далінны ледавік у Антарктыдзе. Адкрыты ў 1908 англ. экспедыцыяй Э.Шэклтана. Адзін з найбольшых далінных ледавікоў на Зямлі. Даўж. каля 200 км, шыр. каля 40 км. Апускаецца з Палярнага плато, уліваецца ў шэльфавы ледавік Роса ў паўн.-зах.ч. Берага Шэклтана. Штогадовы расход лёду ў вусці каля 6 км³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАЦЭ́НТР (ад гіпа... + цэнтр) землетрасення, цэнтральны пункт ачага землетрасення ў нетрах Зямлі. У гіпацэнтры раптоўна вызваляецца значная энергія (103—1018Дж), якая выклікае каротка-перыядычныя ваганні зямной кары. Глыбіня гіпацэнтра пры звычайных землетрасеннях менш за 70 км, пры прамежкавых — 70—300 км, пры глыбокіх — 300—700 км (гл. таксама Эпіцэнтр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕН ((Glenn) Джон Хершэль) (н. 18.7.1921, г. Кеймбрыдж, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў лётную школу Авіяц. трэніровачнага цэнтра ВМФ у Тэхасе (1943), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМФ у штаце Мэрыленд (1954). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 20.2.1962 першым з амер. касманаўтаў здзейсніў арбітальны палёт вакол Зямлі на касм. караблі «Меркурый». Працягласць палёту 4,93 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАСТАЗІ́Я (ад іза... + грэч. stasis стан, становішча),
ізастатычная раўнавага, становішча верхніх гарызонтаў Зямлі (зямной кары, літасферы), якое праяўляецца ва ўраўнаважанні ўнутры астэнасферы на глыб. 100—150 км (глыбіня кампенсацыі) ціску вышэйляжачых гарызонтаў. Істотная ч. ізастатычнай кампенсацыі забяспечваецца зменамі магутнасці зямной кары, варыяцыямі шчыльнасці падкоравага слоя і зменамі таўшчыні літасферы. Значна ўплывае на амплітуду тэктанічных рухаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАТО́ПНАЯ ХРАНАЛО́ГІЯ,
сукупнасць метадаў вызначэння абс. ўзросту горных парод, мінералаў, слядоў стараж. культур чалавека ці цалкам Зямлі па назапашванні ў іх прадуктаў распаду радыенуклідаў (гл.Радыеактыўнасць). Ідэя І.х. належыць П.Кюры і Э.Рэзерфарду. Распад кожнага радыенукліда адбываецца з пастаяннай скорасцю і прыводзіць да назапашвання канечных стабільных нуклідаў, па колькасці якіх і вызначаецца ўзрост даследаванага ўзору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РСАКАЎ (Дзмітрый Аляксандравіч) (22.7.1843, Масква — 1920),
расійскі гісторык. Чл.-кар.Рас.АН (1917; чл.-кар. Пецярбургскай АН з 1905), праф. (1881). Скончыў Казанскі ун-т (1814). Працы па гісторыі Растова-Суздальскай зямлі, рас. дваранства 18 ст., артыкулы пра рас. гісторыкаў К.Дз.Кавеліна, М.І.Кастамарава, К.М.Бястужава-Руміна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЛАР, Лейлар (Lalor) Джэймс Фінтан (каля 1807, Тынакіл, Ірландыя — 27.12.1849), дзеяч ірландскага нац.-вызв. руху. З 1847 член левага крыла т-ва«Маладая Ірландыя», потым адзін з кіраўнікоў Ірландскай канфедэрацыі. Выступаў з заклікамі да паліт. барацьбы (разрыў англа-ірл. уніі 1801) і агр. рэвалюцыі (захоп зямліірл. сялянамі-арандатарамі). У чэрв. 1848 арыштаваны брыт. ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТА́К.
1) вадавод незамкнутага сячэння з безнапорным рухам вады. Вырабляецца з драўніны, металу, жалезабетону і інш.; укладваецца на паверхні зямлі або на эстакадзе. Выкарыстоўваецца ў гідраэнергетыцы, ірыгацыі.
2) Прыстасаванне ў выглядзе каўша ці ночваў для прамывання пароды пры разведачных работах.
3) Карыта з невял. жолабам у млыне для ссыпання збожжа ў жорны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА,
у рэлігійных уяўленнях стараж. народаў Малой Азіі багіня зямлі і ўрадлівасці, маці багоў. Яе культ, блізкі да культу Кібелы, у 1 ст. да н.э. быў уведзены ў Стараж. Рыме дыктатарам Сулам. У рымлян вобраз М. злучыўся з вобразам рым. багіні вайны Белоны, і М. шанавалася імі пад двайным імем (Ма-Белона).