БУ́ЛАТ Барыс Адамавіч (24.7.1912, г. Тула — 27.3.1984),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Баранавіцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў 1-ю Сав. аб’яднаную ваен. школу імяВЦВК (1936, Мінск), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940), Вышэйшую школу харч. прам-сці (1955). У Чырв. Арміі з 1932. У пач. вайны паранены трапіў у палон, уцёк з канцлагера. У 1942 арганізаваў і ўзначаліў партыз. групу, атрад, з чэрв. 1943 камандзір партыз. брыгады Ленінскай, з ліст. 1943 — «Уперад». З 1944 нам. старшыні Мінскага гарвыканкома, з 1947 нам. дырэктара велазавода, У 1951—73 дырэктар кандытарскай ф-кі «Камунарка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМДЗІ́НАЎ Мікалай Гармаевіч (н. 6.1.1932, улус Угнасай, Бурація, Рас. Федэрацыя),
бурацкі пісьменнік. Нар. паэт Бураціі (1973). Скончыў Літ.ін-тімя Горкага ў Маскве (1957). Аўтар паэт. зб-каў «Баргузін» (1955), «Чатыры небы» (1963), «Красавік» (1973, за 2 апошнія Дзярж. прэмія Расіі імя М.Горкага 1975), «На гэтай планеце» (1979), п’ес «Даўняя справа» (1967—68), «Даржы Банзараў» (1969), «Кавалі перамогі» (1971), «Кальцо дзекабрыста» (1979 у вершах), кінааповесці «Пара таежнай пралескі» (1958), кніг літ.-крытычных артыкулаў. Паэзіі Д. ўласцівы эмацыянальная адкрытасць, інтэлектуальнасць, гуманізм і гіст. аптымізм.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1981.
Літ.:
Очирова Т.Н. Николай Дамдинов: Лит. портрет. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎНАРАС (Daunoras) Вацлавас (н. 1.2.1937, г. Жагарэ, Літва),
літоўскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Літ. кансерваторыю (1962), з 1968 выкладае ў ёй (праф. з 1983). Стажыраваўся ў т-ры «Ла Скала» (1966—68). З 1960 (з перапынкамі) саліст Літ.т-ра оперы і балета. Сярод партый: Бжастоўскі («Горад сонца» А.Рачунаса), Маргірыс («Піленай» В.Кловы), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1962), Міжнар. конкурсу імя П.Чайкоўскага (Масква, 1966), Гран пры конкурсу вакалістаў у Тулузе (1971, Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЖКО́ Алесь (Аляксандр Цімафеевіч; нарадзіўся 22.10.1918, в. Даўгінава Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Вучыўся ў муз. ін-це імя С.Манюшкі ў Навагрудку (1936—38), Варшаўскай кансерваторыі (1938—39). Скончыў Літ.ін-тімя М.Горкага ў Маскве (1955). Друкуецца з 1945. Аўтар аповесцяў «Перад вераснем» (1957) і «Позняе ворыва» (1963) пра жыццё працоўных Зах. Беларусі, паэм «Карвіга пакідае хутар» (1960), «Татры» (1963), «Блакітныя вербы» (1972), зб. вершаў «Суладдзе» (1975), кн. памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), вершаванай аповесці «Лясныя крушні» (1981).
руская артыстка балета. Нар.арт. Расіі (1980). Нар.арт.СССР (1986). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1967), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1988). У 1967—87 салістка Маскоўскага муз.т-раімя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Гаянэ («Гаянэ» А.Хачатурана), Флёр дэ Ліс («Эсмеральда» Ц.Пуні), Медора («Карсар» А.Адана), Сванільда («Капелія» Л.Дэліба). Яе творчасці ўласцівы віртуознае валоданне тэхнікай класічнага танца, элевацыя, драм. выразнасць. Лаўрэат міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1972, Балгарыя) і Маскве (1973). Прэмія імя Г.Паўлавай (Парыж, 1968). Дзярж. прэмія Расіі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ Пётр Міхайлавіч (22.1.1888, Кішынёў — 2.10.1975),
савецкі батанік і раслінавод. Акад. УАСГНІЛ (1935), чл.-кар. (1955) і ганаровы д-р (1967) Герм. акадэміі с.-г.навук. Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса, 1911). З 1920 дырэктар Бат. сада, з 1923 праф. Політэхнічнага ін-та ў Тбілісі; у 1934—52 праф. Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.Ціміразева; у 1951—60 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та раслінаводства, з 1962 праф. Ленінградскага ўн-та. Навук. працы па паходжанні, эвалюцыі, геаграфіі культ. раслін, марфалогіі і генетыцы. Аўтар падручніка «Батаніка» (5 выд., 1982). Дзярж. прэмія СССР 1943. Прэмія імя М.І.Вавілава АНСССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАРЫЯ́ДЗЕ Сярго (Сяргей) Аляксандравіч (1.7.1909, Баку — 13.4.1971),
грузінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1958). Вучыўся ў Тбіліскім ун-це. З 1928 акцёр Груз.т-раімя К.Марджанішвілі, з 1956 — Т-раімя Ш.Руставелі (абодва ў Тбілісі). Стварыў камед., рамантычна ўзнёслыя, з тонкім псіхалагізмам вобразы. Сярод лепшых роляў: Урыэль Акоста («Урыэль Акоста» К.Гуцкова), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Крэонт («Антыгона» Ж.Ануя), Маленькі велікан («Чынчрака» Нахуцрышвілі) і інш. З 1934 здымаўся ў кіно: «Дзень апошні, дзень першы», «Бацька салдата» (Ленінская прэмія 1966) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952 і Грузіі 1971.
Літ.:
Твалчрелидзе Т., Церетели К. Серго Закариадзе // Актеры советского кино. М., 1967. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАРГА́ Анатоль Іванавіч (н. 9.7.1947, с. Самгарадок Казацінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна),
украінскі спявак (бас). Нар.арт. Украіны (1979). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1973). З 1972 саліст Кіеўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Сільвестр («Яраслаў Мудры» Г.Майбарады), Дасіфей, Пімен («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Нілаканта («Лакмэ» Л.Дэліба), Стары катаржнік («Кацярына Ізмайлава» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1-я прэмія, 1971), Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1974). Дзярж. прэмія Украіны 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНСУ́РАВА (сапр.Валерштэйн) Цэцылія Львоўна
(20.3.1897, Масква — 22.1.1976),
расійская актрыса, педагог. Нар.арт.СССР (1971). Скончыла Кіеўскі ун-т. З 1919 у Студыі, потым у Т-ры імя Вахтангава. З 1925 выкладала ў Тэатральным вучылішчы імя Б.Шчукіна (з 1946 праф.). Першая выканаўца ролі прынцэсы Турандот («Прынцэса Турандот» К.Гоцы, 1922). Уласцівыя М. эмац. выразнасць, тэмперамент, пластычная вытанчанасць, мастацтва іранічнай характарыстыкі персанажа, псіхал. глыбіня раскрыцця характару выявіліся ў ролях: Ксенія («Разлом» Б.Лаўранёва), Шурка («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Інкен («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана) і інш.