ВІ́ЛЬСАН, Уілсан (Wilson) Роберт Вудраў (н. 10.1.1936, г. Х’юстан, штат Тэхас, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нацыянальнай АН (1979). З 1962 у Лабараторыях Бэл.-Тэлефон. Навук. працы па радыёастраноміі і касм. фізіцы. Выявіў эксперыментальна рэліктавае фонавае радыёвыпрамяненне з т-рай 3 К, якое запаўняе ўвесь Сусвет (1965). Адкрыў касм. дэйтэрый і вызначыў яго распаўсюджанасць у Сусвеце (1973). Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́ЗЕФСАН ((Josephson) Браян Дэйвід) (н. 4.1.1940, г. Кардыф, Вялікабрытанія),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1970). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1960), дзе і працуе (з 1974 праф.). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і звышправаднікоў. Прадказаў (1960) праходжанне звышправоднага току праз тонкі слой дыэлектрыка, які раздзяляе 2 звышправаднікі (гл.Джозефсана эфект). Нобелеўская прэмія 1973 (разам з А.Джаеверам і Л.Эсакі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁБЕРАЙНЕР ((Dobereiner) Іаган Вольфганг) (15.12.1780, каля г. Гоф, зямля Баварыя, Германія — 24.3.1849),
нямецкі хімік, адзін з заснавальнікаў хім.каталізу. З 1810 праф. Іенскага ун-та. Навук. працы па класіфікацыі хім. элементаў, каталізе. Адкрыў каталітычнае ўздзеянне раздробленай пла́ціны (1821—22). Зрабіў спробу класіфікацыі элементаў па іх атамных масах (т. зв. трыяды Дз.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́ВІЧ (Леанід Яўгенавіч) (4.5.1935, Мінск — 15.5.1995),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р. мед.н. (1976), праф. (1980). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1961 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па дзіцячай хірургіі, гнойна-септычных ускладненнях у дзяцей.
Тв.:
Справочник по детской хирургии. Мн., 1980 (у сааўт.);
Техника выполнения хирургических операций: Справ. Мн., 1985 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЦМАН (Яўсей Хаімавіч) (15.11.1893, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29 10.1970),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1956), праф. (1962). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1921). З 1921 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, у 1938—68 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні дзіцячых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШАВА́РАВА-РУ́ДНЕВА (Варвара Аляксандраўна) (1842, г. Віцебск — 11.5.1899),
расійскі вучоны, урач акушэр-гінеколаг, першая ў Расіі жанчына, якая атрымала вучоную ступень д-ра медыцыны (1876). Скончыла Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1868). Працавала ў Пецярбургу (1868—81) і ў Варонежскай губ. (1881—99). Навук. працы па паталаг. анатоміі жан. палавых органаў, гігіене жанчын, гісторыі мед. адукацыі ў Расіі. Аўтар аўтабіягр. аповесці «Піянерка» (1886).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́САРАВА (Алена Паўлаўна) (5.10.1910, Вільня — 17.3.1972),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-рбіял.н. (1960), праф. (1961). Скончыла Смаленскі мед.ін-т (1931). З 1949 заг. кафедры Бел. ін-та фіз. культуры, з 1964 у БДУ. Навук. працы па праблеме рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека, уплыву заняткаў спортам на растучы арганізм.
Тв.:
Тонус скелетных мышц и его регуляция у здорового человека. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛТАНЮ́К (Уладзімір Максімавіч) (н. 15.6.1938, в.Бялёва Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1966), працуе ў ім (заг. кафедры). Навук. працы па метадах дыягностыкі і хірург. лячэнні органаў брушной поласці, мед. дапамогі пры экстраннай хірург. паталогіі.
Тв.:
Хірургічныя хваробы. Мн., 1996 (разам з С.І.Юпатавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЕРЭ́НЦЫЯ (позналац. conferentia, ад лац. confero збіраю ў адно месца),
з’езд, нарада прадстаўнікоў якіх-н. дзяржаў, партыйных, грамадскіх, навук. ці інш. арг-цый для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў. К., удзельнікі якой могуць знаходзіцца на вял. адлегласцях адзін ад аднаго і абменьвацца моўнай, графічнай і інш. інфармацыяй, а таксама відарысамі ўдзельнікаў з выкарыстаннем сродкаў тэлевізійнай сувязі ці камп’ютэрнай сеткі, наз.відэаканферэнцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 1.1.1948, г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі жывёл. Д-рбіял.н. (1993). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1975). З 1991 у Гродзенскім дзярж. ун-це. Навук. працы па распрацоўцы сарбентаў. і цеплалячэбных сродкаў з абязводжанага сапрапелю, фізіял. асновах выкарыстання сапрапеляў у кармленні маладняку жывёл, распрацоўцы біягенных жалезазмяшчальных прэпаратаў для прафілактыкі анеміі маладняку жывёл.