ГНОЙ,

1) у сельскай гаспадарцы арганічнае ўгнаенне з цвёрдых і вадкіх выдзяленняў жывёл з подсцілам або без яго. Мае азот, фосфар, калій, мікраэлементы, якія павышаюць біял. актыўнасць глебы. Выкарыстоўваюць гной цвёрды (на саламяным і тарфяным подсціле), паўвадкі і вадкі. Асабліва эфектыўны на дзярнова-падзолістых пясчаных і супясчаных глебах, дзе з’яўляецца крыніцай пажыўных рэчываў і меліяравальным сродкам, паляпшае аграхім. і фіз. ўласцівасці глеб на некалькі гадоў.

Хім. састаў і ўласцівасці гною залежаць ад віду жывёл, якасці кармоў і подсцілу, спосабаў яго прыгатавання і захоўвання. У сярэднім ад спажываных кармоў у гной пераходзяць каля 40% арган. рэчыва, 50—70% азоту, 80% фосфару, да 90% калію. Конскі і авечы гной мае больш пажыўных рэчываў, чым свіны і буйн. раг. жывёлы. Гной зберагаюць у гнаясховішчах. Выкарыстоўваюць ў чыстым выглядзе, як тарфагнойныя кампосты разам з мінер. ўгнаеннямі.

2) У медыцыне адзін з відаў запаленчага выпату (эксудату), непрыемная на пах густая вадкасць жоўтага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ў тканках арганізма пры іх запаленні.

т. 5, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

халестэры́н

(ад гр. chole = жоўць + stereos = цвёрды)

арганічнае тлушчападобнае рэчыва з групы стэрынаў, якое змяшчаецца ў нервовай і тлушчавай тканках, печані жывёл і чалавека і выконвае важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кето́н

[ад к(альцый) + (ац)этон]

арганічнае злучэнне, якое змяшчае карбанільную групу, звязаную з двума вуглевадароднымі радыкаламі​1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анізо́л

(фр. anisol)

арганічнае злучэнне, рэчыва прыемнага паху, якое выкарыстоўваецца ў парфумернай прамысловасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хларапрэ́н

(фр. chloroprene)

арганічнае злучэнне хлору, вытворнае бутадыену, выкарыстоўваецца для атрымання сінтэтычнага каўчуку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыметылгідразі́н

(ад ды- + метыл + гідразін)

арганічнае злучэнне, вытворнае гідразіну; выкарыстоўваецца як гаручае ракетнага паліва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дынітрабензо́л

(ад ды- + нітрабензол)

арганічнае злучэнне, цвёрдае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца для вырабу выбуховых рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мето́л

[ад мет(ыл) + (амінафен)ол]

арганічнае злучэнне класа фенолаў бясколернае крышталічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў фатаграфіі як праявіцель.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амідо́л

(ад аміды + -ол)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца як праявіцель у фатаграфіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амілацэта́т

(ад гр. amylon = крухмал + ацэтат)

арганічнае злучэнне, амілавы эфір воцатнай кіслаты, бясколерная вадкасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)