ПРЫХО́ДСКІЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ, парафіяльныя вучылішчы,
ніжэйшыя пачатковыя навуч. ўстановы ў межах царк. правасл. прыходаў або каталіцкіх парафій. На Беларусі сталі вынікам развіцця школ граматы пры манастырах (гл. Манастырскія школы) і кляштарах. Да 1770-х г. большасць школ на Беларусі адносілася да П.в., акрамя калегіумаў. Адукацыйная камісія ўпершыню ўвяла афіц. падзел паміж рознымі тыпамі навуч. устаноў, што існавалі ў Рэчы Паспалітай. У адпаведнасці са статутамі 1774 і 1783 планавалася адкрываць П.в. на сродкі царквы і прыватныя ахвяраванні. Настаўнікаў для П.в. рыхтавала асобная пед. семінарыя, адкрытая ў Вільні ў 1775. Аднак недахоп сродкаў прыводзіў да скарачэння колькасці П.в. (у 1777 іх было 330, 1781—276, 1782—251). Паводле статутаў 1803 і 1804 у Віленскай навучальнай акрузе П.в. лічыліся ніжэйшай ступенню сістэмы адукацыі, куды прымалі дзяцей усіх саслоўяў. Паводле статута 1807 П.в. падзяляліся на 2-класныя гарадскія і 1-класныя вясковыя. Агульная колькасць П.в. у Віленскай навуч. акрузе была ў 1804—245, 1807—298, 1811—395, 1813—211, 1819—326, 1827—265. Школьны статут 1828 абвясціў П.в. школамі для «самых нізкіх станаў», выпускнікам якіх было забаронена паступаць у павятовыя вучылішчы і гімназіі. Колькасць прадметаў абмяжоўвалася катэхізісам, чытаннем, пісьмом, лічэннем, царк. спевамі. З 1864 П.в., адкрытыя царквой, пераўтвораны ў царкоўнапрыходскія школы. З астатніх П.в. захаваліся толькі тыя, што падпарадкоўваліся Мін-ву нар. асветы. У канцы 19 — пач. 20 ст. засталося 11 двухкласных (4 гады навучання) і каля 60 аднакласных (2 гады навучання) П.в. Пасля 1917 П.в. скасаваны ў выніку рэарганізацыі сістэмы адукацыі.
Літ.:
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968.
А.Ф.Самусік.
т. 13, с. 85
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вінава́тасць, ‑і, ж.
Наяўнасць віны; удзел у злачынстве, праступку. Вінаватасць Наздрэйкаў у крадзяжы коней лічылася недаведзенай. Крапіва. Ва ўсіх было прыкрае адчуванне нейкай агульнай вінаватасці. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апалчэ́нец, ‑нца, м.
Удзельнік, баец апалчэння. Парадзелі рады апалчэнцаў, шмат было забітых, багата параненых, аднак полк трымаўся, не адступаў. Гурскі. Апалчэнцы ўліліся ў рэгулярныя войскі. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крывато́лкі, ‑аў; адз. няма.
Няправільныя, неабгрунтаваныя разважанні, выказванні адносна каго‑, чаго‑н. Аформіць свой шлюб вырашылі неадкладна, каб не было пра .. [Ганну], як настаўніцу, якіх крыватолкаў. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імажыні́зм, ‑у, м.
Адна з дэкадэнцкіх фармалістычных плыней у рускай і беларускай паэзіі пачатку 20 ст., лозунгам якой было вызваленне формы, славеснага вобразу ад зместу, ідэі.
[Ад фр. image — вобраз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іме́нне, ‑я, н.
Абл. Імя, мянушка, прозвішча. — Прозвішча ў яго было Лубнеўскі. А Парыпанам звалі яго.. — Яна [Грасыльда] падумала. — Мусіць, сам ён сабе такое іменне даў... Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кальвіні́зм, ‑у, м.
Адно з пратэстанцкіх веравучэнняў, якое было заснавана ў Швейцарыі ў 16 ст. і шырока распаўсюдзілася ў Францыі, Нідэрландах, Англіі і некаторых інш. краінах.
[Ад імя яго заснавальніка Жана Кальвіна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад задзерці.
2. у знач. прым. Падняты ўгору. Нос быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запабе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; зак.
Абл. Забегчы наперад, апярэдзіць. Трэба ж было запабегчы наперад, каб іншыя ахвотнікі каўнярок з рук не вырвалі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знахо́длівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць знаходлівага; здагадлівасць. Людзі наперабой хваліліся сваім спрытам, адвагай, знаходлівасцю. Асіпенка. Трэба было самому дадумвацца, праяўляць смеласць і знаходлівасць, быць наватарам. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)