КАВАЛГІ́Н (Вадзім Міхайлавіч) (19.2.1919, г. Смаленск, Расія — 1973),

бел. філосаф, псіхолаг. Д філас. н. (1965), праф. (1965). Скончыў Смаленскі пед. ін-т (1949). З 1952 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1964 у Мінскім пед. ун-це. Аўтар прац па праблемах псіхалогіі, матэрыяліст. дыялектыкі, філас. пытаннях прыродазнаўства.

Тв.:

Вучэнне І.​П.​Паўлава — выдатаы ўклад у прыродазнаўчанавуковую аснову дыялектычнага матэрыялізму Мн., 1953;

Проблема ощущений и рефлекторная теория. Мн., 1959;

Раскрывая тайны психики. Мн., 1968.

т. 7, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМЯ́К (Анатоль Іванавіч) (н. 20.11. 1932, в. Першамайск Салігорскага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізік. Д фізіка-матэм. н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1956). З 1962 у БДУ. Навук. працы ў галіне малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Правёў даследаванні па інтэрпрэтацыі спектраў комплексных злучэнняў шасцівалентнага урану і вызначэнні прыроды асцылятараў выпрамянення і паглынання ў названым класе злучэнняў.

Тв.:

Ураниловые соединения. Мн., 1981 (разам з Л.​В.​Валадзько, Дз.​С.​Умрэйкам).

П.​М.​Бараноўскі.

т. 7, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНТАРО́ВІЧ (Леў Ісакавіч) (18.8.1903, в. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 30.10.1958),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д мед. н. (1948). Скончыў БДУ (1928). З 1930 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах плацэнтарнай крыві і пазаматачнай цяжарнасці.

Тв.:

Клиника внематочной беременности. Мн., 1936 (разам з В.​Н.​Шатэрнікам);

Плацентарная кровь и применение ее для целей переливания в акушерстве и гинекологии. Мн., 1940;

Переливание крови в акушерской практике. Мн., 1963.

Л.В.Кантаровіч.

т. 7, с. 604

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАБЛЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (24.1.1923, в. Баркіна Пашахонскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 10.6.1987),

бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д мед. н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Яраслаўскі мед. ін-т (1952). У 1960—87 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па ўплыве вытворных дытыякарбамінавай к-ты на арганізм жывёл, пошуку і вывучэнні сродкаў па барацьбе з гіпаксіяй.

Тв.:

Производные дитиокарбаминовой кислоты. Мн., 1971;

Противогипоксические средства. Мн., 1976 (разам з П.​І.​Лукіенкам).

т. 8, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРПУ́ШКА (Фёдар Уладзіміравіч) (н. 22.4.1947, в. Брэдзева Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. фізік. Д фізіка-матэм. н. (1986). Скончыў БДУ (1968). З 1991 у Аддзеле аптычных праблем інфарматыкі Нац. АН Беларусі (у 1992—97 нам. дырэктара), з 1997 працуе ў Англіі. Навук. працы па лазерных крыніцах выпрамянення, метадах і сродках аптычнай апрацоўкі інфармацыі. Адкрыў аптычную бістабільнасць у паўправадніковых матэрыялах (1977), эксперыментальна даказаў існаванне эфектаў прасторавага гістэрэзісу і папярочных хваль пераключэння (1983).

С.​П.​Апанасевіч.

т. 8, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСАБУ́ЦКІ (Леанід Антонавіч) (н. 7.7.1929, Мінск),

бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і імуналогіі. Д мед. н. (1976), праф. (1977). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). З 1960 у Гродзенскім мед. ін-це. З 1978 ва Укр. ін-це ўдасканалення ўрачоў (г. Харкаў). Навук. працы па выяўленні і лячэнні рыкетсіёзаў, выдзяленні бактэрыяфагаў, тыпіраванні мікабактэрый, вакцынацыі. Стварыў музей атыпічных мікабактэрый (г. Гродна).

Тв.:

Фаги микобактерий. 1. Морфология и антигенные свойства некоторых микофагов // Журн. микробиологии, эпидемиологии и иммунобиологии. 1971. № 1.

І.С.Касабуцкі.

т. 8, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАХНО́ (Ігар Паўлавіч) (30.7.1930, г. Гомель — 19.4.1988),

бел. літаратуразнавец, крытык. Д філал. н. (1982), праф. (1983). Скончыў Навазыбкаўскі пед. ін-т (1952). Працаваў у Сакратарыяце праўлення СП СССР (1955—56); выкладаў у Карэльскім пед. ін-це (г. Петразаводск, 1956—66). З 1966 у БДУ. Даследаваў рус. класічную і сав. паэзію, філасофію, гісторыю і тэорыю л-ры. Аўтар прац пра творчасць А.​В.​Луначарскага, Дз.​Фурманава, А.​Твардоўскага і інш.

Тв.:

Черты портрета. Мн., 1972.

Л.​С.​Савік.

т. 8, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАШЭ́ЎСКІ (Браніслаў Эдуардавіч) (н. 17.2.1951, в. Масцішча Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фіз.-хім. гідрадынамікі. Д фіз.матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1974 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац. АН Беларусі (з 1996 заг. сектара). У 1985—90 у БПІ. Навук. працы па фіз.-хім. гідрадынаміцы намагнічвальных вадкадысперсных асяроддзяў, па структурна-тэрмадынамічным пераўтварэнні і з’явах дысіпатыўнай самаарганізацыі ў дысперснай фазе, што склала навук. аснову атрымання кампазіцыйных матэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі.

т. 8, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́ВАЧ (Леанід Мікалаевіч) (н. 1.7.1945, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н., праф. (1993). Скончыў БДУ (1966). З 1970 у Гродзенскім ун-це (з 1993 прарэктар, у 1994—97 рэктар). Навук. працы па спектраскапіі складаных біяарган. сістэм. Развіў метады флюарэсцэнцыі і камбінацыйнага рассеяння святла ў дачыненні да даследавання біяарган. малекул.

Тв.:

ГКР-активные субстраты на основе тонких серебряных пленок, отожженных при высоких температурах (у сааўт.). // Оптика и спектроскопия 1996. Т. 81, № 1.

т. 8, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́ЛІН (Сяргей Якаўлевіч) (н. 18.5.1952, г. Гомель),

бел. фізік-тэарэтык. Д фіз.-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па квантавай оптыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і прадказаў на яе аснове шэраг новых эфектаў: групоўку і антыгрупоўку розначастотных фатонаў, «замарожванне» спантаннага распаду ў фатонных крышталях, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў і інш.

Тв.:

Квантовая оптика: Поля и их детектирование. Мн., 1990.

т. 8, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)