Абія́к, абіякі ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сцяшк., Жд.), відаць, да а‑бій‑ак, гл. біць. Параўн., аднак, Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 151–152, які бачыць тут кальку з літ. apmuštìniai, apmuštìnes ’клумпы, драўляны абутак, абабіты скурай’. Даслоўны пераклад літоўскага слова ’абабітыя’. Гэта версія, відаць, больш верагодная. У яе карысць сведчыць лінгвагеаграфія. Польскі адпаведнік obijaki, obijańce толькі на Аўгустоўшчыне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паслухмя́ны ’пакорны’, ’які слухаецца каго-н.’ (КЭС, лаг.; паўн.-усх., КЭС; віл., Сл. ПЗБ; Касп.). Карскі (2–3, 43) вылучае тут суфікс ‑мʼан‑ і прыводзіць яшчэ адзін прыклад руцʼмʼаны ’які з руты’ (Кліх). Аднак Мартынаў (вусн. паведамл.) мяркуе, што ‑мʼ‑ узыходзіць да ‑нʼ‑ — ⁺паслухмяны, якое магло б паходзіць з паслу́хный ’паслухмяны’ (Бяльк.). Параўн. таксама ўкр. послухня́ний ’паслухмяны’, послухня́нство ’паслушэнства’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зсвет ’досвітак, світанне, золак’ (Нас.). Укр. ро́зсвіт, славен. (raz)svit ’тс’, серб., чарнаг. ра̏свит. Фармальна ўтворана пры дапамозе прыстаўкі раз- (< прасл. *orz‑) і назоўніка свет‑ (< прасл. *světъ ’святло’ < і.-е. *svoi̯t‑) > свяці́ць ’асвятляць’ (гл.). Тут дзеяслоўная прыстаўка надае назоўніку значэнне ’пашырацца, распаўсюджвацца’. Аналагічна польск. rozbrzask і brzask, чэш. rozbřesk і břesk, ст.-чэш. bréžk, славац. rozbresk ’світанак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ўба ’дзяўчынка-плакса’ (кіраў., Нар. сл.; мазыр., Мат. Гом.). Да раўці́ (гл.). Суфікс -ба ў беларускіх гаворках у адрозненне ад іншых славянскіх і балтыйскіх моў, дзе ён утварае адцягненыя назоўнікі, тут утварае асабовыя назоўнікі агульнага роду, абазначаючы асоб паводле ўласцівага ім дзеяння (Слаўскі, SP, 1, 61–62; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 230–233; Сцяцко, Афікс. наз., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тужылец, ст.-бел. тужылецъ ‘туземец’ (Скарына, ГСБМ). Адзінкавая фіксацыя ў Скарыны ставіць пытанне пра калькаванне больш распаўсюджанага тубылец (гл.), відаць, пад уплывам чэш. bydliti, bydleti ‘жыць’. Пра канкурэнцыю жыць і быць на балцка-славянскай тэрыторыі гл. Суднік, Полесье и этногенез славян. 1983, 59–61, параўн.: My тут век жыво́м, то му ту́больцы (ТС). Гл. жылец, жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

учыні́ць, учыню, учыніш, учыніць; зак., што.

Разм.

1. Зрабіць; правесці, арганізаваць. [Баец] ведаў ужо ўсю страшную гісторыю з бацькам, якую ўчынілі з ім фашысты. Дудо. Таварышы, — вымавіў рэдактар, — тут мы тут сапраўдны суд учынілі над нарысам Макара Шыянка, і мне, мабыць, трэба тут быць арбітрам. Сабаленка. Збіраемся мы звычайна учатырох: я, Санька, Міша і Косцік. А як збяромся, дык абавязкова нешта ўчынім. Ваданосаў. // У спалучэнні з назоўнікамі абазначае: выканаць, ажыццявіць тое, што выказана назоўнікам. Учыніць праверку. Учыніць крыўду. □ Часам.. [гракі і галкі] ўчыняць такі гвалт, такі гармідар, што чуваць ажно ў Міхалаве. П. Ткачоў.

2. Утварыць, зрабіць што‑н. нечаканае, непажаданае. Учыніць скандал. Учыніць пажар. □ Праз месяц пасля выхаду з Гарбылёў.. [партызаны] ўчынілі такое, чым можна, калі застанешся жывы, ганарыцца да скону дзён. Навуменка.

3. Абл. Рашчыніць. Учыніць хлеб. □ — Цёця Тася! Мы вам дапаможам: і ўчынім, і замесім. Нават спячом самі, толькі вы кіруйце ўсім. Дубоўка. [Цётка Ганна:] — Піце, мае дзеткі! Гэта я [квас] учыніла на хлебе, але ён не слабеў, за гарадское сітро. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацава́цца, мацуюся, мацуешся, мацуецца; незак.

1. Цвёрда, стойка трымацца, выяўляць вытрымку ў чым‑н.; стрымлівацца. Коля мацаваўся, стараючыся схаваць сваё хваляванне. Рунец. // Старацца быць бадзёрым. Адразу пасля вайны яшчэ мацавалася Адарка, а тут во здаваць пачала. Лупсякоў.

2. Зал. да мацаваць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мітульга́, ‑і, ДМ ‑льзе, Т ‑ой (‑ою), ж.

Разм. Мітусня; мільгаценне чаго‑н. Постаць Салаўя знікла за голымі кустамі ў мітульзе дробнага дажджу. Грахоўскі. Іншы раз з кроплямі дажджу падала снегавая мітульга і тут жа раставала ў лужынах і на чорнай зямлі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.

Надаць чаму‑н. больш новы, свежы выгляд; крыху абнавіць. Антаніна Міхайлаўна.. заўважыла: — Занепадае мая хата. Усё ладжуся паднавіць яе. Колас. Партрэт, схаваны ў вайну ў склепе, трохі быў пашкоджаны. Летась, будучы тут, мастак паднавіў яго, асвяжыў.. фарбы. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабе́л, ‑у, м.

Тое, што і пабелка. Не надта гожа выглядалі Крывыя сцены пад павел, І петрушоўцы жартавалі, На вапну гледзячы, на мел. І тут жа сказ адкроіў мудры На гэты конт Лямех Аўген: «Прыстаў пабел да гнілых сцен, Як да старой бабулі пудра». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)