горны хрыбет уздоўж усх. ўзбярэжжа Міжземнага м., на тэр. Лівана. Даўж. 170 км. Выш. да 3088 м (г. Курнет-эс-Саўда). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, на Пн — з базальтаў. Клімат міжземнаморскі. Ападкаў на зах. схіле выпадае больш за 1000 мм, усходні — больш сухі. Міжземнаморскія хмызнякі (маквіс і фрыгана), гаі з ліванскага кедру, дубу, алепскай хвоі. На зах. схіле карставая пячора Джэйта (аб’ект турызму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛАМІ́ДЫ (Sarda),
род рыб сям. скумбрыевых атр. акунепадобных. 4 віды. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў; 2 віды, у т. л. П. атлантычная, або звычайная (S. sarda), заходзяць у воды ўмеранай зоны (трапляецца ў Чорным моры). Чародныя пелагічныя рыбы. Робяць сезонныя міграцыі.
Даўж. да 100 (звычайна 60—65) см, маса да 7 (звычайна 3—4) кг. Знешне падобныя на тунцоў. Драпежнікі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРА́ЎДНЫЯ ШАЎКАПРА́ДЫ (Bombycidae),
сямейства матылёў. У сусв. фауне 20 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. Найб. значны прадстаўнік сям. — аб’ект штучнага развядзення тутавы шаўкапрад, у прыродзе не адзначаецца.
Цела пасіўнае, ротавыя органы рудыментарныя (дарослыя матылі не кормяцца), вусікі грабеньчатыя. Пярэднія крылы маюць выразку па знешнім краі, серпападобную вяршыню. Вусень з кароткім шыпападобным вырастам на 8-ым сегменце брушка, пярэдняя ч. цела звужана. Кукалка развіваецца ў шаўкавістым кокане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНАСПІ́НКА, волжскі селядзец (Alosa kessleri),
рыба сям. селядцовых. Пашырана ў Каспійскім моры. Нераст у рэках Волга і Урал.
Даўж. да 52 см, маса да 1,8 кг. Спіна, галава і грудныя плаўнікі амаль чорныя (адсюль назва) або цёмна-фіялетавыя. За жабернымі накрыўкамі з кожнага боку па пляме. Жаберныя тычынкі тоўстыя і грубыя. Прахадная. Пасля нерасту ч. рыб гіне. Корміцца дробнай рыбай. Аб’ект промыслу. Іл.гл. да арт.Селядцовыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ішха́н
(н.-лац. ischan)
рыба сям. ласасёвых з цёмнымі плямамі на целе, якая водзіцца ў возеры Севан; аб’ект развядзення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пеленгава́ць
(ад пеленг)
1) вызначаць пеленг 1;
2) вызначаць месца, дзе знаходзіцца які-н. прадмет, аб’ект, пры дапамозе пеленгатара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Я́КАСЦЬ,
катэгорыя, якая выяўляе неаддзельную ад быцця аб’екта яго істотную акрэсленасць, дзякуючы якой ён з’яўляецца менавіта гэтым, а не іншым аб’ектам. Адлюстроўвае ўстойлівыя ўзаемаадносіны складаных элементаў аб’екта, якія характарызуюць яго спецыфіку, што дае магчымасць адрозніваць гэты аб’ект ад іншых. Дзякуючы Я. кожны аб’ект існуе і мысліцца як нешта адмежаванае ад інш. аб’ектаў. Разам з тым Я. выяўляе і тое агульнае, што характарызуе ўвесь клас аднародных аб’ектаў.
Катэгорыя Я. ўпершыню прааналізавана Арыстоцелем, які вызначаў яе як відавое адрозненне сутнасці; ён адзначаў цякучасць якасных станаў рэчаў, іх здольнасць ператварацца ў процілеглае. Сярэдневяковая схаластыка тлумачыла т.зв. схаваныя Я. як вечныя і нязменныя «формы». На глебе механіст. светапогляду і філасофіі новага часу склаўся падзел на першасныя і другасныя Я. Г.Гегель вызначыў Я. як лагічную катэгорыю, якая складае пач. ступень пазнання рэчаў і станаўлення свету, як непасрэдную характарыстыку быцця аб’екта. Дыялектычны матэрыялізм зыходзіць з прызнання аб’ектыўнасці і ўсеагульнасці якаснай пэўнасці рэчаў. Разам з катэгорыяй колькасці Я. утварае дыялектычнае адзінства ўнутры пэўнай меры прадмета, яны ўвесь час пераходзяць адна ў адну. Гэтае ўзаемадзеянне якаснай і колькаснай пэўнасцей прадмета выражае дыялектычны закон пераходу колькасных змяненняў у якасныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мішэ́нь, ‑і, ж.
1. Прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай або трэніровачнай стрэльбе. Два тыдні страляў Павел у папяровыя мішэнь, катаўся на лыжах каля горада.Шахавец.На плячах .. [Юрка] нясе шчыт з прыклеенай мішэнню.Жычка.//Аб’ект для стральбы, пападання. Стрэлы гучалі адзін за адным, як на стрэльбішчы, толькі мішэнямі служылі жывыя людзі.Дамашэвіч.
2.перан. Аб тым, хто (што) з’яўляецца прадметам нападак.
[Ад перс. mešan — знак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУАНА́КА (Lama guano),
млекакормячае роду ламаў сям. вярблюдавых. Трапляецца на сухіх паўпустынных высакагор’ях (да 5000 м) Андаў Паўд. Амерыкі. Жывуць невял. статкамі (да 20 галоў).
Даўж. цела 180—225 см, хваста 15—25 см, выш. 90—130 см, маса 48—96 кг. Цела ўкрыта бураватай шэрсцю (даўж. 6—10 см). Шыя і канечнасці доўгія, тулава пакарочанае. Нараджае 1, зрэдку 2 дзіцянят. Корміцца травяністай расліннасцю. Аб’ект палявання. Продак свойскай ламы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАЛІ́НА (Tursiops truncatus),
марское млекакормячае падсям. дэльфінаў атр. кітападобных. Пашыраны ва ўмераных і цёплых водах Сусветнага ак. (акрамя палярных водаў). Жыве асела або качуе невял. чародамі.
Даўж. цела да 3,9 м, маса да 400 кг. Афарбоўка зверху цёмна-бурая, знізу светлая. Цяжарнасць каля года. Даўж. нованароджанага 1—1,2 м, маса 14—16 кг. Корміцца рыбай. Звычайны аб’ект утрымання ў акіянарыумах. Лёгка дрэсіруецца. Даследуюцца паводзіны афаліны, рэхалакацыя і інш. ўласцівасці.