разагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Выпрастацца, разагнуць спіну. Бабка Параска спыніла работу, разагнулася. З яе сухога, круглага твару пазбягалі маршчынкі. Яна засмяялася. Колас. Калі Гарбачэня разагнуўся, то крокаў за дзвесце ад сябе ўбачыў падгалістую ласіцу з ласянём, якая, відаць, прыйшла на вадапой. Гурскі. // Стаць простым, роўным (пра што‑н. сагнутае). Кручок разагнуўся. □ І на дзіва змяніўся чалавек: патлусцеў, раздабрэў на белых харчах так, што і спіна разагнулася. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. разгроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што.

Адгрэбці ў розныя бакі, раскідаць што‑н. сыпкае, рыхлае. Дзеці разграблі салому і трэскі, нарысавалі кіёчкам «класы». Брыль. Гэта было зімою, сястра Настася разгрэбла снег і дастала барвенак. Хведаровіч. // Расчысціць ад чаго‑н. сыпкага, рыхлага і пад. Разгрэбці дарогу. □ Мірон разгроб пару шырэй, глыбей, так, каб агонь быў пад верхнім пластом зямлі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхо́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак. і незак.

1. Разм. Патраціць (траціць) свае сродкі на што‑н. Расходавацца на падарункі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Траціцца (патраціцца), ісці (пайсці) на што‑н. Прадукты расходуюцца неэканомна. □ Маладых сіл было многа; здавалася, ніколі не вычарпаеш іх, і расходаваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але маладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад свае нівы. Колас.

3. толькі незак. Зал. да расходаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руйнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.

Ператвараць у руіны; разбураць. Б’юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады, нішчаць людзей. В. Вольскі. Бывае і так, што руйнуе Плаціну вада; у гэтую пору Струяцца апошнія хвалі І сохне няшчасны ставок. Багдановіч. // Ліквідаваць, знішчаць. А лепш за ўсё гаіла .. [Зосіны] душэўныя раны дабрата людская. Яна руйнавала рэшткі недаверу яе да людзей і жыцця. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Гніючы, разбурыцца; згнісці, струхлець, спарахнець. Труп сатлеў ужо напалову, час знішчыў рысы твару. Лынькоў. Дакументы настолькі сатлелі, што прачытаць іх было амаль немагчыма. «Беларусь».

2. Тлеючы, згарэць, ператварыцца ў попел. Старая [лазня] згарэла тры гады назад. Не тое каб агнём, а проста — так ужо напалілі, такі быў у ёй мятны ды густы дух з парай, што яна ціха сабе сатлела за ноч, не вытрывала. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́цень, трутня, м.

1. Самец у пчалінай сям’і. Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есць ды есць той мёд. Купала.

2. перан. Разм. Той, хто не працуе, а жыве за кошт працы другіх; лодар. Скардзіцца, што ныюць плечы У яго з юначых пор... Эх ты, труцень чалавечы! Як з табой нам жыць. Рыгор?! Ставер. Можа Іосіф і ёсць прычына таго, што Джыавані так высмейвае ўсіх манахаў, як трутняў і лежабокаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уз’е́сціся, уз’емся, уз’ясіся, уз’есца; уз’ядзімся, уз’ясцеся, уз’ядуцца; пр. уз’еўся, уз’елася; зак.

Разм. Раззлавацца, накінуцца на каго‑н. з папрокамі, абвінавачваннямі, пагрозамі; пачаць помсціць каму‑н. — Я табе так скажу, — быццам і не чуў Мацеевых слоў, вёў далей Хмыль. — Жыць кожнаму трэба... Вось ты на мяне на сходзе ўз’еўся, а за што? М. Стральцоў. [Гаўрута:] — Добра зрабілі, што не задзіраліся з .. [жулікамі], бо гэтая шайка, калі б уз’елася, нарабіла б вам бяды. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штось 1, чагось, чамусь, штось, чымсь, аб чымсь, займ. неазначальны.

Тое, што і штосьці ​1. Вусны.. [Джуліі], не перастаючы, шапталі штось незразумелае, іншамоўнае, але Іван і без таго адчуваў усё. Быкаў. — Ну, маладзіца, прысядзь трохі: маю штось у цябе запытаць, — лагодненька пачынае Гудзілка. Колас.

штось 2, прысл.

Тое, што і штосьці ​2. Штось пад канец сваволіць сэрца, Прыступак пяць бы тут [на лесвіцы] адняць. Прыходзька. Як відаць, .. [сабака] не выспаўся або так штось заленаваўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rattle

[ˈrætəl]

1.

v.

1) бражджэ́ць; бразгаце́ць, бразгата́ць; груката́ць, тарахце́ць

The wind rattled the windows — Во́кны бражджа́ць ад ве́тру

The old car rattled down the street — Старо́е а́ўта пратарахце́ла па ву́ліцы

2) балбата́ць, ху́тка гавары́ць, бараба́ніць

The speaker rattled on about the state of the economy — Прамо́ўца бараба́ніў аб эканамі́чным ста́не

3) informal бянтэ́жыцца

She was so rattled that she forgot her speech — Яна́ так зьбянтэ́жылася, што забы́лася што гавары́ць

2.

n.

1) бра́згат, гру́кат -у m.; брынчэ́ньне, тарахце́ньне n.

2) балбатня́, траскатня́ f.

3) бразго́тка f. (дзіця́чая або́ музы́чны інструмэ́нт)

4) ко́лцы на хвасьце́ грыму́чае зьмяі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

закаха́ны, ‑ая, ‑ае.

Які адчувае каханне да каго‑н.; улюбёны. Ліпа добра разумела настрой Чапідзе, ведала, што ён закаханы ў яе. Хомчанка. Як закаханыя людзі на час не зважаюць, Так падарожныя календароў не чытаюць. Куляшоў. / у знач. наз. закаха́ны, ‑ага, м.; закаха́ная, ‑ай, ж. [Нара] кахала [Якіма] і сама не ведала за што, як звычайна не ведаюць усе закаханыя, за што кахаюць сваіх абраных. Дуброўскі. // Які выражае закаханасць, захапленне. Закаханы позірк. □ Зося ўсё яшчэ ўсхліпвала і не зводзіла з сяброўкі радасных закаханых вачэй. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)