БЕЛ (Bell) Аляксандр Грэям (3.3.1847, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 2.8.1922),
англійскі інжынер, вынаходца тэлефона. Скончыў Эдынбургскі і Лонданскі ун-ты. Праф. Бостанскага ун-та (1873). У 1876 атрымаў патэнт ЗША на вынайдзены тэлефон, у 1877 — дадатковы патэнт на ўдасканаленне яго. Асн. работы і патэнты ў галіне запісу і ўзнаўлення гуку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРА́ДА (Colorado),
рака на ПдЗША, у штаце Тэхас. Даўж. 1450 км, пл.бас. 107 тыс.км². Пачынаецца на плато Льяна-Эстакада, упадае ў Мексіканскі заліў. Веснавое разводдзе, летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 81 м³/с. Шмат вадасховішчаў. Выкарыстоўваецца для арашэння. На К. — г. Остын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУ́МБУС (Columbus),
горад на ПдУЗША, на р. Чатахучы, у штаце Джорджыя. Засн. ў 1828. 186,5 тыс.ж., з прыгарадамі (частка іх у штаце Алабама) каля 300 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Аэрапорт. Прам-сць: харч., тэкст., швейная, чыгуналіцейная, тэкст. машынабудаванне, вытв-сць электрабыт. прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦ Міхаіл Аляксандравіч (н. 10.11.1948, Алматы),
бел. спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1994). Засл. трэнер СССР (1984).
Скончыў БДУ (1971). Чэмпіён Сусв. шашачнай алімпіяды (1992) у складзе зборнай каманды Беларусі. Падрыхтаваў трох чэмпіёнак свету па міжнар. шашках — А.Альтшуль, З.Садоўскую і Л.Сахненка. З 1994 у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СЕН-ПІК (Lassen Peak),
дзеючы вулкан у ЗША (штат Каліфорнія), у паўднёвай ч. Каскадных гор. Выш. 3187 м. Складзены з дацытаў. Лававыя палі, вулканічныя конусы, гейзеры, гарачыя крыніцы Апошняя актыўнасць назіралася ў 1914—17. Хвойныя лясы і інш. разнастайная расліннасць. Багаты жывёльны свет. Нац. парк Ласен-Волканік з 1916.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТЛ-РОК (Little Rock),
горад на ПдЗША. Адм. ц. штата Арканзас. Каля 170 тыс.ж., з горадам Норт-Літл-Рок і прыгарадамі 500 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-фін.цэнтр.Прам-сць: хім., эл.-тэхн., радыёэлектронная, шынная, металургічная, бавоўнаачышчальная, паліграф., харч., авіяц., прыладабудаўнічая. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-НЭР (McNair) Рональд (1950—28.1.1986),
касманаўт ЗША. 3—11.2.1984 з В.Брандам, Р.Гібсанам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Чэленджэр»). У космасе правёў 8 сут. Загінуў у выніку выбуху пры старце касм. карабля «Чэленджэр».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КСІМ (Maxim) Хайрэм Стывенс (5.2.1840, Сангервіл, ЗША — 24.11.1916),
амерыканскі канструктар аўтам. зброі і прадпрымальнік. У 1883 стварыў станковы кулямёт («Максім»), аўтам. вінтоўку і гармату. У 1888 у Германіі засн.з-д скарастрэльных гармат і кулямётаў. У 1889—90 распрацаваў тэхналогію вытв-сці новых відаў бяздымнага пораху. Займаўся праблемамі авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНДЗЯЛЕ́ВІЙ (лац. Mendelevium),
Md, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат.н. 101, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомыя ізатопы з масавымі лікамі 247—252, 254—260; найб. устойлівы — 258Md (перыяд паўраспаду 56 сут, α-выпрамяняльнік), атрыманы ў 1967 у ЗША. Названы ў гонар Дз.І.Мендзялеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭР (франц. maire, англ. mayor ад лац. major большы, старшы),
вышэйшая службовая асоба ў муніцыпалітэтахЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і шэрагу інш. дзяржаў. У Расіі пасады М. ўведзены з 1991 у Маскве, Санкт-Пецярбургу і інш. гарадах. Выбіраецца муніцыпалітэтам, непасрэдна насельніцтвам, у некаторых краінах назначаецца або зацвярджаецца цэнтр. урадам.