БЕЛАКАЗО́ВІЧ ((Białokozowicz) Базылі) (н. 2.1.1932, в. Відова Беластоцкага ваяв., Польшча),

польскі літ.-знавец. Д філал. н. (1972). Ганаровы д С.-Пецярбургскага ун-та (1981). Скончыў філал. (1956) і гіст. (1957) ф-ты Ленінградскага ун-та. З 1957 выкладчык Варшаўскага ун-та, з 1973 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН, з 1992 у Апольскім пед. ін-це. З 1976 віцэ-прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі выкладчыкаў рус. мовы і л-ры. Даследуе бел. л-ру 19 ст., творчасць польска-бел. пісьменнікаў, узаемасувязі польскай, бел., рус., укр. і літоўскай л-р, бел. матывы ў польскай і польскія ў бел. л-рах. Аўтар манаграфій «З гісторыі ўзаемных польска-рускіх літаратурных сувязяў у XIX стагоддзі» (1971), «Мар’ян Здзяхоўскі і Леў Талстой» (1995). Бел. тэматыцы прысвечаны яго арт. «Беларуская мова і польская культура» (1957), «Слаўныя людзі Падляшша: Міхась Баброўскі» (1958), «Вялікі сябар беларусаў Тадэвуш Урублеўскі» (1963), «Адам Міцкевіч і Аляксандр Герцэн аб літаграфіі «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб») Юзафа Азямблоўскага» (1967). Склаў анталогію «Польшча ў савецкай паэзіі» (1977), куды ўключыў вершы Я.​Коласа, Я.​Пушчы, М.​Танка, П.​Панчанкі, Р.​Барадуліна, А.​Лойкі, Е.​Лось, Я.​Сіпакова і інш.

т. 2, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́КУН (Ян Антонавіч) (н. 1.5.1934, в. Сцяпуры Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д тэхн. н. (1989), праф. (1992). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1958). З 1967 у Бел. філіяле энергет. ін-та імя Г.​М.​Кржыжаноўскага, з 1976 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне цеплаэнергетыкі, гідрадынамікі і цепламасаабмену ў дысперсных асяроддзях. Распрацаваў і ўкараніў у вытв-сць метад пульсуючага слоя дысперсных матэрыялаў.

Тв.:

Гидродинамические закономерности существования пульсирующего слоя // Изв. ВУЗов и энергетич. объединений СНГ. Энергетика. 1994. № 3—4.

т. 3, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІХРЭ́НКА (Вячаслаў Сцяпанавіч) (н. 30.5.1943, в. Галіцына Тамбоўскай вобл., Расія),

бел. фізік. Д фізіка-матэм. н., праф. (1995). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1965). З 1966 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па статыстычнай фізіцы. Распрацаваў статыстычную тэорыю дынамічных і кінетычных працэсаў у малекулярных і іонных сістэмах, у т. л. працэсаў дыфузіі і тэрмадыфузіі ў цвёрдых і вадкіх крышталях.

Тв.:

Неравновесная статистическая механика ориентационно-упорядочивающихся сред (разам з В.​Б.​Нямцовым) // Тр. Бел. Гос. технол. ун-та. Сер. 5. Физ.-мат. науки. Мн., 1995. Вып. 2.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 4, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕХАРО́ШАВА (Людміла Мікалаеўна) (н. 3.4.1951, г. Каўнас, Літва),

бел. эканаміст. Д эканам. н. (1996), праф. (2000). Скончыла Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1972). З 1976 у Бел. эканам. ун-це (з 1998 заг. кафедры). Адначасова (з 1993) праф. Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах фарміравання інавацыйнай інфраструктуры, навук.-тэхнал. развіцця і рынку, прадпрымальніцкай дзейнасці.

Тв.:

Совершенствование хозяйственного механизма в промышленности. Мн., 1989;

Научно-технологическое развитие и рынок: (регулирование, венчурная деятельность, инфраструктура). Мн., 1996;

Регулирование развития наукоемких отраслей и высокотехнологических производств // Бел. экон. журн. 1998. №1.

