ільга́ і (пасля галосных) льга, прысл., безас., у знач. вык.

Можна, дазваляецца.

Хіба ж ільга схаваць жывое слова?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ільго́та і (пасля галосных) льго́та, -ы, ДМо́це, мн. -ы, -го́т, ж.

Палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў, прадастаўленне каму-н. якіх-н. пераваг.

Ільготы ўдзельнікам вайны.

Ільготы па інваліднасці.

|| прым. ільго́тны і (пасля галосных) льго́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ільдзі́на і (пасля галосных) льдзі́на, -ы, мн. -ы, -дзін, ж.

Глыба лёду, крыга.

|| памянш. ільдзі́нка і (пасля галосных) льдзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

і́лька, -і, ДМ ільцы, мн. -і, ілек, ж.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых, які водзіцца ў Паўночнай Амерыцы; футра гэтага звярка.

|| прым. і́лькавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ільма́, -ы́, ж.

Вялікае лісцевае дрэва з каштоўнай драўнінай.

|| прым. ільмо́вы, -ая, -ае.

Ільмовая кара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ільна... і (пасля галосных) льна... // ільно... і (пасля галосных) льно...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання, апрацоўкі лёну і пад., напр.: ільнаводства, ільнасеялка, ільноапрацоўчы, ільнокамбайн, ільнопрадзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ільнаво́д і (пасля галосных) льнаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па льнаводстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ільнаво́дства і (пасля галосных) льнаво́дства, -а, М -ве, н.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем лёну; навука аб вырошчванні лёну.

|| прым. ільнаво́дчы і (пасля галосных) льнаво́дчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ільновалакно́ і (пасля галосных) льновалакно́, -а́, н.

Валакно лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ільнокамбіна́т і (пасля галосных) льнокамбіна́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай лёну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам.

Аршанскі л.