эне́ргія, -і, ж.

1. Адна з асноўных уласцівасцей матэрыі — мера яе руху, а таксама здольнасць выконваць работу.

Э. вады.

Ядзерная э.

Эканомія энергіі.

2. Рашучасць і настойлівасць у рабоце, дзеяннях.

Працаваць з энергіяй.

|| прым. энергеты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залюля́ць ​1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Люляючы, супакоіць, закалыхаць. [Дзяцей] трэба накарміць і залюляць, І звонка Ранкам На руках пагушкаць. Бічэль-Загнетава.

залюля́ць ​2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Пачаць люляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасплаўля́ць ​1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Сплавіць усё, многае (гл. сплавіць ​1).

пасплаўля́ць ​2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Сплавіць усё, многае або ўсіх, многіх (гл. сплавіць ​2).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

protrude

[prəˈtru:d]

1.

v.t.

1) высо́ўваць

2) вытырка́ць

2.

v.i.

вытырка́цца, высо́ўвацца; утвара́ць вы́ступ, выдава́цца

Her teeth protrude too far — У яе́ зу́бы зашма́т выдаю́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

апыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да апыліць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верніса́ж, ‑у, м.

Закрыты прагляд мастацкай выстаўкі; дзень яе адкрыцця.

[Фр. vernissage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да абяліць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да абагнаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашпіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Разм. Тое, што і зашпільваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кастыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Разм. Хадзіць, ісці на кастылях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)