трафарэ́т, -а і -у, М -рэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Пласцінка з прарэзанымі знакамі, малюнкамі, прызначанымі для ўзнаўлення.
Чарціць па трафарэце.
2. -а. Знакі, малюнкі, нанесеныя пры дапамозе такой пласцінкі.
3. -у, перан. Раз і назаўсёды прыняты ўзор чаго-н., якога бяздумна прытрымліваюцца; шаблон (у 2 знач.).
Мысліць па трафарэце.
|| прым. трафарэ́тны, -ая, -ае.
Трафарэтнае рашэнне; наз. трафарэ́тнасць, -і, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фанта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Струмень вадкасці, газу і пад., які з сілай выкідваецца ўверх пад высокім ціскам.
Ф. нафты.
Газавы ф.
Кроў б’е фантанам з раны.
2. Маса чаго-н., што высока ўзлятае ўверх, з сілай вырываецца адкуль-н.
Вогненны ф. у небе.
Радасць б’е фантанам (перан.).
3. Збудаванне для падачы вады пад напорам.
Ф. у скверы.
|| прым. фанта́нны, -ая, -ае.
Фантанная нафта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акно́, -а́, мн. во́кны і (з ліч. 2, 3, 4) акны́, ако́н і во́кнаў, н.
1. Праём у сцяне будынка для святла і паветра, а таксама рама са шклом, якая закрывае гэты праём.
Дом на шэсць акон.
2. перан. Адтуліна, прасвет у чым-н., выхад, доступ да чаго-н.
А. паміж дамамі.
3. Астатак вадаёма ў выглядзе адкрытага паглыблення.
А. ў балоце.
4. перан. Доступ да чаго-н.
А. ў шырокі свет.
5. разм. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў.
А. паміж парамі.
|| памянш. аке́нца і ако́нца, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач., разм.).
|| прым. ако́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
kruszyć
незак.
1. крышыць, драбіць;
~ć chleb dla wróbli — крышыць хлеб для вераб’ёў;
woda kruszyć skały — вада камень точыць;
2. ламаць; разбураць;
kruszyć kopie o co — ламаць коп’і з-за чаго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
składać się
składa|ć się
незак.
1. складвацца, складацца;
2. z czego, na co складацца з чаго;
3. арганізоўваць (рабіць) складчыну;
~ć się na chorego kolegę — арганізоўваць складчыну для хворага калегі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
space1 [speɪs] n.
1. праме́жак, ме́сца, інтэрва́л;
type single/double space друкава́ць праз адзі́н інтэрва́л/два́ інтэрва́лы;
There is a space here for your signature. Вось месца для подпісу.
2. пло́шча, ме́сца, прасто́ра;
a space of ten feet адле́гласць у дзе́сяць фу́таў;
clear a space for smth. пакі́нуць ме́сца для чаго́-н.;
a parking space ме́сца для стая́нкі (машын);
There isn’t much space left. Засталося мала месца.
3. прасто́ра, абша́р, ко́смас;
open/deep space адкры́ты ко́смас;
a space flight касмі́чны палёт
4. перы́яд ча́су;
in the space of a year на праця́гу аднаго́ го́да;
I have a space in my time-table. Я маю фортку ў раскладзе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
абмы́сліць, ‑мыслю, ‑мысліш, ‑мысліць; зак., што.
Абдумаць, абмеркаваць, узважыць. І раптам.. [Максім Астапавіч] пачаў бачыць, што ўсё тое, што ён толькі для самога сябе таіў у душы, вядома ўсім. І ўсе так думаюць як ён, і нават бачаць тое, чаго ён сам рана не мог як трэба абмысліць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’ём, ‑у, м.
1. Велічыня прадмета, выражаная ў кубічных адзінках. Аб’ём геаметрычнага цела. Аб’ём каўша — 0,6 кубаметра. Аб’ём грудной клеткі.
2. перан. Змест чаго‑н. з пункту гледжання памераў, саставу, колькасці і пад. Па аб’ёму матэрыял быў пасільны для вучняў. Аб’ём работ. Аб’ём вытворчасці. Аб’ём патрабаванняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блі́скаўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.
1. Маленькія блішчастыя бляшкі, прызначаныя для ўпрыгожвання адзення. Атласны ліф з залацістымі махрамі расшыты бліскаўкамі. В. Вольскі.
2. Бліскучыя дробныя часцінкі чаго‑н.; іскры. Сонечныя бліскаўкі. □ У небе ззяла халоднае студзеньскае сонца, снег пераліваўся казачнымі бліскаўкамі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́ўбня, ‑і і даўбня́, ‑і, ж.
1. Вялікая палка з патаўшчэннем на канцы (для ўбівання чаго‑н., забою жывёлы і пад.). Машэка доўбняй замахнуцца яшчэ на некага спяшыць... Купала. Яшчэ парася ў чэраве, а доўбня ўжо гатова. З нар.
2. перан. Пагард. Пра няцямкага, дурнога чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)