Добраахвотна пазбавіць сябе чаго‑н., адмовіцца ад чаго‑н. на карысць каго‑, чаго‑н. І ўжо сама гэтая бескампраміснасць і паслядоўнасць у адстойванні сваіх намераў, немагчымасць паступіцца самай малой часцінкай праўды, схібіць хоць бы ў прыватных рэчах пэўным чынам гарантуюць лірычнага героя ад дробязнасці.Бугаёў.Для блізкага чалавека Іван можа нават і паступіцца чым-небудзь, а калі гэты чалавек яшчэ хоць трохі для чаго карысны, то яму Тхорык можа і зорку з неба дастаць.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. перавёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-што.
1. Перамясціць, даставіць якім‑н. транспартам з аднаго месца на другое. Перавезці дзяцей на дачу. □ Ужо некалькі дзён дзед не вартаваў птушкаферму: яе перавезлі на дальні выган.Даніленка.Цэлую ноч вазілі снапы. Перавезлі апошнія, калі ўсходзіла сонца.Чарнышэвіч.
2. Везучы, перамясціць цераз што‑н. на другі бок чаго‑н. Валодзька спыняецца на беразе Нёмана і гукае на той бок паромшчыку: — Дзеду, а мо перавёз бы?Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піса́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑сацы, Т ‑ай, ж.
Разм.
1.Пагард. Пра пісьменніка (звычайна дрэннага, але пладавітага). А ўвогуле, каб яго воля, .. [Гукан] не дазволіў бы кожнаму пісаку корпацца ў мінулым .. Пішы пра тое, што бачыш вакол сябе.Шамякін.[Генерал] глянуў на мяне неяк здзіўлена — як гэта пісака можа даваць такія практычныя парады?Пестрак.
2.Жарт. Той, хто піша, умее пісаць (у 1 знач.). Часам за стол садзіўся бацька.. і казаў: — Ну, дарэктар, прымай яшчэ аднаго пісаку...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плён, ‑у, м.
1. Тое, што вырашчана: садавіна, гародніна, зерне і пад.; ураджай. Не злічыць у ім [садзе] плёнаў: грушаў, яблыкаў, сліў.Машара.Не зробіш гэтага, не паставіш кій ці не нацягнеш нітку, па якіх бы фасоля магла віцца, — не чакай і плёну.Сачанка.
2.перан. Вынік старанняў; дасягненне. — У палку мне добра. Лятаю і лятаю. Адразу бачу плён сваёй работы...Алешка.Дапісана апошняя старонка, правераны разлікі, цытаты і формулы, прыведзены ў парадак чарцяжы, і — хораша бачыць плён сваіх пошукаў і пакут.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падвергнуць праклёну. Крымянец больш не бачыць той цёмнай жанчыны, якая некалі пракляла яго і пракляцце якой як бы здзейснілася.Кучар.[Ілька:] — І яшчэ я думаю, каб мы кінулі сваё валацужнае бруднае жыццё,.. і каб мы ўсе працавалі... [Марта:] — Калі ты зробіш так, цябе пракляне ўвесь род...Каваль.
2. Моцна вылаяць, выказваючы гнеў, злосць, абурэнне. Праклясці ўсё на свеце. □ Пракляў Лявон Нарбутовіч і малацьбу, і малатарню, і сваю дурноту.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́курс, ‑у, м.
Кніжн.
1. Перспектыўнае скарачэнне формы прадмета, якое зменьвае яго звычайныя абрысы (пры назіранні зверху або знізу). // Перадача, адлюстраванне прадмета ў перспектыве з ілюзорным скарачэннем аддаленых ад пярэдняга плана частак. [Тадароўскі] смела шукае незвычайныя ракурсы, яго камера ўвесь час у руху, кампазіцыя кадра заўсёды цікавая.«Звязда».
2. Пункт погляду, з якога што‑н. разглядаецца; аспект. Падаць праблему ў розных ракурсах. □ Аўтара цікавіць вайна не толькі ў яе, як бы сказаць, батальным ракурсе — і гэта неабходна падкрэсліць як прынцыповы момант.«Полымя».
[Фр. raccourcir — скарачаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Пазбаўляць ад якой‑н. небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчы. Ратаваць жыццё. □ [Жанчына] працягнула дзіця. — Людзі добрыя! Дарагія мае!.. Ратуйце дзіця!.. Вазьміце сына майго. Яны гоняцца за намі...Шамякін.[Зіна:] — Я прашу падняць шклянкі за таго, з кім мы білі акупантаў... Хто нас ратаваў харчамі ў блакаду.Грамовіч.// Хаваць, засцерагаць ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. Ратаваць сена ад дажджу. □ Ад гарачыні не ратуе нават лес — ён стаіць узбоч дарогі, бы нежывы, цёмны, змораны, вялы.Сачанка.
•••
Няхай бог ратуегл. бог.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Выкарыстаць як ежу. — Лепей бы мы іх [яйцы] спажылі, — жалкавала Куліна. — Каб жа знаццё тое, нізавошта не пакінулі.Даніленка.[Пушкарэвіч:] — Забіць — забіў, але спажыць не ўдалося. Качка ўтапілася.Гурскі.
2. Зрасходаваць, выкарыстаць, ужыць для сябе. Ты многа спажыў з той скарбніцы дабра. Вярні І папоўні, што сам з яе браў.Чарнышэвіч.Свет вялікі, усюды месца чалавеку хапае. І людзі жылі-пажывалі, ніякага ліха не зналі. Што сваімі рукамі зрабіў, тое і спажыў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак.
1.што. Прывесці ў рух, прымусіць калыхацца. І нідзе я не змог бы Пражыць ні хвіліны адной.. Без вятроў, што мой Сож І што Волгу маю ўскалыхалі.Кірэенка./увобразнымужыв.І працаю вясёлай Напоўніцца прастор, І песняю дзяўчаты Ускалышуць звонкі бор.Русак.
2.перан.; каго. Разм. Узгадаваць, выхаваць, выпесціць. Знаю — шмат ты [Нарач] каго ўскалыхала, Умывала празрыстай вадой І нярэдка бурлівай бывала, Уздымаючы хвалі гарой.Прыходзька.Мяне з маленства ўскалыхала бура. Маё дзяцінства — на шляхах вайны.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
soon
[su:n]
adv.
1) неўзаба́ве, за́раз
I will see you again soon — Неўзаба́ве мы зноў уба́чымся
2) ху́тка
as soon as possible — як мага́ хутчэ́й; пры пе́ршай наго́дзе
Why have you come so soon? — чаму́ ты прыйшо́ў так ху́тка?
I’ll be back soon — Я за́раз вярну́ся
I had (or would) sooner… — Я хутчэ́й хаце́ў бы…
3) як то́лькі
As soon as I hear, I will let you know — Як то́лькі пачу́ю, я вам скажу́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)