ВЕНГЕ́РСКАЯ САВЕ́ЦКАЯ РЭСПУ́БЛІКА.

Абвешчана венг. камуністамі і сацыял-дэмакратамі ва ўмовах рэв. ўздыму пасля 1-й сусв. вайны. Існавала 133 дні (21.3—1.8.1919). Гл. раздзел Гісторыя ў арт. Венгрыя.

т. 4, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕМАТУРЫ́Я (ад гемата... + грэч. uron мача),

наяўнасць крыві ў мачы пры хваробах нырак і мочавывадных шляхоў. Гл. ў арт. Мочакамянёвая хвароба, Мочавыдзяляльнай сістэмы хваробы, Піеланефрыт, Прастатыт, Цыстыт і інш.

т. 5, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНА́ГРАДАЎ Алег Міхайлавіч (н. 1.8.1937, С.-Пецярбург),

расійскі танцоўшчык, балетмайстар, мастак. Нар. арт. Расіі (1976), нар. арт. СССР (1983). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1958). З 1958 у Новасібірскім т-ры оперы і балета, з 1973 гал. балетмайстар Ленінградскага Малога опернага, з 1977 — Марыінскага т-раў. Сярод пастановак: «Папялушка» (1964) і «Рамэо і Джульета» (1965) С.​Пракоф’ева, «Ліза і Кален, або Марная засцярога» П.​Л.​Гертэля (1971), «Капелія» Л.​Дэліба (1973), «Гаранка» М.​Кажлаева (1968, і сцэнарыст), «Яраслаўна» Б.​Цішчанкі (1974, і мастак), «Пятрушка» І.​Стравінскага (1988) і інш. Вінаградаў. смела эксперыментуе ў галіне харэагр. лексікі, стварае арыг. версіі класічных балетаў. Дзярж. прэмія Расіі 1970. Прэмія імя М.​Петыпа (Парыж, 1978).

т. 4, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРНІ́,

старажытнаармянскія крэпасць і паселішча за 27 км на У ад Ерэвана. Засн. каля 2 ст. да н.э. на месцы энеалітычнага паселішча. Да 5 ст. н.э. была летняй рэзідэнцыяй арм. цароў. Існавала і ў сярэднія вякі (зруйнаваная землетрасеннем 1679). Захаваліся руіны крапасной сцяны, вежаў, палаца з параднай залай, вінаробняй і лазняй з мазаічнай падлогай (2—3 ст.), язычніцкага храма (1 ст.; адноўлены ў 1975), круглага купальнага хрысц. храма (6 ст.). У паселішчы пры крэпасці — базіліка (5 ст.), руіны шматлікіх арх. збудаванняў (4—17 ст.), надмагільныя пліты-хачкары.

Да арт. Гарні. Рэшткі язычніцкага храма. 2-я пал. 1 ст.
Да арт. Гарні. Язычніцкі храм. 2-я пал. 1 ст. (адноўлены ў 1975).

т. 5, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ДЕНЬ»,

грамадска-літаратурная газета. Выдавалася ў 1861—65 у Маскве штотыднёва на рус. мове. Орган славянафілаў. Асвятляла, пераважна з пазіцый славянафільства, праблемы гісторыі і жыцця слав. народаў. Змяшчала інфарм. матэрыялы, гіст. і публіцыст. артыкулы, літ. творы. Асабліва вылучала бел. пытанне. Публікавала арт. Я.​А.​Балвановіча, А.​Ф.​Гільфердзінга, В.​А.​Ялагіна і інш. пра бел.-польскія і бел.-рус. ўзаемаадносіны. М.​В.​Каяловіч даў гіст., тэарэт. і ідэалагічнае абгрунтаванне канцэпцыі заходнерусізму (арт. «Люблінская унія Літвы з Польшчай у 1569 г.», «Літва і Беларусь», «Аб адносінах рускага грамадства да Заходняй Расіі» і інш.). Характар асвятлення бел. тэмы ад знешне памяркоўнага (1861—62) змяніўся на агрэсіўна шавіністычны пасля паўстання 1863—64.

С.​А.​Кузняева.

т. 6, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛЬСІ́С (Balsys) Эдуардас (20.12.1919, г. Мікалаеў, Украіна — 3.11.1984),

літоўскі кампазітар. Нар. арт. Літвы (1965), нар. арт. СССР (1980). Скончыў Літ. кансерваторыю (1950), з 1953 выкладаў у ёй (праф. з 1969). У 1962—71 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Літвы. Асн. творы: опера «Падарожжа ў Тыльзіт» (паст. 1980), балет «Эгле, каралева вужоў» (паст. 1960; экранізаваны ў 1965), араторыя «Не чапайце сіні глобус» (1969); кантаты; 2 канцэрты для скрыпкі з арк.; канцэрт для скрыпкі сола; «Драматычныя фрэскі» для скрыпкі, фп. і арк.; Сімфонія-канцэрт для аргана, духавых і ўдарных інструментаў; песні, музыка да кінафільмаў і драм. спектакляў; эстрадная музыка. Дзярж. прэміі Літвы 1958, 1960, 1967, 1969, 1974.

