імане́нтны, -ая, -ае (кніжн.).

Уласцівы прыродзе самога прадмета, той ці іншай з’яве, абумоўлены яе сутнасцю; унутраны.

Іманентныя прычыны.

|| наз. імане́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

імартэ́ль, -і, ж.

Тое, што і бяссмертнік.

|| прым. імартэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

і́масць, -і, ж.

1. Форма ветлівага звароту да таго, каго лічаць вышэйшым па званні, становішчы ў грамадстве і пад. (уст).

Скажыце, і., што там здарылася.

2. Пра жонку блізка знаёмага суразмоўцы (разм., іран.).

Як там твая і. маецца?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

імбі́р, -у, м.

1. Трапічная травяністая расліна сямейства імбірных з мясістым коранем, багатым на эфірны алей.

2. Прыправа з карэння гэтай расліны.

|| прым. імбі́рны, -ая, -ае.

І. алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

імбры́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (уст.).

Чайнік для заваркі чаю.

|| прым. імбры́чкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

імгла́, -ы́, ж.

1. Ападкі ў выглядзе вельмі дробных кропелек дажджу, крышталікі інею ў паветры, дробны снег.

Асенняя і.

2. Пялёнка туману, пылу, дыму і пад.; смуга.

3. перан. Пра тое, што перашкаджае добра бачыць, успрымаць навакольнае.

Вочы наліваюцца імглой ад крыўды.

4. Пра невыразнае, незразумелае, забытае.

З імглы ўспамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

імглі́сты, -ая, -ае.

Зацягнуты імглой, няясны.

Стаяла імглістая раніца.

|| наз. імглі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

імглі́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліць; незак.

Ісці, падаць вельмі дробнымі частымі кроплямі (пра дождж).

На дварэ і. (безас.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

імгне́нны, -ая, -ае.

1. Які раптоўна ўзнікае.

Імгненная рэакцыя.

2. Які хутка праходзіць; кароткачасовы.

Імгненная радасць.

|| наз. імгне́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

і́менна, часц.

1. Падкрэслівае які-н. член сказа, азначае: якраз.

І. ў яго лабараторыі атрымалі першыя станоўчыя вынікі.

2. Ужыв. пры далучэнні сказа або асобных членаў сказа, якія растлумачваюць, удакладняюць выказаную думку.

Прыйшлі ўсе, а і.: сябры, сваякі, вучні.

3. Ужыв. як сцвярджальнае слова са знач.: так, сапраўды так.

Вось і. — ехаць трэба па цаліку.