т. 11, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫДО́НА, Эліса,

у рымскай міфалогіі царыца, заснавальніца Карфагена, дачка цара Тыра, жонка і сястра цара Сіхея. Брат Д., Пігмаліён, забіў Сіхея, каб захапіць яго багацце, але Д. ўцякла са скарбамі ў Афрыку. Мясцовы бербейскі цар Ярба падараваў ёй крыху зямлі — столькі, колькі зойме шкура вала. Хітрая Д. разрэзала шкуру на вузкія палоскі, абкружыла імі вял. ўчастак зямлі і заснавала горад-крэпасць Карфаген. Пазней пакахала Энея, закінутага навальніцай у Карфаген, і пасля яго ад’езду скончыла самагубствам. Да міфа аб Д. звярталіся скульптары і мастакі (А.​Мантэнья, Л.​Карачы, П.​П.​Рубенс), літаратары (Г.​Сакс, Я.​Б.​Княжнін, бел. паэма «Энеіда навыварат»), кампазітары (Г.​Пёрсел, А.​Скарлаці, Г.​Ф.​Гендэль, І.​Гайдн) і інш.

т. 6, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бро́ніць ’бараніць, забараняць і г. д.’ (Нас.). Паланізм. Параўн. ст.-бел. бронити ’бараніць, абараняць’ < польск. bronić (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЫФТО́НГ (ад ды... + грэч. phthongos голас, гук),

складаны галосны гук, які ўключае складаўтваральны і нескладаўтваральны элементы ў адным складзе. Звычайна Д. маюць большую працягласць, чым мафтонгі. Адрозніваюцца Д : узыходны, у якім складаўтваральным кампанентам з’яўляецца другі элемент (напр., франц. [ie] pied); сыходны, калі складаўтваральны кампанент — першы элемент (напр., ням. [ae] Leid, англ., [ai] my). У бел. мове ёсць Д. [оу] і [іе] толькі ў дыялектах на Пд Беларусі. Вымаўляюцца ў закрытых складах замест «о» і «е», а таксама замест «е» што паходзіць з «ѣ»: напр., коунь, сіем, ліета (конь, сем, лета).

т. 6, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІРУКО́Ў (Марат Паўлавіч) (н. 12.3.1938, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэорыі надзейнасці. Д тэхн. н. (1991). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1960). З 1972 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі, адначасова з 1994 праф. Бел. тэхнал. ун-та. Навук. працы па імавернасным прагназаванні надзейнасці машын і іх тэхн. дыягностыцы на стадыі паскораных выпрабаванняў і эксплуатацыі.

Тв.:

Теория и расчет механизмов и их деталей. Мн., 1975;

Динамика и прогнозирующий расчет механических систем. Мн., 1980.

т. 3, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЎСЯГНЕ́ЕЎ (Раман Аляксандравіч) (н. 25.6.1951, Мінск),

бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д мед. н. (1991), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1974). З 1980 працаваў у ім, з 1995 у Бел. дзярж. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні біял. механізмаў афектыўных расстройстваў, магчымасцей іх індывід. прагнозу і тэрапіі. З 1994 старшыня праўлення Бел. псіхіятрычнай асацыяцыі.

Тв.:

Практическое пособие по психиатрии. Мн., 1991 (разам з Ф.​М.​Гайдуком, Т.​Ц.​Сарокінай).

т. 6, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУ́КАЎ (Анатоль Васілевіч) (н. 19.1.1937 С.-Пецярбург),

бел. вучоны ў галіне ляснога машынабудавання. Д тэхн. к. (1980), праф. (1981). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1960). З 1966 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па распрацоўцы тэарэт. асноў праектавання лесатрансп. машын, лесапрамысл. абсталявання, стварэнні аўтапаяздоў і серыі лясных машын на мінскіх аўтамаб. і трактарным з-дах.

Тв.:

Лесные машины. Мн., 1989;

Заготовка сортиментов на лесосеке. М., 1993 (разам з А.​С.​Федарэнчыкам, Ю.​І.​Праваторавым).

т. 6, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)