САРО́КІН Уладзімір Мікалаевіч (н. 29.4.1938, г. Старая Руса Наўгародскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-ртэхн.н. (1976). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1962). З 1962 у Ін-це цеплафізікі Сіб.аддз.АНСССР. З 1979 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (з 1981 заг. лабараторыі, у 1988—92 дырэктар). З 1992 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па цеплафізіцы, гідрадынаміцы віхравых ядз. рэактараў, радыяцыйнай хіміі. Адкрыў наяўнасць 2 устойлівых станаў дысперсных вярчальных сістэм у ядз. рэактарах ракетных рухавікоў, тарпед і інш. (1979). Распрацаваў спосаб і абсталяванне для драбнення цвёрдых рэчываў (алмаз, драўніна, збожжа і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Леанід Пятровіч (н. 3.10.1946, в. Міхайлавічы Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі, алергалогіі, мікрабіялогіі і вірусалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2000), д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Вучань А.П.Красільнікава. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975), дзе працаваў з 1978 (з 1988 заг. кафедры), адначасова гал. імунолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1995 дырэктар Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (адначасова з 1998 кіраўнік аддзела і лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні натуральнага імунітэту пры першасна-хранічных інфекц. захворваннях дыхальнага тракту, туберкулёзе, траўме, аўтаімунных і алергічных захворваннях. Аўтар нац. праграмы «Імунапрафілактыка». Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі. Мн., 1995 (разамз А.П.Красільнікавым, Н.Ф.Казак);
Бешенство и другие лиссавирусные инфекции человека: Пробл. иммуно- и химиотерапии. Мн., 2002 (разамз Н.П.Мішаевай, В.І.Вацяковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНУ́ФРЫК Славамір Сцяпанавіч (н. 26.3.1946, г. Гродна),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1990). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1968). З 1970 у Ін-це фізікі АН Беларусі. З 1975 у Гродзенскім ун-це (з 1975 дэкан ф-та, з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па лазернай фізіцы і спектраскапіі, выкарыстанні лазераў у біямедыцыне і сучасных тэхналогіях. Распрацаваў шэраг новых электраразрадных эксімерных лазераў на галагенідах інертных газаў і лазераў на фарбавальніках. Даследаваў уздзеянне лазернага выпрамянення на структуру і якасці матэрыялаў, бялковыя і ферментныя сістэмы жывёл і раслін.
Тв.:
Новые лазерные среды на основе бифлуорофорных молекул кумарина (разамз В.В.Таркоўскім, В.М.Нікітчанкам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1999. Т. 66, № 5;
Аномальная зависимость генерационных характеристик растворов красителей от спектрального состава возбуждающего излучения при микросекундной когерентной накачке (разамз В.В.Таркоўскім, У.Ю.Курстакам) // Квантавая электроника. 2003. Т. 33, № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАЛАТА́Я ЗО́РКА»,
медаль, якая ўручалася асобам, удастоеным звання Героя Савецкага Саюза, з 1965 — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уведзена 1.8.1939 (да 16.10.1939 наз. «Герой Савецкага Саюза»). Уяўляе сабой залатую 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым баку. Ўручалася разамз ордэнам Леніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЯ́ВІЯ, Куябія, Куяба,
адзін з трох цэнтраў Стараж. Русі 8—9 ст. Згадваецца араб., перс. і сярэднеазіяцкімі географамі 9—10 ст.разамзАртаніяй і Славіяй. Большасць даследчыкаў лічаць К. паліт. аб’яднанне ўсх. славян на тэр. Сярэдняга Прыдняпроўя з цэнтрам у г. Кіеў, а таксама Стараж. Кіеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АТЛА́НТЫК РЫ́ЧФІЛД КО́МПАНІ»
(Atlantic Richfield Company),
нафтавая кампанія ЗША. Засн. ў 1870 як «Атлантычная нафтаперагонная кампанія», з 1960 (пасля аб’яднання з карпарацыяй «Рычфілд нафта») сучасная назва. З 1976 уключае кампанію «Анаконда», разамз якой валодае Трансаляскінскім нафтаправодам. Асн. прадукцыя: нафта, прыродны газ, нафтапрадукты, нафтахімікаты, каляровыя металы (медзь), вугаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДА́ Валерый Сцяпанавіч (5.12.1936, в. Акрыёны Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.6.1997),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1987). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). У 1978—97 заг. кафедры Бел.пед. ун-та. Навук. працы па эканам. тэорыі, праблемах развіцця нар. гаспадаркі, удасканальвання вытв. адносін, якасці прадукцыі, кіравання ў сферы адукацыі.
