Абл. Прыйсці ў галаву, навесці на думку зрабіць што‑н. нечаканае. — Собіла ж мне выбрацца ў гэткае разводдзе ў дарогу, — дакараў сябе англічанін.Сачанка.Кастусь дзівіўся і недаўмяваў: собіла ж некалі вось так сяліцца людзям.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спана́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., зінф. і без дап.
Абл. Прывыкнуць, прызвычаіцца рабіць што‑н. Летась былі спанатрылі ластаўкі ляпіць гняздо над самай галавой Хрыста, пакрысе залепліваючы яе граззю.Пташнікаў.[Цётка:] — А то спанатрыў [хлопчык]: абы-што, дык у слёзы.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяду́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Абл. Нерухавы, пасіўны чалавек; маруда. Гэтае мясцовае слова «сядура», распаўсюджанае сярод насельніцтва Калінаўшчыны, Злобіч нярэдка ўжываў, калі гаварыў пра якога-небудзь чалавека-маруду.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туро́к, ‑рка́, м.
Абл. Туркаўка. Калі ўвесь астатні хор пеўчых замаўкаў, [салавей] смялеў, але толькі да той хвіліны, пакуль яго не перабіваў турок, з асалодай буркуючы на леташнім гняздзе.Карамазаў.Дзесьці залівалася баязліва жаўна, ды ў вербалозах цяжка стагнаў турок.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фае́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Абл. Канфорка (у 2 знач.). Я.. з жахам хадзіў з бацькам, які быў майстрам па абпальванню цэглы, па гарачай гофманскай печы, у чэраве якой, калі адчынялі фаерку, бушавала пякельнае полымя.Звонак.
[Ням. Feuer — агонь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́пстрыкі, ‑аў; адз.няма.
Абл. Дробныя рэчы дамашняга скарбу. Апроч таго, тут абжыліся, На ногі трохі падняліся; Яшчэ б гадочак пажыць ціха, Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям’ёю, У саму бездараж вясною.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́сачка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю); Рмн. ‑чак; ж.
Абл. Ласкавы зварот да каго‑н. Шэпчуць нечыя вусны: — Як цябе я люблю, мая ясачка.Зарыцкі.— Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш?Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
-ко́лечы, часціца.
Абл. Ужываецца ў спалучэнні з пытальна-адноснымі займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі і надае ім значэнне неазначальнасці, напрыклад: хто-колечы, што-колечы, дзе-колечы, як-колечы. — Кажу табе, Рыгор, нічога.. Я як-колечы, а ты.. а табе будзе месца...Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саскаўзну́цца, саскаўзну́цьабл. (her)ábgleiten* (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць); hinábgleiten*vi (s), hinúntergleiten*vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); ábrutschen vi (s) (злазіць, спускацца)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВАЕ́ННА-АПЕРАТЫ́ЎНАЯ ГРУ́ПА (ВАГ),
партызанскія злучэнні на акупіраванай тэр. Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, а таксама назва органаў кіраўніцтва гэтымі злучэннямі. Ядналі партыз. палкі, брыгады, асобныя атрады. У крас. 1943 пры Магілёўскім падп. абкоме КП(б)Б для кіравання партыз. рухам створана абл.ВАГ, адначасова — Магілёўскае партыз. злучэнне, якое таксама называлася Магілёўскай ВАГ. У мэтах узмацнення кіраўніцтва партыз. рухам на месцах у ліп.—жн. 1943 створаны раённыя ВАГ: Асіповіцкая, Быхаўская, Бялыніцкая, Бярэзінская, Кіраўская, Клічаўская, Круглянская, Магілёўская і Шклоўская, пачата ўтварэнне ВАГ у Задняпроўі. У ліст. 1943 у Магілёўскую вобл. перайшла 8-я Рагачоўская партыз. брыгада, якая ў сак. 1944 пераўтворана ў Рагачоўскую ВАГ. Расфарміроўваліся па меры вызвалення тэр. вобласці часцямі Чырв. Арміі.