Umgébung f -, -en

1) навако́лле

2) блі́зкія, ха́тнія

3) перан. акружэ́нне, асяро́ддзе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

антура́ж

(фр. entourage)

1) навакольнае асяроддзе, акружэнне;

2) перан. фон (у мастацкім творы, спектаклі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

эфі́р, -у, м.

1. мн. -ы, -аў. Арганічнае злучэнне, якое ўтрымлівае кісларод (спец.).

Простыя эфіры.

2. Асобае суцэльнае асяроддзе, што, паводле старых тэорый фізікі, запаўняе сусветную прастору (уст.).

3. Прастора як распаўсюджвальнік радыёхваль.

У эфіры гучыць музыка.

4. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — самы верхні, чысты і празрысты слой паветра, месцазнаходжанне багоў.

|| прым. эфі́рны, -ая, -ае.

Э. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«ПРАГНО́З»,

серыя сав. даследчых ШСЗ для вывучэння сонечнай актыўнасці, яе ўплыву на магнітасферу Зямлі і міжпланетнае асяроддзе. Маса 850—900 кг. У 1972—85 запушчаны 10 «П.». «П.-9» выкарыстоўваўся таксама для даследавання рэліктавага выпрамянення. «П.-10» запушчаны ў рамках праграмы «Інтэркосмас».

т. 12, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІЗІ́ЧНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,

прыўнясенне ў навакольнае асяроддзе не характэрных для яго фіз. агентаў і ўздзеянняў. Выяўляецца адхіленнем тэмпературных, хвалевых, радыяцыйных і інш. фіз. уласцівасцей навакольнага асяроддзя ад прыроднага ўзроўню. Асн. віды Ф.з.: радыеактыўнае забруджванне, светлавое забруджванне, тэрмічнае забруджванне, шумавое забруджванне, электрамагнітнае забруджванне і інш.

т. 16, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНАКУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. inoculatio прышчэпка),

увядзенне жывых мікраарганізмаў, інфіцыраванага матэрыялу, сывараткі і інш. рэчываў у тканкі раслін, жывёл або чалавека (а таксама ў пажыўнае асяроддзе). У лабараторнай практыцы выкарыстоўваюць сінонім — пасеў, у сельскай гаспадарцы, біялогіі і медыцыне — заражэнне (напр., клубеньчыкавымі бактэрыямі насення бабовых раслін).

т. 7, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФРОНТ ХВА́ЛІ,

пярэдні край адзіночнай ці абмежаванай хвалі, які аддзяляе ўзбураную частку асяроддзя (поля) ад неўзбуранай. Распаўсюджванне хвалі адбываецца ў напрамку нармалі да Ф.х. і можа разглядацца як рух Ф.х. праз асяроддзе. Фронт працяглых (у часе і ў прасторы) хваль — тое, што хвалевая паверхня.

т. 16, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

за́тхлы прям., перен. за́тхлый; (о воздухе — ещё) промо́зглый;

~лая вада́ — за́тхлая вода́;

~лае асяро́ддзе — за́тхлая среда́;

~лае паве́тра — за́тхлый (промо́зглый) во́здух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навако́льны úmliegend; benáchbart (суседні);

навако́льныя жыхары́ die im Úmkreis Wóhnenden;

навако́льнае асяро́ддзе Umgébung f -, Milieu [mi´ljø:] n -s, -s, Úmwelt f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Médium n -s, -di¦en

1) ме́дыум

2) фіз. асяро́ддзе

3) грам. сярэ́дні стан

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)