адме́раць тры кіламе́тры drei Kilométer zurücklegen;
◊
сем разо́ў адме́рай, адзі́нраз адрэ́ж Vórsicht ist bésser als Náchsicht; erst wägen, dann wágen; erst wäg’s, dann wag’s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
здво́іць, здвою, здвоіш, здвоіць; зак., што.
1. Зрабіць падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Здвоіць нітку.// Паставіць адзін за адным. Здвоіць урокі.
2. Перастроіць (кожны рад у страі) у два рады. Здвоіць рады.
•••
Здвоіць след — прабегчы другі раз па сваім следзе (пра звера).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Рмн. ‑лёвак; ж.
Разм. Манета або казначэйскі білет вартасцю ў адзін рубель. Загляні цяпер да нарачанцаў. Раз вугра іх тлустага з’ясі, Пра цану не станеш больш спрачацца, Сам рублёўку лішнюю дасі.Панчанка.[Соня] разгладжвала пакамечаныя рублёўкі.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гадавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да цэлага года, атрымліваецца ў канцы года, з’яўляецца вынікам за год. Гадавая справаздача. Гадавыя кругі на зрэзе дрэва. □ Закончыліся гадавыя залікі ў інстытуце.Лынькоў.// Разлічаны на год. Гадавы план.
2. Які бывае адзінраз у год. Гадавы кірмаш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
1. Склеіць, паклеіць што‑н. нанава, яшчэ раз. [Валя] наняла майстроў, за адзін дзень пераклеіла сцены, сама вымыла падлогу і вокны.Чорны.
2. Наклеіць што‑н. іначай, у другім месцы. Пераклеіць марку на канверце.
3. Склеіць, паклеіць, наклеіць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНТАМІНА́ЦЫЯ (лац. contaminatio сутыкненне, змяшэнне),
1) у мовазнаўстве — аб’яднанне ў моўным патоку элементаў дзвюх моўных адзінак на аснове іх структурнага падабенства або тоеснасці, функцыян. або семантычнай блізкасці. У выніку адбываецца «абмен» кампанентамі такіх адзінак (напр., слова «сёлета» ўтварылася пры ўзаемадзеянні слоў «сяго» і «лета»). Кампаненты ў новым слове іншы раз акрэслены вельмі выразна, іншы раз зменены непазнавальна, зберагаючы толькі адзін гук.
2) У фальклоры — спалучэнне ў адным творы сюжэтаў 2 і больш твораў, варыянты якіх існуюць у вуснай перадачы і самастойна. Часцей трапляецца ў казках і баладах. У большасці выпадкаў К. — вынік творчага працэсу, калі 2 ці больш сюжэтаў складаюць адно непаўторнае маст. цэлае.
Ёсць пастаянныя К., якія сталі традыцыйнымі. У казачным эпасе ўсх. славян да іх адносяцца К. сюжэтных твораў АТ 1 «Ліса крадзе рыбу з воза» + АТ 2 «Воўк каля палонкі» + АТ 3 «Ліса абмазвае галаву цестам». Балады часцей кантамінуюцца з лірычнымі песнямі. Напр., уступам для многіх бел. і ўкр. варыянтаў балады «Дачка-птушка» з’яўляецца лірычная песня «Чаму ж не прыйшоў» і інш.
Літ.:
Ведерникова Н.М. Контаминация как творческий прием в волшебной сказке // Русский фольклор. Л., 1972. Т. 13;
Бараг Л.Р. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак. Мн.. 1978;
Матвеева Р.П. Контаминация как творческий процесс в сибирском сказительстве (на материале волшебных сказок) // Русский фольклор Сибири: Элементы архитектоники. Новосибирск, 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРО́Й БЕЛАРУ́СІ,
ганаровае званне, вышэйшая ступень адзнакі і дзярж. ўзнагарода за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь. Уведзены Законам «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» ад 13.4.1995. Званне прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь толькі адзінраз. Паводле Указа Прэзідэнта ад 15.1.1996 асобам, удастоеным звання Героя Беларусі, уручаецца медаль Герой Беларусі. Узнагароджанне можа быць праведзена пасмяротна. Героямі Беларусі могуць стаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства за заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Героі Беларусі карыстаюцца льготамі, прадугледжанымі заканадаўствам для Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сац. Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы. Упершыню званне Героя Беларусі прысвоена ў 1996 У.М.Карвату (пасмяротна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шархаце́ць, ‑хачу, ‑хаціш, ‑хаціць; незак.
Разм. Утвараць шорхат, шум, шапацець пад уздзеяннем чаго‑н. Гумавыя колы шархацяць па жвіры.Шарахоўскі.Рэня змоўкла, і ў гэтай няёмкай цішы чуваць было, як шархаціць пад яе далонькай шурпатая кара, па якой яна раз-пораз праводзіла рукой.Лецка.Ля возера гусціўся чарот. Карычневыя яго мяцёлкі ціха пагойдваліся на ветры, а вузкія лісцікі шархацелі адзін аб адзін, і здавалася, быццам чарот некаму скардзіцца.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)