РЭ́ЙНСКІ САЮ́З 1806—13 (ням Rheinbund, франц. Confédération du Rhin),
аб’яднанне большасцігерм. дзяржаў пад пратэктаратам Францыі ў перыяд напалеонаўскіх войнаў. Засн па патрабаванні франц. імператара Напалеона I паводле дагавора ад 12.7.1806 (падпісаны ў Парыжы) паміж Францыяй і 16 княствамі Зах. і Паўд. Германіі. Гэтыя княствы аддзяляліся ад «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (6.8.1806 яна ліквідавана) і ўступалі ў ваен. саюз з Францыяй (абавязваліся паставіць апошняй у выпадку вайны 63 тыс. вайскоўцаў), становячыся фактычна яе васаламі. У большасці дзяржаў саюза быў уведзены і дзейнічаў Французскі грамадзянскі кодэкс 1804. Да 1811 далучыліся яшчэ 20 дзяржаў Зах., Сярэдняй і Паўн. Германіі (4 каралеўствы, 5 вял. герцагстваў і 11 герцагстваў, акрамя Прусіі і некалькіх малых дзяржаў). У 1808 ахопліваў пл. 325 800 км² з 14,61 млн. жыхароў, да 1811 скараціўся да 283 100 км² з 13,3 млн. жыхароў. Выкарыстоўваўся Напалеонам для забеспячэння франц. панавання ў Германіі. Распаўся пасля паражэння франц. войск у Лейпцыгскай бітве 1813.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПАТРЫЯТЫ́ЧНЫ РУХ (БПР),
палітычная партыя дэмакр. кірунку. Утвораны ў кастр. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. Асн. мэты — садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства, абарона нац. інтарэсаў Айчыны ва ўсіх сферах, аднаўленне і прымнажэнне сац. заваёў працоўных, захаванне міру і стабільнасці ў грамадстве. Арг-цыі БПР дзейнічаюць у большасці раёнаў і многіх гарадах Беларусі. Друкаваны орган — газ. «Отечество».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́СЕВЫ ШКІЛЕ́Т,
аддзел унутр.шкілета пазваночных. Прадстаўлены хордай, пазванкамі і рэбрамі. У кругларотых (міногі, міксіны) і некат. рыб хорда захоўваецца пажыццёва, у большасці пазваночных яна ў працэсе антагенезу выціскаецца целамі пазванкоў. У рыб восевы шкілет прадстаўлены храстковым або касцявым пазваночнікам, што раздзелены на тулаўны і хваставы аддзелы; у наземных пазваночных ён мае шыйны, грудны, паяснічны, крыжавы, рухомы хвастцовы аддзелы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПЛАФА́ЗА (ад грэч. haploos адзіночны + фаза),
фаза жыццёвага цыкла асобіны, якая характарызуецца адзінарным (гаплоідным) наборам храмасом у ядрах клетак. У большасці жывёл гаплафаза моцна рэдукавана і практычна зведзена да палавых клетак; у многіх зялёных водарасцей увесь цыкл, за выключэннем зіготы, адбываецца ў гаплазе. У пакрытанасенных раслін гаплафаза прадстаўлена зародкавым мяшком (жаночы гаметафіт) і пылковым зернем (мужчынскі гаметафіт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПО́ІДНАЯ ПЕРАДА́ЧА,
адзін з відаў зубчастай перадачы, якая ажыццяўляецца канічнымі коламі са скрыжаванымі восямі, прычым вось меншага кола змешчана адносна восі большага. Колы перадачы маюць вінтавыя або крывалінейныя зубы. Перадатачны лік большасці гіпоіднай перадачы. Да 10 (бывае да 30 і болей). Выкарыстоўваецца ў прыводах вядучых колаў аўтамабіляў і трактароў, у цеплавозах, тэкстыльных машынах, прэцызійных станках і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНДРАКЛІМАТАЛО́ГІЯ (ад дэндра... + кліматалогія),
навука пра метады вы вучэння клімату мінулых эпох па зменах велічынь гадавых кольцаў драўніны. Асн. прынцып Д. — перакрыжаванае датаванне — грунтуецца на непаўторным у часе і амаль аднолькавым характары змен памераў і структуры гадавых кольцаў у большасці дрэў, якія раслі ў падобным клімаце (вузкія кольцы паказваюць на гады засухі, шырокія — на спрыяльныя ўмовы росту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́НЦЫЙ (ад лац. nuntius вяшчун),
пастаянны дыпламат. прадстаўнік Ватыкана пры ўрадзе замежнай дзяржавы, якая падтрымлівае з ім афіц.дыпламат. адносіны. Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламат. адносінах 1961 Н. адпавядае дыпламат. рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. Інстытут пастаяннага прадстаўніцтва Н. склаўся ў 1-й пал. 16 ст. У большасці каталіцкіх краін Н. з’яўляецца старэйшынай (дуаенам) дыпламат. корпуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭДА́Н (франц. redan уступ),
адкрытае палявое фартыфікацыйнае збудаванне з двух фасаў пад вуглом 60—120°, што выступае ў бок праціўніка і дазваляе весці косапрыцэльны агонь. Невялікія Р. з тупым вуглом наз.флешамі. Р. выкарыстоўваліся ў 17—19 ст., потым — ва ўмацаваных пазіцыях большасці армій у 1-ю сусв. вайну 1914—18 (акопы рэданнага тыпу).