АРЛО́Ў (Юрый Аляксандравіч) (12.6.1893, с. Тамышава Наваспаскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 2.10.1966),
сав. палеантолаг і гістолаг. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Праф. Ленінградскага (1933—41), Маскоўскага (з 1939) ун-таў; адначасова з 1932 у Палеанталагічным ін-це АНСССР (з 1945 дырэктар). Навук.працы па параўнальнай марфалогіі і палеанеўралогіі выкапнёвых пазваночных, нейрагісталогіі сучасных беспазваночных. Рэдактар «Палеонтологического журнала» (1959—66) і гал. рэдактар 15-томнай працы «Асновы палеанталогіі». Ленінская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭЙ ((Gray) Джон) (1798—1850),
англійскі эканаміст, сацыяліст-утапіст. У палітэканоміі паслядоўнік Д.Рыкарда. Аналізаваў пытанні размеркавання багацця. У праекце рэфармавання капіталізму прадугледжваў ліквідацыю яго адмоўных і захаванне станоўчых (тэхн. здабыткі і інш.) рыс; стварэнне сістэмы дробнай вытв-сці, пры якой абмен адбываецца з дапамогай т.зв. рабочых грошай (пасведчанне аб колькасці ўкладзенай у тавар працы). Эканам. погляды Грэя і яго план грамадскай перабудовы выкладзены ў працы «Сацыяльная сістэма. Трактат аб прынцыпах абмену» (1831). Аўтар «Лекцый аб чалавечым шчасці» (1825).
вучоны-селекцыянер, акад. УАСГНІЛ (1948), Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914) і Маскоўскі с.-г.ін-т (1917). З 1924 кансультант і кіраўнік групы селекцыі сланечніку на Данской доследна-селекцыйнай станцыі Усесаюзнага НДІ алейных культур, адначасова ў 1946—50 заг. аддзела генетыкі і селекцыі Біял. ін-та Растоўскага ун-та. Навук.працы па селекцыі сланечніку, аўтар высокаўраджайных заразіхаўстойлівых сартоў алейных культур. Дзярж. прэмія СССР 1941.
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1960, чл-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1954). Вучыўся ў Ленінградскім політэхн. ін-це. З 1940 у Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР (з 1957 дырэктар), з 1967 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук.працы па акустыцы, фіз. хіміі, фізіцы ізатопаў, фізіцы плазмы, астрафізіцы і галаграфіі. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія СССР 1953.
Літ.:
Б.П.Константинов // Успехи физ. наук. 1970. Т. 100, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́МСКІ (Павел Яўгенавіч) (23.7.1899, Гродзенская вобл. — 8.4.1974),
расійскі вучоны-медык. Акад.АМНСССР (1963). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1923), працаваў у ім. З 1941 праф. 1-га Маскоўскага, Чэлябінскага, з 1949 заг. кафедры 2-га Маскоўскага мед. ін-таў. Навук.працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і інш. сардэчна-сасудзістых хваробах. Дзярж. прэмія СССР 1969.
Тв.:
Электрокардиограмма при заболеваниях миокарда. М., 1943;
Инфаркт миокарда // Многотомное руководство по внутренним болезням. М., 1964. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎРАДЫЯ́ДЗІ (Пётр Арыстархавіч) (15.2.1878, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 27.2.1933),
бел. вучоны ў галіне заалогіі, гісталогіі і цыталогіі. Праф. (1919). Скончыў Новарасійскі ун-т (1908). З 1923 заг. кафедры БДУ, з 1930 — Мінскага мед. ін-та. Навук.працы па будове клетак і ядз. апарату ў прасцейшых, працэсах апладнення і выспявання палавых клетак.
Тв.:
Редукция и оплодотворение. Ростов н/Д, 1918;
«Косое» деление у инфузорий // ПрацыБДУ. 1923. № 4—5;
расійскі географ і сацыёлаг. Брат І.І.Мечнікава. Адзін з аўтараў працы «Землеапісанне для народу» (Жэнева, 1868). У 1874—76 чытаў лекцыі па рус. мове ў Такійскім ун-це і вывучаў Японію. З 1876 быў памочнікам Э.Рэклю па стварэнні працы «Усеагульная геаграфія. Зямля і людзі». У 1881 апублікаваў даследаванне пра Японію, у 1889 — працу «Цывілізацыя і вялікія гістарычныя рэкі» (абодва на франц. мове), дзе выказаў тэорыю развіцця цывілізацый пад уплывам спрыяльных прыродных фактараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТУРА́ЛЬНАЯ ГАСПАДА́РКА,
тып гаспадаркі, пры якім вытворчасць накіравана на забеспячэнне ўласных патрэб вытворцы. Пры Н.г. грамадства складалася з патрыярхальных сял. сем’яў, сельскіх абшчын, феад. памесцяў, якія выконвалі ўсе віды гасп. работ. Узнікла ў глыбокай старажытнасці, існавала пры рабаўладальніцтве і феадалізме, калі грамадскі падзел працы быў слаба развіты. У сял. гаспадарцы Беларусі панавала да сярэдзіны 19 ст. З развіццём прадукцыйных сіл, грамадскага падзелу працы, таварна-грашовых адносін Н.г. распадалася, пашыралася таварная вытв-сць, якая стала пануючай пры капіталізме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў (Валерый Іванавіч) (3.2.1908, Масква — 12.12.1984),
расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1930). З 1932 ва Усесаюзным эл.тэхн. ін-це, на прадпрыемствах ваен. прам-сці. З 1943 у Энергет. ін-це АНСССР. Навук.працы па тэхніцы высокіх напружанняў, эл. разрадах у газах пры высокіх напружаннях, моцных эл. палях і далёкіх эл. перадачах, электронна-іоннай тэхналогіі. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЖЭЛА ((Pożela) Юрас) (н. 5.12.1925, Масква),
літоўскі фізік. Акад.АН Літвы (1968), акад.АНСССР (1984). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). У 1956—67 у Ін-це фізікі і матэматыкі (у 1963—67 дырэктар), з 1967 дырэктар Ін-та фізікі паўправаднікоў, у 1984—92 прэзідэнт АН Літвы. Навук.працы па фізіцы паўправаднікоў і паўправадніковай электроніцы (гарачыя электроны, звышхуткадзейныя цвердацельныя электронныя прылады). Ленінская прэмія 1978, Дзярж. прэмія СССР 1988.
Тв.:
Физика быстродействующих транзисторов. Вильнюс, 1989.