ЕЎСЦІГНЕ́ЕЎ Віктар Уладзіміравіч (н. 30.8.1941, в. Сукманаўка Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-р мед.н. (1991), праф. (1994). Акад. Каралеўскай акадэміі дактароў Іспаніі (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966). У 1969—83 і з 1994 працуе ў ім, у 1983—94 у Бел.дзярж. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па праблемах эпілепсіі і яе хірург. лячэння. Адзін з аўтараў адкрыцця «Заканамернасці змянення ўласных акустычных ваганняў галаўнога мозга» (1991), распрацоўкі сістэмы камп’ютэрнай дыягностыкі вострых хвароб ц. н. с. і метаду рэдыслакацыі мазгавога ствала ў выпадках яго зрушвання і пры ўшчамленнях, абумоўленых унутрычарапной гіпертэнзіяй.
Тв.:
Смещения и ущемления мозгового ствола. Мн., 1968 (разамз М.С.Місюком, С.М.Рагульчанкам);
Острая внутричерепная гипертензия. Мн., 1974 (раэам з А.Я.Семаком);
Основы топической диагностики заболеваний нервной системы. Мн., 1974 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ШЭРАФ (Osheroff) Дуглас Дзін (н. 1.8.1945, г. Абердзін, штат Вашынгтон, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1987), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1982). Продкі па бацькоўскай лініі паходзілі з Беларусі. Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1967). З 1972 у н.-д. фірме «Белтэлефон лаборатарыс», з 1987 праф. Стэнфардскага ун-та (у 1993—96 дэкан фіз. ф-та). Навук. працы па даследаванні ўласцівасцей рэчываў пры звышнізкіх т-рах, ядз. магнетызме. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (разамз Д.Лі, Р.Рычардсанам; 1972). Устанавіў існаванне лагарыфмічнай залежнасці эл. праводнасці тонкіх плёнак ад эл. поля і т-ры (1979). Эксперыментальна пацвердзіў наяўнасць упарадкавання ядз. спінаў цвёрдага 3He пры т-ры ніжэй за 10−3К (1980). Нобелеўская прэмія 1996 (разамз Лі, Рычардсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Сверхтекучесть в 3He: открытие и понимание // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЦЫЁЗНАЯ ЛІТАРАТУ́РА (ад франц. précieux вытанчаны, каштоўны),
адна з 2 асн. школ франц. барока 17 ст. (разамз ліберцінажам), роднасная італьян.марынізму і ісп.гангарызму. Узнікла ў свецкіх салонах, першы і найб. вядомы з іх атэль маркізы дэ Рамбуе ў Парыжы (1630—48). П.л. звязана з прэцыёзнасцю — культ. і грамадскім рухам франц. арыстакратыі, для якога характэрна разамз вытанчанасцю думак, мовы, паводзін, арыстакратычным густам, кодэксам гонару імкненне да жаночай эмансіпацыі, абароны маст. фантазіі перад націскам рацыяналістычнага «здаровага сэнсу». Паэты-прэцыёзнікі (В.Вуацюр, І. дэ Бенсерад і інш.) звярталіся ў асн. да малых літ. форм (санет, стансы, рандо, рандэль, трыялет). Асн. жанрам П.л. быў галантна-гераічны і пастаральны (букалічны) раман (А. д’Юрфе, М. дэ Скюдэры і інш.). П.л. значна паўплывала на развіццё еўрап. рамана 18—20 ст.
Літ.:
Потемкина Л.Я. Пути развития французского романа в XVII в. Днепропетровск, 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБІ́Н Мікалай Васілевіч (3.12.1912, с. Тума Клепікаўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 22.7.1998),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (1953). Акад. УАСГНІЛ (1967). Д-рбіял.н. (1943), праф. (1948). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1972). Скончыў Варонежскі с.-г.ін-т (1935). З 1945 у Ленінградскім ун-це. У 1953—63 дырэктар Ін-та біялогіі АН Беларусі. З 1965 дырэктар Ін-та генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. З 1971 акад.-сакратар аддз. раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. У 1974—80 дырэктар НДІ прыкладной малекулярнай біялогіі і генетыкі УАСГНІЛ. Навук. працы па пытаннях тэорыі гетэрозісу і метадах гетэрозіснай селекцыі раслін, тэорыі відаўтварэння, філас. пытаннях генетыкі.
Тв.:
Периодический отбор в селекции растений. Мн., 1976 (разамз Л.У.Хатылёвай, Л.М.Камінскай);
Гетерозис и радиоустойчивость растений. Мн., 1977 (разамз У.Г.Валодзіным, І.А.Гардзеем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ШЭР Іосіф Залманавіч (24.2.1919, Мінск — 25.5.1995),
бел. і ўкраінскі фізік-тэарэтык, заснавальнік навук. школы па стат. тэорыі вадкасцей. Д-р фіз.матэм. н. (1959), праф. (1960). Скончыў БДУ (1941). З 1945 у Фіз.-тэхн. ін-це АНБССР. З 1948 у БДУ (з 1960 праф.). У 1963—78 заг. кафедры Адэскага ун-та. Навук. працы па стат. фізіцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, тэарэт. праблемах фізікі кандэнсаваных асяроддзяў, крытычных з’яў і квантавых вадкасцей.
Тв.:
Статистическая теория жидкостей. М., 1961;
Изотропное пространство с дискретными источниками гравитационного поля (разамз М.Ф.Шырокавым) // Астроном. журн. 1962. Т. 39, вып. 5;
Физика жидкостей // Развитие физики в СССР. М., 1967. Кн. 1;
Жидкость (разамз М.П.Каваленкам) // Физическая энциклопедия. М., 1990. Т. 2.
