Дзя́каваць ’дзякаваць’ (у помніках ст.-бел. мовы гэта слова засведчана з XV ст. у форме дяковати, гл. Булыка, Запазыч., 104). Укр. дя́кувати ’тс’, рус. дыял. (зах., паўд., Даль, СРНГ) дя́ковать ’тс’. Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dziękować ’дзякаваць’ (ад dzięki < ням.). Гл. Слаўскі, 1, 204; Фасмер, 1, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзівасі́л ’дзівасіл’. Параўн. рус. девяси́л, укр. девʼяси́л, чэш. devětsil, devesel, divisel, балг. девеси́л, серб.-харв. девѐсиљ і г. д. Прасл. *devęsilъ. Складанае слова: *devę (архаічная форма лічэбніка *devętь) і *sila ’сіла’. Гл. Фасмер, К 491; Бернекер, 1, 189; Трубачоў, Эт. сл., 4, 221. Назва дадзена паводле пэўных уласцівасцей расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненавідзець ’мець антыпатыю да каго-небудзь ці чаго-небудзь’ (Яруш., Пятк., БРС, ТСБМ). Агульнаславянскае ўтварэнне ад naviděti, гл. навідзець, навіды, параўн. укр. нена́видіти, рус. ненави́деть, польск. nienawidzieć, чэш. nenávidět, славац. nenávidieť, славен. арх. nenavídeti, серб.-харв. нена́видети, макед. ненавиди, балг. ненави́ждам (Міклашыч, 390; Фасмер, 3, 63, Бязлай, 2, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паведэ́нцыя ’паводзіны; абыходжанне, ветлівасць; звычай, завядзенне’ (Нас.). Рус. пск. асташк. поведёнция; у Гогаля поведенц; у рус. пераўтварэнне ў мове семінарыстаў слова поведение паводле аналогіі з лац. benevolentia, diligentia і інш. (гл. Фасмер, 3, 293; там жа і інш. літ-pa). У бел. м. з рус. (Гіст. лекс., 249).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павілі́ца ’павітуха (пустазелле)’ (Касп., Бяльк., Шатал., Мат. Гом.). Рус. смал., вят. повилица, курс., арл. повилика. Рэгулярны дэрыват ад дзеепрыметніка павількпавіць. Адносна суфіксацыі параўн. Мяркулава, Очерки, 107 і наст., дзе яна вызначае суф.‑ица ў назвах гэтых раслін як характэрны для паўн. часткі ўсходнеслав. тэрыторый. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 181.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падэ́шва ’ніжняя частка абутку, якая мае форму ступні, ніжняя частка, аснова чаго-н.’ (ТСБМ), дыял. падо́шва ’тс’. Рус. подо́шва, укр. підо́шва, ст.-рус. подъшъва, польск. podeszwa, чэш. podešev, славац. podošva. З podъ і šъvъ (гл. шво, шыць) (Праабражэнскі, 2, 86; Фасмер, 3, 299). Фанетычны варыянт падэшва з польск. podeszwa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канёк, парны лік канькі́ ’прыстасаванне для язды па лёдзе’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), як і канёк ’вільчык’ (ТСБМ; лаг., бяроз. Шатал.), — дэмінутыўная форма ад конь (гл.). Названы паводле знешняга падабенства (Фасмер, 2, 316; Шанскі, 2 (К), 299; Слаўскі, 2, 446). Першая лексема запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́йка ’адна сотая рубля і манета гэтай вартасці’, капейкі ’дробныя разменныя манеты’, ’грашовыя сродкі’ (ТСБМ). З рус. копейка, якое з копейная деньга (XV ст.) — на манеце была выява князя на кані з дзідай у руцэ (съ копиемъ) < копьё (Фасмер, 2, 317; Шанскі, 2 (К), 303). Да кап’ё (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базано́вец ’расліна Lysimachia nummularia L., лазаніца’ (Кіс.). Рус. бажа́новец, база́новец, ст.-укр. базановець, укр. дыял. зановець (усечаная форма). Запазычанне з польск. bazanowiec ’тс’ (да bażant ’фазан’, параўн. семантычную паралель назвы расліны — ням. Fasanenkraut). Гук ‑z‑ замест ‑ż‑ тлумачаць польскім мазурэннем. Фасмер, 1, 104; Карловіч, Wyr. obce, 40 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байда́рка ’від лодкі’. Рус. байда́рка, укр. байда́рка і г. д. Слова не вельмі яснага паходжання. Магчыма, як і байда́к (гл.), адносіцца да ба́йда ’барка’ (ад якога ўтворана суфіксам ‑ар(к)а). Такую магчымасць дапускаюць Фасмер, 1, 107, і Шанскі, 1, Б, 12 (апошні ба́йда выводзіць з бадья < цюрк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)