САЮ́З КАМУНІ́СТАЎ,
першая міжнар. камуніст. арг-цыя, якая нелегальна існавала ў сярэдзіне 19 ст.; папярэднік Інтэрнацыянала 1-га. Засн. ў Лондане 2—9.6.1847 Ф.Энгельсам, В.Вольфам і інш. на кангрэсе «Саюза справядлівых», рэарганізаванага ў С.к. Стаў цэнтрам прапаганды марксізму, барацьбы К.Маркса і Энгельса супраць утапічнага сацыялізму і сектанцтва (выключаны прыхільнікі В.Вейтлінга). Паводле статута (прыняты на 2-м кангрэсе ў Лондане 29.11—8.12.1847) гал. мэта саюза — звяржэнне панавання буржуазіі, усталяванне ўлады пралетарыяту, заснаванне грамадства без класаў і прыватнай уласнасці. Дэвіз арг-цыі — прапанаваны Марксам заклік «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» (замест б. дэвіза «Саюза справядлівых» «Усе людзі — браты!»), праграма — «Маніфест Камуністычнай партыі», напісаны Марксам і Энгельсам у пач. 1848.
Будаваўся на прынцыпах выбарнасці кіраўнікоў у спалучэнні з цэнтралізмам. Пярвічныя арг-цыі (абшчыны) аб’ядноўваліся ў акругі на чале з акруговымі к-тамі. Вярх. орган — кангрэс, паміж кангрэсамі выканаўчую ўладу ажыццяўляў ЦК. Налічваў каля 400 чл., пераважна ням. рабочых-эмігрантаў. Апіраўся на легальныя рабочыя т-вы і асацыяцыі ў Бруселі, Лондане, Парыжы, Германіі і Швейцарыі. Кантактаваў з англ. чартыстамі (гл. Чартызм) і франц. бланкістамі (гл. ў арт. Бланкі Л.А.). Яго члены ўдзельнічалі ў агульнаеўрап. рэвалюцыі 1848—49. Распушчаны згодна з прапановай Маркса пасля інспіраванага прускімі ўладамі працэсу супраць камуністаў у г. Кёльн (Германія, 1852).
Літ.:
Союз коммунистов — предшественник I Интернационала. М., 1964;
Союз коммунистов, 1836—1849: Сб. док. М., 1977.
У.Я.Калаткоў.
т. 14, с. 227
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ЗАВА Тамара Міхайлаўна (н. 14.12.1949, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),
бел. філосаф. Д-р філас. н. (2003). Скончыла БДУ (1974). З 1974 у Ін-це філасофіі Нац. АН Беларусі (з 2001 заг. сектара тэорыі і метадалогіі гуманіт. пазнання). Адначасова з 1991 выкладае ў Рэсп. ін-це вышэйшай школы, БДУ і Ін-це падрыхтоўкі навук. кадраў Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах анталогіі свядомасці, свабоды і адказнасці чалавека, тэорыі і метадалогіі гуманіт. пазнання, гісторыі зах.-еўрап. філасофіі. Распрацавала канцэпцыю спецыфікі філас. рэфлексіі і тэарэт. асновы новага навук. кірунку — даследавання асаблівасцей успрымання філас. ведаў інш. формамі свядомасці і самасвядомасці. Адзін з аўтараў даведніка «Сучасная заходняя філасофія» (3-е выд., 2000); серыі энцыклапедычных вьщанняў: «Постмадэрнізм» (2001), «Найноўшы філасофскі слоўнік» (2-е вьщ. 2001), «Гісторыя філасофіі» (2002), «Сусветная энцыклапедыя: Філасофія. XX стагоддзе» (2002).
Тв.:
Ответственность личности за свое бытие в мире: Критика концепций фр. экзистенциализма. Мн., 1987;
Универсальность и сингулярность сознания // Стереотипы и динамика мышления. Мн., 1993;
Сознание и мышление. Мн., 1994;
Бытие и мышление. Мн., 1999 (разам з В.С.Вязаўкіным);
Гуманитаризация науки и образования в переходный период. Мн., 2000;
Ж.П.Сартр: бытие — это то, на что вы отваживаетесь // Путь в философию: Антол. М., СПб. 2001;
Специфика философской рефлексии. Мн., 2001;
Лики плена и проблема индивидуализации человеческого опыта // Synergia znievolenia. Warszava. 2002.