Тв.:
Вопросы научного творчества студентов: (Методика, теория, практика). Мн., 1975 (разамз М.І.Базылевым);
Научно-технический прогресс и качество промышленной продукции. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎЧУ́К Міхаіл Іванавіч (н. 14.7.1956, в. Малыя Зводы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1977). З 1982 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні эл.-магн. структуры нуклонаў і дэйтрона, фотанараджэнні π-мезонаў на нуклонах, інш. пытаннях эл.-магн. ўзаемадзеяння адронаў. Прапанаваў новыя метады вымярэння эл.-магн. палярызавальнасці нейтрына, што дало магчымасць эксперыментальна атрымаць больш дакладныя значэнні некаторых структурных пастаянных нейтрона.
Тв.:
On approaches to measure the electromagnetic polarizabilities of the neutron (разамз Ф.Вісманам, М.Шумахерам) // Eur. Phys. Journ. 1998. Vol. Al, № 2;
Deuteron Compton scattering below pion photoproduction threshold (разам 3 А.І.Львовым) // Nucl. Phys. 2000. Vol. A 674, № 3—4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НФЕЛЬД (Infeld) Леапольд (20.8.1898, г. Кракаў, Польшча — 15.1.1968),
польскі фізік, адзін з заснавальнікаў польскай школы тэарэт. фізікі. Чл. Польскай АН і АНінш. краін. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1921). З 1930 у Львоўскім ун-це, з 1933 у Кембрыджы (Вялікабрытанія). У 1936—38 у Прынстанскім ін-це перспектыўных даследаванняў у А.Эйнштэйна, з 1939 у Таронцкім ун-це (ЗША) (Канада)*. З 1950 у Варшаўскім ун-це, адначасова з 1951 дырэктар Ін-та тэарэт. фізікі. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці, нелінейнай электрадынаміцы, квантавай механіцы. Даў інтэрпрэтацыю неазначальнасцей суадносін, вывеў хвалевае ўраўненне электрона (з галандскім матэматыкам Б.Л.Ван-Дэр Вардэнам), з Эйнштэйнам і Б.Гофманам вывеў ураўненні руху сістэмы цел у гравітацыйным полі ў прыбліжэнні больш высокім за ньютанаўскае. Аўтар публіцыстычных твораў, маст. біяграфій вучоных.
Тв.:
Рус.пер. — Движение и релятивизм. М., 1962 (разамз Е.Плябанскім);
Эварист Галуа — избранник богов. М., 1965;
Эволюция физики. 4 изд. М., 1966 (разамз А.Эйнштэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІН (Bardeen) Джон (23.5.1908, г. Мадысан, ЗША — 30.1.1991),
амерыканскі фізік і інжынер-электронік; адзін са стваральнікаў тэорыі звышправоднасці. Чл.Нац.АН ЗША (1954), Нац.інж. акадэміі ЗША (1972). Замежны чл.АНСССР (1982). Скончыў Вісконсінскі (1929) і Прынстанскі (1936) ун-ты. З 1935 у Гарвардскім, з 1938 у Мінесоцкім ун-тах, з 1945 у «Бел тэлефон лаборатарыс». З 1951 праф. Ілінойскага ун-та. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, фізіцы нізкіх т-р, звышправоднасці Адкрыў транзістарны эфект і вынайшаў паўправадніковы трыёд з кропкавымі кантактамі (1947; з У.Н.Братэйнам, гл. Дадатак). Пабудаваў (разамз Л.Х.Куперам і Дж.Р.Шрыферам) паслядоўную тэорыю звышправоднасці (тэорыя Бардзіна—Купера—Шрыфера; 1957), прадказаў звышцякучасць вадкага гелію-3 (1958). Вялікі залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1987). Нобелеўскія прэміі 1956 (з Братэйнам і У.Б.Шоклі), 1972 (з Куперам і Шрыферам).
Тв.:
Рус.пер. — Новое в изучении сверхпроводимости. М., 1962 (разамз Дж.Шрыферам).
Літ.:
Алферов Ж.І. Памяти великого физика современности // Физика и техника полупроводников. 1991. Т. 25.