прыма́зацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; зак.

1. Разм. Прыгладзіць сабе валасы, змазаўшы іх чым‑н.

2. перан. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. з карыслівымі мэтамі. — А ці не думаеце вы, што ён [Саўка] прымазаўся да паўстанцаў? — пытае ўсё той жа Бірка. Колас.

3. У азартных гульнях — прыняць удзел у гульні, дадаўшы сваю долю да стаўкі якога‑н. іграка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздражнёны, ‑ая, ‑ае.

1. Які раздражніўся, стаў хваравітым ад якога‑н. раздражняльніка. Раздражнёная скура.

2. Які знаходзіцца ў стане раздражнення (у 2 знач.). Яшчэ здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, пашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі. Карпюк. [Надзя:] — Я так тады старалася! .. А вы ўзялі і паехалі.. І Вася прыйшоў раздражнёны, злы. Шашкоў. // Які выяўляе раздражненне. Раздражнёны голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Такі, у якога цякуць з носа соплі. Саплівае дзіця. □ Пад рукі лез саплівы Франак. Лойка. // Выпацканы соплямі. Саплівая насоўка. // перан. Плаксівы, слязлівы. — Яшчэ адно слова! — пагрозна зашаптаў Тарыел. — Яшчэ адно слова, чортавыя вы, саплівыя бабы! Самуйлёнак.

2. перан. Пагард. Малы па гадах або вельмі малады, нявопытны. [Параска:] — Не перашкаджайце спаць, ухажоры саплівыя! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаі́ць, спаю, споіш, споіць; зак., каго-што.

1. Даць выпіць, выкарыстаць як піццё для каго‑н. Спаіць каню вядро вады.

2. Разм. Напаіць дап’яна. Было вырашана спаіць Кёрынга. Але ён катэгарычна адмовіўся шмат піць. Дзенісевіч.

3. Разм. Прывучыць да пастаяннага п’янства, зрабіць п’яніцам (п’яніцай). — Не паспеў чалавек і асвойтацца, а вы яго ўжо спаіць хочаце. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэзерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.

Апрацаваць (апрацоўваць) фрэзай. [Чыкуноў:] — Дапамагае.. [кандуктар] у рабоце вельмі добра! Скажам, фрэзеруеце вы кранштэйн. Колькі часу трэба на разметку? Ага, сорак пяць мінут. Дык вось, кандуктар зберагае гэтыя сорак пяць мінут, усе да адзінай. Васілёнак. [Іван Фёдаравіч:] — Улічы [Шмыг], што толькі восем-дзесяць дзён у месяц будзеш фрэзераваць. Астатні час — тачыць цэнтраболт... Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pan

м.

1. спадар; пан;

pan Kowalski — спадар Кавальскі;

pan doktor — спадар доктар;

2. вы;

jak się pan miewa? — як маецеся?, як жывяце?;

czy to ~a parasol? — гэта ваш парасон?;

czy wiedział pan o tym? — вы ведалі пра гэта?;

proszę ~a! — прабачце! (пры звароце);

być z kim na pan — быць з кім на Вы;

3. чалавек; мужчына;

jakiś pan chce ~a widzieć — нейкі чалавек хоча вас бачыць;

dla ~ów — для мужчын;

4. гаспадар; уладар; пан;

pan sytuacji — гаспадар становішча;

pan na zamku — уладар замка;

5. Госпад; Бог;

Pan Bóg — Госпад Бог;

za pan brat — запанібрата;

pan młody — малады, жаніх

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

назва́ние ср. на́зва, -вы ж.;

носи́ть назва́ние насі́ць на́зву (зва́цца);

◊

одно́ (то́лько) назва́ние адна́ (то́лькі) на́зва;

по назва́нью як заву́ць (клі́чуць);

под назва́нием пад на́звай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скеле́т м.

1. анат. шкіле́т, -та м.;

2. (костяк) касця́к, -ка́ м.; (остов) карка́с, -са м.;

3. перен. (основа) касця́к, -ка́ м., асно́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сложе́ние​II ср.

1. (тела) склад, род. скла́ду м.;

челове́к богаты́рского сложе́ния чалаве́к атлеты́чнага скла́ду;

2. (строение вещества) будо́ва, -вы ж.;

ноздрева́тое сложе́ние наздрава́тая будо́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каб​I злучн.

1. (пасля дзеясловаў жадання, пабуджэння) dass (перадаецца тс. праз канструкцыю inf + zu);

я хачу, каб ён прыйшо́ў ich will, dass er kommt;

2. (для таго, каб) damít, um … zu;

каб вы не забыліся damít Sie nicht vergéssen;

заме́ст таго́, каб án(statt) (zu + inf)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)