бельгійскі дзярж. дзеяч. Юрыст. Чл. парламента з 1873. У 1884—94 прэм’ер-міністр і міністр фінансаў. Чл. Міжпарламенцкага саюза (з 1896). Старшыня Міжпарламенцкага савета (з 1899). Старшыня 1-й камісіі па скарачэнні ўзбраенняў на Гаагскай мірнай канферэнцыі 1899, чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1909 (разам з П. д’Эстурнелем дэ Канстанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ВУЧНЁЎСКАЯ ГРАМАДА́ў Калузе,
грамадская арг-цыя. Існавала ў 1918. Засн. вучнямі навуч. устаноў, эвакуіраваных з тэр. Беларусі ў час 1-йсусв. вайны. 18.6.1918 зарэгістравана Бел.нац. камісарыятам. Асн. мэта — аб’яднанне вучняў-беларусаў усіх навуч. устаноў на нац.культ.-асв. глебе. Арганізоўвала лекцыі і даклады, праводзіла культ. мерапрыемствы. Працавалі літ. і драм. секцыі, б-ка. Мела аддзелы пры некаторых навуч. установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́РЫС (Duris),
старажытнагрэчаскі мастак 1-й трэці 5 ст. да н.э.; прадстаўнік «строгага стылю». Працаваў у Атыцы, размалёўваў вазы. Захавалася каля 280 ваз (39 з іх падпісаныя) з яго жанравымі і міфалагічнымі размалёўкамі (вытанчаныя па малюнку, з падоўжанымі прапорцыямі фігур), у т. л. амфара «Атлет і Ніке», кілікі «Эас з целам Мемнана», «Заняткі ў школе», «Сілены весяляцца» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЦІН, Джукетаў,
горад Балгарыі Волжска-Камскай (цяпер гарадзішча каля г. Чыстапаль у Татарстане).
Узнік у дамангольскі перыяд. У залатаардынскія часы (канец 13—14 ст.) багацейшы горад Волжскай Балгарыі. Разбураны ў 1-йпал. 15 ст. На гарадзішчы знойдзена шмат манет, у т. л. скарбы. У 1923 знойдзены т.зв. Джукетаўскі скарб залатых і сярэбраных упрыгожанняў канца 14 ст., які сведчыць пра высокае майстэрства балг. рамеснікаў-ювеліраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААСТРАВЕ́ЧЧА,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Клецк — в. Колкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдУ ад горада і 32 км ад чыг. ст. Клецк, 157 км ад Мінска. 2589 ж., 1032 двары (1997). Філіял Клецкай швейная ф-кі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — 2 царквы (2-йпал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МБІНСКІ БОЙ 1943,
бой 1-й Антыфашысцкай партыз. брыгады (камандзір У.У.Гіль-Радзіёнаў) супраць ням.-фаш. паліцэйскага гарнізона ў в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. 21.3.1943 у Вял.Айч. вайну. За 8 гадзін бою партызаны пры падтрымцы брыгад «Дзядзькі Колі» і «Смерць фашызму» знішчылі З дзоты, спалілі склады з боепрыпасамі і прадуктамі. На дапамогу гарнізону прабілася механіз. калона гітлераўцаў, таму партызаны вымушаны былі адысці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МСКАЯ ІЗБА́,
выбарны орган мясц. самакіравання ў Расіі ў сярэдзіне 16—1-й чвэрці 18 ст. Створана паводле земскай рэформы Івана IV. У З.і. ўваходзілі: земскі стараста, земскі дзячок, цалавальнікі; выбіраліся на 1—2 гады. Утрымліваліся мясц. насельніцтвам. У канцы 16—17 ст. З.і. падпарадкоўваліся ваяводу. З 1699 орган гар. самакіравання, складалася з бурмістраў, якіх выбіралі пасадскія людзі. У 1721—24 заменена магістратамі і ратушамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЦЯНІ́,
гарадзішча мілаградскай культуры каля в. Кісцяні Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Датуецца 2-йпал. 1-га тыс. да н. э. — пач. 1 ст.н. э. Даследаваннямі выяўлены рэшткі наземнай пабудовы слупавой канструкцыі, фрагменты ляпных яйцападобных пасудзін, жал. сярпы, шпілька, кольцы, бронзавыя ўпрыгожанні, касцяныя праколкі, шкляныя і гліняныя пацеркі і інш. Існуе меркаванне, што ў 6—7 ст.н. э. гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРДАНЁР (франц. cour d’honneur літар. ганаровы двор),
парадны паўраскрыты двор перад будынкам, утвораны асн. будынкам і яго 2 бакавымі крыламі (радзей каланадай). Пашыраны ў еўрап. палацавай архітэктуры 17—1-йпал. 19 ст. На Беларусі найб. вядомы ў палацавых і сядзібных комплексах 18—19 ст. (Ружанскі палацавы комплекс, Свяцкі палацава-паркавы ансамбль, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс і інш.). Прыём параднай прасторавай кампазіцыі сучаснай архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНО́ВІЧ Эдуард Віктаравіч (27.10.1909, в. Кулакова Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 12.3.1982),
Герой Сав. Саюза (1944). З 1938 старшыня калгасаў у Буда-Кашалёўскім р-не. З жн. 1941 у тыле ворага: камандзір дыверсійнай групы, узвода, 1-й Гомельскай партыз. брыгады. Званне Героя прысвоена за мужнасць і гераізм пры выкананні ўрадавых заданняў. У 1943—71 на сав. і адм. рабоце. Аўтар кн. «Вогненныя рэйкі» (2-е выд., 1974).