Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стаматы́т
(ад гр. stoma, -atos = рот)
запаленне слізістай абалонкі поласці рота.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
альбіні́зм
(фр. albinisme, ад лац. albus = белы)
адсутнасць пігментнай афарбоўкі скуры, валасоў, радужнай абалонкі вачэй у чалавека і жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БАКТЭРЫЁЛІЗ (ад бактэрыі + ...ліз),
разбурэнне абалонкі бактэрый і выхад іх цытаплазмы ў вонкавае асяроддзе. Можа выклікацца фіз. і хім. агентамі, бактэрыяфагамі, антыцеламі (бактэрыялізінамі), некаторымі ферментамі (напр., лізацымам). Адрозніваюць бактэрыёліз неспецыфічны (ад уздзеяння на бактэрыі фіз. і хім. фактараў) і спецыфічны (выклікаецца імуннымі целамі ў спалучэнні з кампліментам, а таксама праз заражэнне бактэрыі мікраарганізмам — паразітам і фагам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРЫ́Т (ад лац. antrum пячора, поласць + ...im),
запаленне слізістай абалонкі і касцявых сценак поласці соскападобнага адростка скроневай косці — антрума. Назіраецца ў дзяцей першых месяцаў жыцця. Узнікае як ускладненне вострага сярэдняга атыту, іншы раз ад агульнага знясілення арганізма (пры таксічнай дыспепсіі, пнеўманіі). Падстава на падазрэнне антрыту — цяжкі, зацяжны, востры атыт і завушны абсцэс пасля прарыву гною з антрума. Лячэнне хірургічнае.
араматычнае арган. злучэнне. Бясколерныя крышталі, tпл 157 °C. Раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, ацэтоне, хлараформе, водных растворах шчолачаў, не раствараецца ў вадзе. Атрымліваюць кандэнсацыяй фенолу з ацэтонам. Выкарыстоўваюць у вытв-сці эпаксідных смол, полікарбанатаў і інш. палімераў. Раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй, ГДК 5 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАСІСТЭ́МА, геаграфічная сістэма,
цэласнае мноства ўзаемазвязаных, узаемадзейных і ўзаемазалежных кампанентаў геаграфічнай абалонкі. Тэрмін увёў сав. вучоны В.Б.Сачава ў 1960-я г. Паняцце «геасістэма» выкарыстоўваецца для вызначэння складаных геагр. утварэнняў, якія ўключаюць прыродныя, гасп., дэмаграфічныя, сац.-эканам. і тэхнагенныя элементы, а таксама ўсіх аб’ектаў галін ведаў і навук, якія займаюцца вывучэннем Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТАВЫ́Я КАНСТРУ́КЦЫІ,
танкасценныя прасторавыя канструкцыі з ліставога металу. Выкарыстоўваюцца пераважна для буд-ва ёмістасцей рознага прызначэння (рэзервуараў, газгольдэраў, бункераў, трубаправодаў вял. дыяметраў і інш.).
Элементы Л.к. — цыліндрычныя, сферычныя, канічныя і інш.абалонкі, плоскія пласціны. Канструкцыі амаль заўсёды зварныя: невял. памераў зварваюць і манціруюць на месцы, вял. памераў (негабарытныя) скручваюць у рулоны, а на мантажнай пляцоўцы разгортваюць і манціруюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎРЫНО́МА [ад неўра... + is (inos) валакно + ...ома],
дабраякасная пухліна чалавека і жывёл, якая зыходзіць з абалонкінерв. ствалоў. Часцей узнікае ў слыхавым нерве, бывае таксама на скуры канечнасцей (зрэдку на тулаве, галаве). Магчыма яе злаякаснае перараджэнне. Пры Н. слыхавога нерва з’яўляюцца шумы ў вушах, слых зніжаецца (да поўнай глухаты), узнікае галавакружэнне, галаўны боль і інш. сімптомы, якія звязаны з павышэннем унутрычарапнога ціску. Лячэнне хірургічнае.