т. 18, кн. 1, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дабрадзе́й, ‑я, м.
1. Той, хто чыніць дабро, аказвае дапамогу, паслугу каму‑н.; дабрачынец. — Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей: вы толькі і засталіся нашымі сябрамі-дабрадзеямі. Гартны. На словах дабрадзей, а на справе ліхадзей. З нар.
2. Разм. Форма сяброўскага звароту да каго‑н., часам з адценнем іроніі, злараднасці. — Памыляешся, дабрадзей, мне пайшоў ужо дваццаць другі год. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́цюхна, ‑ы, м.
1. Разм. Ужываецца звычайна пры звароце з пашанай да каго‑н.
2. Ласкава-фамільярны зварот да каго‑н. Ленін горача запярэчыў Пятроўскаму: — Вы забываецеся, бацюхна, што мы ўжо Савецкая дзяржава. Мяжэвіч.
•••
Бацюхны (мае)! (у знач. выкл.) — выражае здзіўленне, спалох. [Салдат:] — Сынок! Мой сынок! Як жа так?.. Няўжо не пазнаеш? А вырас — бацюхны!.. Сапраўдны мужчына. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.
1. Абдаць каго‑, што‑н. дымам. Абкурыць пчол. □ [Бешчат:] — Але вы не стрымлівайце сябе, мяне ўжо так абкурылі, што нават кашуля смярдзіць ад дыму. Бажко.
2. Зрабіць што‑н. рудым, чорным ад дыму. Абкурыць пальцы.
3. Разм. Скурыць чый‑н. тытунь, папяросы.
4. Карыстаючыся, зрабіць больш зручным, прыемным для курэння. Абкурыць люльку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крывано́гі, ‑ая, ‑ае.
1. З крывымі нагамі. Гунава.. у цьмяным святле пазнаў прысадзісты, крываногі сілуэт свайго ад’ютанта. Самуйлёнак. // Такі, у якога адна нага карацейшая або балючая; кульгавы. Крываногі сабака.
2. З пакрыўленымі ножкамі (пра рэчы). Крываногі стол. □ — Вам .. з гэтым крываногім апаратам, — паказаў ён на тэадаліт, — лягчэй, і вы надта так не ганіцеся за намі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляжа́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які ляжыць, знаходзіцца ў гарызантальным становішчы. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Прыказка. / у знач. наз. ляжа́чы, ‑ага, м. — Эх вы, салдаты, салдаты! На ляжачага напалі, гуртом набеглі ды яшчэ рукі звязваеце, — з насмешкай прамовіў Сяргей. Колас.
2. Такі, які знаходзіцца ў пасцелі, не можа ўстаць, хадзіць (пра хворага). Ляжачы хворы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак.
1. чаго. Сапсаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напсаваць паперы. □ Стары ўскіпеў: «Вядома, род мышыны Мне столькі напсаваў вашчыны!» Корбан.
2. Прынесці шкоду. [Гендарсан:] — А я вас затрымаю тут на пару дзён. Вы ў мяне пагасцюеце, гер Пфэрдсан! У нас знойдзецца аб чым пагаварыць. Спадзяюся, што гэта не напсуе вашай практыцы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няго́жа,
Разм.
1. Прысл. да нягожы.
2. безас. у знач. вык. Дрэнна, нядобра, непрыгожа. Аднойчы цётка Даша адчыніла прасторны пакой,.. аддала [хлопцам] сваю лямпу. — Мне кніжкі не чытаць, — сказала старая. А вам займацца без агню нягожа. Новікаў. — Толькі вось што, таварыш Сагура: я маю званне лейтэнанта, афіцэр, а вы часам пры ўсіх — Лёша ды Лёша. Гэтак нягожа. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што і без дап.
Танцаваць некаторы час; пратанцаваць. [Астапчык:] Што ж вы сядзіце тут? Пайшлі б патанцавалі, і дзяўчатам вашым было б весялей з вамі. Машара. У рэстаране граў духавы аркестр. Алена запрасіла Сашку патанцаваць. Гроднеў. Раніцай .. [Чыжык] зноў расклаў агонь. Патанцаваў каля яго, каб сагрэцца, паснедаў і зноў выйшаў на бераг. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)