Тру́кша (трю́кша) ‘бручка, Brassica napus’ (слаўг., ДАБМ, камент.). Няясна. Лаўчутэ (Балтизмы, 133) мяркуе, што трюкша — нядаўняе запазычанне з літ. *triukša, якое магло б быць утворана ад гукапераймальнага дзеяслова triukšė́ti, triuškė́ti ‘хрумстаць падчас жавання ежы’, прыводзячы ў якасці аналогіі назву бручкі griẽžtis, утвораную ад griẽžti ‘скрыгатаць, скрыгаць’. Сумніўна, бо адсутнічае фіксацыя літ. *triukša.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стумбе́ль ‘цвёрдая частка сцябла’ (швянч., Сл. ПЗБ). З літ. дыял. stumbẽlis, літаратурнае stambẽlis ‘тс’ (там жа, 613).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пліку́н, пліку́пчык ’чырок-свістунок, Anas crecca’ (БелСЭ; гом., Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. яшчэ літ. pliaukšt! ’ляп! шчоўк!’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Молкаса, ст.-бел. молкаса ’глінішча’ запазычана з літ. molkasė, mólkasis ’тс’ (Яблонскіс, 128; Булыка, Лекс. запазыч., 209).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяжджы́ ’мазгі’ (Рам. 5). Да мозг (гл.). Пачатковае мя‑ пад уплывам літ. smẽgenys ’тс’. Чаргаванне зг > ждж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лукшчы́ць ’лушчыць (боб, гарох)’ (астр., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. lùkštyti ’тс’. Гл. таксама звонкі варыянт лужджы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэўдзік ’злодзей’, лэўдзіць ’красці’, злэўдзіць ’украсці’ (Нас.; Юрч. Вытв.). Балтызм. Параўн. літ. láudaga, láudagas ’неахайны, апушчаны’, ’гультай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпе́зіць ’беспадстаўна настойваць на сваім’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lepẽzinti ’поркацца, кешкацца, карпатліва працаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпшу́к ’абабак, Leccinum scabrum’ (вільн., ігн., Сл. ПЗБ). З літ. lepšiùkas ’тс’ (Грынавяцкене, там жа, 2, 721).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёўкі ’запаленне калявушнай залозы’ (брасл., шальч., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з літ. liaukos ’тс’; параўн. liauka ’залоза’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)