Літ.:
Special problems in physics of liquids: International conference dedicated to the memory of prof. J.Z.Fisher. Odessa, 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПУМЕ́ЙКА Мікалай Максімавіч (н. 22.9.1942, г. Дуброўна Віцебскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Маскоўскі ун-т (1966). З 1970 у БДУ (з 1986 нам. дырэктара НДІядз. праблем, з 1993 дырэктар Нац. навукова-вучэбнага цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій). Навук. працы па ядз. фізіцы і фізіцы высокіх энергій. Распрацаваў універсальны каварыянтны метад разліку радыяцыйных эфектаў у калібровачнай квантавай тэорыі поля (метад Бардзіна—Ш.), алгарытмы і праграмы ўліку радыяцыйных эфектаў.
Тв.:
On an exact calculation of the lowestorder electromagnetic correction to the point particle elastic scattering (разамз Дз.Ю.Бардзіным) // Nuclear Physics. 1977. Vol. B127, №2;
О приближенном вычислении электромагнитных поправок к глубоконеупругому LN-рассеянию // Ядерная физика 1979. Т. 29, вып. 6;
Radiative effects in deep inelastic scattering of polarized leptons by polarized light nuclei (разамз І.В.Акушэвічам) // J.Physics. G. Nucl. part. phys. 1994. Vol. 20.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШМЕ́ТАЎ Валерый Сцяпанавіч (н. 8.1.1947, в. Канец Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995), Міжнар.АН вышэйшай школы (1997). Скончыў Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1971). З 1977 у Віцебскім тэхнал. ун-це (з 1986 дэкан ф-та, з 1993 рэктар). Навук. працы па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прам-сці. Распрацаваў метады прагназіравання тэхнал. працэсаў вытв-сці тэкст. матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэхналогіі вырабу тканін, сканструяваў новыя прыстасаванні да ткацкіх станкоў для павелічэння іх прадукцыйнасці.
Тв.:
О некоторых параметрах двухъярусного лентоткачества (разамз С.А.Пятровым) // Изв. вузов. Технология текстильной промышленности. 1991. № 3;
Расчет натяжения уточных нитей на бесконечных лентоткацких станках (разамз В.В.Сілівончыкам) // Вестн. Московской гос. текстил. академии. 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДЗІНЕ́НКА Анатоль Дзмітрыевіч (н. 23.1.1940, с. Ленінскае Хабараўскага краю, Расія),
бел. архітэктар, педагог. Канд. архітэктуры (1972). Скончыў БПІ (1963). З 1963 у ін-це «Гомельграмадзянпраект», з 1967 у ін-це «Брэстграмадзянпраект», з 1974 выкладчык Брэсцкага тэхн. ун-та. Асн. работы: генпланы гарадоў Калінкавічы (1965), Драгічын (1973), планіроўка турбазы «Белае возера» ў Брэсцкім р-не (1970—73), забудова мікрараёнаў №1, 2 і па вул. Набярэжнай у Брэсце (1967—75), праекты жылых дамоў у гарадах Шклоў (1989), Барань Аршанскага р-на (1990) і інш., рэканструкцыя стадыёна на 5 тыс. гледачоў у Шклове (1998—2000) і інш.
Тв.:
Планировка и застройка сельских населенных мест. Мн., 1984;
Районная планировка и региональное расселение. Мн., 1986 (разамз І.Дз.Белагорцавым, В.М.Саламеннікам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМКО́ВІЧ Мікалай Аляксеевіч (н. 11.8.1952, в. Маяк Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1997 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па даследаванні і распрацоўцы лазераў на фарбавальніках з электрахім. кіраваннем частатой генерыруемага святла. Выявіў дынамічнае пашырэнне электронных спектраў фарбавальнікаў у чыстых і бінарных вадкіх растваральніках. Зарэгістраваў шэраг новых спектраскапічных эфектаў. Прэмія Ленінскага камсамола 1984.
Тв.:
Topics in fluorescence spectroscopy. Vol. 2. Principles. New York, 1991 (разамз А.М.Рубінавым, У.І.Томіным);
Механизм внутримолекулярного переноса протона и электрона в 4-аминопроизводных 3-гидроксифлавона (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 2002. Т. 69, № 3;
Dipole moments of 4′-aminoflavonols determined using electro-optical absorption measurements or molecular Stark-effect spectroscopy (разамз В.Баўманам, В.Р.Піваваранкам) // Journ. Photochem. Photobiol. A: Chemistry. 2002. Vol. 153.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЧЫ́НАЎ Барыс Іванавіч (н. 19.6.1935, Мінск),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1989). Засл. вынаходнік Беларусі (1981). Сын І.І.Купчынава. Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1969 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні трэння і зносу цвёрдых цел, фізіцы і механіцы кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімераў, трыбалогіі вадкіх крышталёў. Распрацаваў канстр.-тэхнал. параметры працэсу вытв-сці драўнінна-палімерных матэрыялаў, асновы новага павук. кірунку па стварэнні высокаэфектыўных вадкакрышт. змазачных матэрыялаў. Навук. адкрыццё ў галіне біятрыбалогіі (1984). Дзярж. прэмія БССР 1972.
Тв.:
Технология конструкционных материалов и изделий на основе измельченных отходов древесины. Мн., 1992 (разамз М.В.Немагаем, С.Ф.Мельнікавым);