экватарыяльнае сузор’е неба; адно з самых вялікіх сузор’яў. Найб. яркія зоркі 2,4; 2,4; 2,5; 2,8; 3,0 візуальнай зорнай велічыні; 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 яркія зоркі П. разам з зоркай α Андрамеды ўтвараюць фігуру, падобную на квадрат. Паблізу зоркі λ знаходзіцца радыянт метэорнага патоку Пегасід (назіраецца штогод 19—31 ліп.). На тэр. Беларусі відаць у жн.—кастрычніку. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСЕ́Й (лац. Perseus),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі П. — α (Мірфак) і β (Альголь), 1,8 і 2,2—3,5 візуальнай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Зорка β П. — адна з найб. вядомых зацьменных пераменных зорак. У П. знаходзіцца візуальна бачнае падвойнае рассеянае зорнае скопішча χ і η Персея. На тэр. Беларусі відаць увесь год, акрамя позняй вясны. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМАТАЛО́ГІЯ (ад прыматы + ...логія),
раздзел заалогіі, які вывучае прыматаў, іх анатомію, эмбрыялогію, фізіялогію, паходжанне, сістэматыку, распаўсюджванне і лад жыцця. Як навук. дысцыпліна аформілася ў 2-йпал. 1950-х г. (М.Ф.Нестурх, 1960). П. медыцынская — адзін з навук. кірункаў у эксперым. медыцыне, які вывучае паталогію чалавека ў доследах на малпах. Гл. таксама Антрапалогія.
Літ.:
Нестурх М.Ф. Приматология и антропогенез. М., 1960;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ТНЫЯ ЛЮ́ДЗІ,
агульная назва рабочых на промыслах і прамысл. прадпрыемствах Расіі 17—1-йпал. 19 ст.Асн. масу Р.л. складалі работнікі рачных суднаў, рыбнага, салянога і інш. промыслаў; з канца 17 — пач. 18 ст. іх склад папаўнялі работнікі мануфактур. Кадры Р.л. фарміраваліся як за кошт прыгонных (сяляне-адыходнікі, пасэсійныя сяляне, прыпісныя сяляне), так і вольных наёмных работнікаў, якія з 1760-х г. колькасна пераважалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГУЛЯ́РНЫЯ ВО́ЙСКІ,
войскі пастаяннай кадравай арміі, якія існуюць у шэрагу краін свету. Узніклі ў дзяржавах Зах. Еўропы ў 17—18 ст., у Расіі ў пач. 18 ст. Р.в. адрозніваюцца ад ірэгулярных войск (напр., у Расіі казацкія і інш. часці і падраздзяленні, у т. л.міліцыйнай арміі). У 2-йпал. 20 ст. ў шэрагу дзяржаў адбылася прафесіяналізацыя рэгулярных армій і флатоў. Гл.Прафесійная армія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ННІКАВА ЗЯМЛЯ́,
гіпатэтычны востраў у Паўн. Ледавітым ак. на Пн ад Новасібірскіх а-воў. Упершыню пра яго паведаміў рус. прамысловец і даследчык Я.Саннікаў у 1811, потым у 1886 і 1893 — Э.Толь. Пасля доўгіх пошукаў, у 1-йпал. 20 ст. ўстаноўлена, што С.З. не існуе. Верагодна, яна была разбурана морам і знікла як шэраг інш. астравоў, складзеных гал.ч. з выкапнёвага лёду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНІЦА Віктар Васілевіч (1927, в. Курыцічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — май 1944),
удзельнік партыз. руху ў Палескай вобл. ў Вял.Айч. вайну. З ліп. 1942 у партызанах: разведчык атрада А.Р.Волкава, са жн. 1943 падрыўнік 125-й Капаткевіцкай партыз. брыгады. Пусціў пад адхон 9 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай. У маі 1944 схоплены акупантамі і закатаваны. Узнаг. ордэнам Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СКАКУ́ХА»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп ад умеранага да хуткага. Танец імправізацыйнага характару, выконваецца весела, разгульна, пад прыпеўкі гумарыст. зместу. Дробныя рухі ног (дробушкі) спалучаюцца з хуткімі вярчэннямі і размахваннем хусткай. «С.» танцуюць жанчыны на дажынках, «каравайніцы» на вяселлях (т.зв. бабскія скакухі). Зафіксаваны ў 1-йпал. 19 ст., быў вельмі пашыраны на Беларусі са значнымі рэгіянальнымі адрозненнямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭФА́НІ Іосіф Людвіг, музыкант і капельмайстар 2-йпал. 18 ст. Вучыўся ў Кёнігсбергскай акадэміі, дзе атрымаў муз., а таксама філас. і юрыд. адукацыю. Вучань І.Канта. У 1779 выкладаў клавікорды ў Слонімскай музычнай школе, у 1780—81 капельмайстар т.зв. «хатняй музыкі» ў Шклове (Магілёўская вобл.) у графа С.Г.Зорыча.
Літ.:
Дадиомова О.В. Музыкальная культура городов Белоруссии XVIII в. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМАШО́ЎКА,
вёска ў Брэсцкім р-не, каля р.Зах. Буг, на аўтадарозе, якая злучае вёску з Брэстам. Цэнтр сельсавета. За 69 км на Пд ад Брэста, 1 км ад чыг. ст. Уладава. 1231 ж., 404 двары (2002). Санаторый «Елачка». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Пакроўская царква. Могілкі салдат 1-йсусв. вайны. Брацкая магіла сав. пагранічнікаў. Магіла ахвяр фашызму.