*Молкаса, ст.-бел. молкаса ’глінішча’ запазычана з літ. molkasė, mólkasis ’тс’ (Яблонскіс, 128; Булыка, Лекс. запазыч., 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяжджы́ ’мазгі’ (Рам. 5). Да мозг (гл.). Пачатковае мя‑ пад уплывам літ. smẽgenys ’тс’. Чаргаванне зг > ждж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́зя ’жарабя’ (Янк. III, Клім., Жыв. сл.). Параўн. літ. kuzius, kuzius ’тс’. Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 47, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курчу́к ’рана ў храпе’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kurčiūkas ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 585). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́шлы ’няздатны, хворы, слабы’, ’блізарукі, сляпы’. Параўн. літ. kušlas ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 595–596). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́шпель ’чалавек невялікага росту’ (Цыхун). Параўн. польск. kuszpiel ’маленькі ножык’ < літ. kušpielis ’тс’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаге́сь ’капытнік, Calla L.’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з літ. legėsys ’тс’ (там жа, 2, 604).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́мба ’высокі, нязграбны чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. dìmba ’хто высокі’ (так Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасвіронак ’засек’ (воран., Сл. ПЗБ). Да свіран (гл.). Прыстаўка па‑ пад уплывам літ. pasvirne ’месца ў свірне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашурмава́ць, шурмаваць ’выказваць незадавальненне, лаяцца’ (дзярж., Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. šurmulys ’шум, гамана, крык’, šurmuliuoti ’шумець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)