Літ.:

Нарбутиене О. Эдуардас Бальсис: Очерк творчества. Л., 1975.

т. 2, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДНІ́ШАЎ Алібек Мусаевіч (н. 30.7.1951, Алматы),

казахскі спявак (тэнар). Нар. арт. Казахстана (1981), нар. арт. СССР (1986). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1976). З 1976 саліст Каз. філармоніі, з 1978 — Каз. т-ра оперы і балета. Мае моцны голас прыгожага мяккага тэмбру, вял. дыяпазону. Выконвае гал. партыі тэнаровага рэпертуару ў операх класікаў, сучасных айч. і замежных кампазітараў. Сярод іх: Тулеген («Кыз Жыбек» Я.​Брусілоўскага), Ленскі («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Альфрэд («Травіята» Дж.​Вердзі) і інш. У канцэртным рэпертуары неапалітанскія, рус. нар. песні, рамансы. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1975), міжнар. конкурсаў імя Р.​Шумана (г. Цвікаў, Германія, 1977), вакалістаў у Рыо-дэ-Жанейра (1979). Прэмія Ленінскага камсамола 1979.

т. 6, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАЗДО́ВА Лілія Сцяпанаўна (н. 12.6.1927, г. Байрам-Алі, Туркменія),

бел. і рус. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1953), нар. арт. Расіі (1971). Скончыла Бел. тэатр. ін-т (1950). Працавала ў Бел. т-ры імя Я.​Купалы. Выконвала ролі маладых гераінь. Яе знешнія даныя, сцэн. абаяльнасць, мяккасць, творчая індывідуальнасць спрыялі ўвасабленню на бел. сцэне нац. характару: Алена («Салавей» З.​Бядулі), Дуня («Простая дзяўчына» К.​Губарэвіча), Насця («Пяюць жаваранкі» К.​Крапівы, Дзярж. прэмія СССР 1952; і ў фільме-спектаклі). З інш. роляў: Таня («Таня» А.​Арбузава), Галя («У добры час!» В.​Розава), Ніна Зарэчная («Чайка» А.​Чэхава). Знялася ў фільмах-спектаклях «Паўлінка», «Несцерка», «Хто смяецца апошнім». З 1957 у Ніжагародскім драм. т-ры імя М.​Горкага.

т. 6, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЎДАКІ́МАЎ Яраслаў Аляксандравіч (н. 22.11.1946, в. Карысць Карэцкага р-на Ровенскай вобл., Украіна),

бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1980), нар. арт. Беларусі (1987). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.​Глінкі (1981). Творчую дзейнасць пачаў у 1975 як саліст Бел. філармоніі, з 1977 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1980—90 — Бел. тэлебачання і радыё. Валодае моцным гнуткім голасам прыгожага мяккага тэмбру, тонкай музыкальнасцю. Мае вял. канцэртны рэпертуар, значнае месца ў якім займаюць песні бел. кампазітараў Я.​Глебава, В.​Іванова, І.​Лучанка, Дз.​Смольскага і інш., бел., рус. і ўкр. нар. песні, а таксама творы духоўнай музыкі. Дыпламант усесаюзнага конкурсу «З песняй па жыцці» (1979).

Г.​М.​Загародні.

Я.Еўдакімаў.

т. 6, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў-ВАНО́ Іван Пятровіч (8.2.1900, Масква — 25.3.19 87),

расійскі кінарэжысёр, мастак, сцэнарыст. Нар. арт. Расіі (1969), нар. арт. СССР (1985). Праф. Усесаюзнага ін-та кінематаграфіі (з 1952). Скончыў Вышэйшыя дзярж. маст.-тэхн. майстэрні (1923). Адзін з пачынальнікаў сав. мультыплікацыі. У мультыплікацыйным кіно з 1924. Сярод фільмаў: «Блэк энд Уайт» (1932, з Л.​Амальрыкам), «Тры мушкецёры» (1938), «Мыйдадзір» (1939, 1954). Лепшыя фільмы — экранізацыі рус. нар. казак і твораў рус. класікі: «Канёк-Гарбунок» (1948, 1975), «Гусі-лебедзі» (1950), «Казка пра мёртвую царэўну і сем багатыроў» (1951), «Снягурка» (1952), «Дванаццаць месяцаў» (1956), «Ляўша» (1964), «Сеча пры Кержанцы» (1971), стэрэамультфільм «Чароўнае возера» (1979), «Казка пра цара Салтана» (1984, з Л.​Мільчыным) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1970.

т. 7, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)