гала́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. (з вялікай літары). Вялікая зорная сістэма, да якой належыць Сонца і ўся наша планетная сістэма разам з Зямлёй.
2. Усякая іншая зорная сістэма, падобная да нашай зорнай сістэмы.
[Ад грэч. galaktikos — малочны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каза́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казака 1, казакоў, належыць ім. Казацкі конь. Казацкія вусы. // Які складаецца з казакоў; які мае адносіны да войска, што складаецца з казакоў. Казацкае войска. Казацкі полк. Казацкі афіцэр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каменда́нцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каменданта, належыць яму. Каменданцкая служба. Каменданцкі патруль.
2. у знач. наз. каменда́нцкая, ‑ай, ж. Службовае памяшканне каменданта. Каля каменданцкай стаяў натоўп вайскоўцаў. Хадкевіч.
•••
Каменданцкая гадзіна гл. гадзіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыспе́тчарскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дыспетчара, належыць яму. Дыспетчарскі пункт. Дыспетчарская служба.
2. у знач. наз. дыспе́тчарская, ‑ай, ж. Службовае памяшканне для дыспетчара. З акна дыспетчарскай Галіне добра відаць уся станцыя. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак.
1. што і чаго. Пагрузіць менш, чым належыць, патрэбна. Недагрузіць тону вугалю.
2. перан.; каго-што. Разм. Заняць працай не поўнасцю, даць працу не ў аб’ёме поўнай нормы. Недагрузіць цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няме́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да немцаў; які належыць немцам, уласцівы ім. Нямецкая мова. □ За гумном .. на высокім узгорку тырчыць аброслы бур’янам нямецкі дот, яшчэ з першай сусветнай вайны. Брыль.
•••
Нямецкі вугал гл. вугал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасталю́дзін, ‑а, м.
Уст. Чалавек, які належыць да непрывілеяванага саслоўя (селянін, рабочы мешчанін). Захаваўся дакумент, у якім сказана, што «дваранін Мінскай губерні Вікенцій Марцінкевіч.. выдаў на простай мове некалькі падрыхтаваных адозваў да прасталюдзінаў». С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
семі́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да семітаў, які належыць, уласцівы ім. Семіцкія мовы. □ У выглядзе высокага бялявага маўчуна амаль зусім не было нічога семіцкага, і ён вось пратрываў ужо.. два гады ў палоне. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Памя́г, помпе, помʼяг ’воблака, хмарка’ (ТС), пожаг ’тс’ (Нік.), помяждк ’тс’ (ТС). Бел.-укр. ізалекса: укр. палес. помег, помиаг, помежок, помижок, помигі, пимег, помеж, пануе, пажа, памугʼі ’воблака, хмара’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Фармальна належыць да мяенуць, смяелы (гл.). Калі прыняць пад увагу укр. форму помуеі і магчымасць чаргавання галосных у мяенуць і смуглы (гл. Фасмер, 3, 695), то можна было б супаставіць з чэш. smuga ’воблака (цёмнае), хмара’, г. зн. першапачаткова «задымленае» (гл. Махэк, 562).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гусі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гусі, гусей, належыць ім. Гусінае мяса. Гусіныя лапы. □ На вуліцы гусіныя чароды паволі і нехаця, з крыкам саступаюць дарогу машынам. Хведаровіч.
•••
Гусінае пяро гл. пяро.
Гусіная скура гл. скура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)