж., 527 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — царква Ганны. Каля вёскі стаянка эпохі неаліту (2-я пал. 3-га тыс. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЎШ (Віктар Іванавіч) (н. 24.8.1930, г.Брэст),
бел. філосаф і прававед. Д-рфілас.н. (1982), праф. (1987). Скончыў Кіеўскі ун-т (1955). Выкладаў у ВНУ Брэста і Мінска. З 1972 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (у 1989—95 нам. дырэктара). Даследуе сац. філасофію і тэорыю развіцця грамадства, замежныя ідэйна-паліт. плыні, праблемы футуралогіі, філасофіі, гісторыі, палітыкі, права. Аўтар прац «Сацыяльная тэхналогія» пра будучае: ілюзіі і міфы» (1976), «Футуралогія і антыкамунізм» (1977), «Рэальны сацыялізм і сучасныя «крыжаносцы» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬКА ЯРАПО́ЛЧЫЧ,
князь драгічынскі і нурскі 12 ст. Сын бужскага кн. Яраполка Ізяславіча. Упамінаецца ў «Гісторыі Расійскай» рас. гісторыка 18 ст. В.М.Тацішчава пад 1182 як валадар гарадоў Драгічын і Нур на р.Зах. Буг. Захапіў Бярэсце (Брэст) у мінскага кн. Уладзіміра Валадаравіча, аднак той з дапамогай полацкіх войск вярнуў горад і ўварваўся ва ўладанні Васількі. Тады Васілька Яраполчыч ўцёк да цесця, польскага кн. Лешка, з яго дапамогай вярнуў свае землі, але быў выгнаны ўладзіміра-валынскім кн. Раманам Мсціславічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЫВАНЫ́ БРЭ́СТА»,
адкрытае акцыянернае таварыства ў г.Брэст. Пачало дзейнічаць у 1960 як Брэсцкі дывановы камбінат. У 1970 на базе дывановага камбіната і Брэсцкай суконнай ф-кі створана дыванова-суконнае аб’яднанне. З 1984 дывановае вытв. аб’яднанне. З 1993 сучасная назва. У «Д.Б.» ўваходзяць прадзільная і ткацка-аддзелачная ф-кі. Працуе на мясц. і прывазной сыравіне. Асн. прадукцыя (1997): апаратная пража розных відаў (чысташарсцяная, паў шарсцяная і інш.), жакардавыя дываны і дывановыя вырабы.
Да арт. «Дываны Брэста». Дыван «Беларусь». Мастак А.Гаўрыленка.
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1924 кіраваў «тэхнікай» (друкарняй) Брэсцкага акругкома КСМЗБ, з 1928 — «цэнтральнай тэхнікай» КПЗБ. Адзін з арганізатараў падп. друкарняў КПЗБ у Гродне, Вільні, Беластоку, Брэсце, Варшаве. У 1936 арыштаваны і засуджаны на 10 гадоў (вызвалены ў час паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939). З 1941 на гасп. рабоце ва ўсх. абласцях СССР. Аўтар успамінаў «Цэнтральная тэхніка КПЗБ» (у кн. «У суровыя гады падполля», 1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛІ́НСКІ (Іосіф Іпалітавіч) (20.4.1834, Віленская губ. — 1916),
расійскі і бел. геадэзіст. Скончыў Пецярб.ін-т інжынераў шляхоў зносін (1854). У 1863—73 кіраваў градусным вымярэннем дугі паралелі 52°паўн. ш. (на Беларусі прыкладна па лініі Брэст—Пінск—Мазыр—Гомель). У 1881—93 нач. трыянгуляцыі зах.тэр. Расіі. У 1873—98 узначальваў Заходнюю экспедыцыю па асушэнні балот Палесся, пазней — забалочаных зямель Маскоўскай, Разанскай, Уладзімірскай губ. Удзельнічаў у астр.-геад. работах за мяжой.
Тв.:
Очерк работ Западной экспедиции по осушению болот (1873—1898). СПб., 1899.