ДУ́ДЗІН (Аляксандр Мікалаевіч) (23.7.1953, г. Спаск-Дальні, Расія),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук. працы па стахастычных працэсах абслугоўвання ў сістэмах са зменнымі рэжымамі функцыянавання і даследаванні тэлекамунікацыйных сетак.

Тв.:

Практикум на ЭВМ по теории массового обслуживания. Мн., 1994 (разам з Г.​А.​Мядзведзевым, Ю.​В.​Мелянцом);

Расчет характеристик однолинейной системы обслуживания, функционирующей в марковской синхронной случайной среде (разам з В.​І.​Клімянок) // Автоматика и телемеханика. 1997. № 1.

т. 6, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́ТАЎ (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 6.4.1936, Ташкент),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1991). Скончыў Сярэднеазіяцкі дзярж. ун-т (1959). З 1971 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі. Навук. працы па нейтронна-актывацыйным аналізе, радыяцыйна-стымуляваных працэсах у паўправадніках. Распрацаваў метады гетэрыравання дамешкавых элементаў у паўправадніковых структурах, спосабы павелічэння радыяцыйнай устойлівасці мікрасхем і інш.

Тв.:

Активационный анализ в науке и технике. Мн., 1984 (разам з Г.​В.​Леушкінай, В.​А.​Комарам).

т. 6, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛЬПЯРО́ВІЧ (Навум Якаўлевіч) (н. 14.1.1948, г. Полацк),

бел. паэт. Вучыўся ў БДУ (1967—70). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1979). Працаваў у Наваполацку на радыёвяшчанні (1977—80). З 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё Беларусі па Віцебскай вобл. Друкуецца з 1967. Адзін з аўтараў калектыўнага зб. «Сцяжына» (1983). Выдаў кн. паэзіі «Брама» (1990) і «Востраў душы» (1995), у якіх боль і трывога за людзей свайго пакалення, спроба сродкамі лір. паэзіі адгукнуцца на клопаты нашага часу.

І.​Д.​Сіпакоў.

т. 4, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАПО́НЕНКА (Сяргей Васілевіч) (н. 5.6.1958, Мінск),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1996). Сын В.І.Гапоненкі. Скончыў БДУ (1980). З 1980 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па оптыцы паўправаднікоў. Вызначыў асаблівасці насычэння паглынання ў дамешкавых крышталях пры інтэнсіўным лазерным узбуджэнні, даследаваў аптычныя нелінейнасці, абумоўленыя эксітон-эксітоннымі ўзаемадзеяннямі, эвалюцыю аптычных уласцівасцей рэчыва пры пераходзе ад кластэраў да крышталёў.

Тв.:

Оптические процессы в полупроводниковых нанокристаллитах (квантовых точках) // Физика и техника полупроводников. 1996. Т. 30. № 4.

т. 5, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРБАЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Канстанцінавіч) (н. 30.1.1953, Мінск),

бел. фізік-тэарэтык. Д фізіка-матэм. н. (1991), праф. (1995). Скончыў Іенскі ун-т імя Ф.​Шылера (Германія; 1976). З 1976 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы і агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю разліку квантава-мех. эфектаў для часціц са спінам ​1/2 у неінерцыяльных сістэмах адліку і знешніх гравітацыйных палях.

Тв.:

Квантовая механика в общей теории относительности: Основные принципы и элементарные приложения. Мн., 1985.

А.​І.​Болсун.

т. 5, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРДЗЕ́ЕЎ (Якаў Якаўлевіч) (н. 26.6.1942, г. Гродна),

бел. вучоны-неўрапатолаг. Д мед. н. (1988), праф. (1990). Ганаровы чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1965). З 1968 у гэтым ін-це. Навук. працы па рассеяным склерозе ў клініцы і эксперыменце: дыягностыцы, біяхіміі, псіхапаталогіі і лячэнні, вывучэнні абменных працэсаў ва ўмовах эксперым. дэміэлінізацыі.

Тв.:

Метаболизм витамина B1 и его ди- и трифосфорного эфиров при экспериментальном аллергическом энцефаломиелите (у сааўт.) // Укр. биохим. журн. 1993. Т. 65, № 3.

т. 5, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЭ́ЛІК (Іосіф Ісакавіч) (3.12.1921, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. юрыст. Д юрыд. н. (1966). Скончыў Ленінградскі юрыд. ін-т (1944). Працаваў у суд. органах Беларусі, у Мінскім юрыд. ін-це. У 1955—92 (з 1966 праф.) у БДУ. З 1995 жыве ў ЗША Даследаваў праблемы крымін. права, гісторыі права, прававыя аспекты трансплантацыі органаў і тканак.

Тв.:

Ответственность за оставление в опасности по советскому уголовному праву. М, 1960;

Ответственность за поставление в опасность по советскому уголовному праву. Мн., 1964.

т. 5, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЎРЫЛЕ́НКА (Дзям’ян Аляксандравіч) (н. 27.12.1925, в. Цеснавое Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны-юрыст. Д юрыд. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1957), Мінскую ВПШ (1959). З 1944 у органах унутр. спраў, з 1971 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы дысцыпліны, законнасці, дэмакратыі ў сферы дзярж. кіравання. Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў, метадычных распрацовак. Асн. працы: «Асноўны Закон і далейшае развіццё дэмакратыі» (1981), «Дзяржаўная дысцыпліна: сутнасць, функцыі, значэнне» (1988), «Прававая дзяржава і дысцыпліна» (1991).

т. 5, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕМІДЗЕ́НКА (Іван Якаўлевіч) (5.8.1896, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1.10.1956),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай хірургіі. Д вет. н., праф. (1941). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1926). З 1927 працаваў у Віцебскім вет. ін-це (у 1947—55 прарэктар). Навук. працы па пытаннях афтальмалогіі. Распрацаваў электратэрапію пры хірург. хваробах жывёл, паглыбіў распрацоўку вочнай семіётыкі пры септычных хваробах і хірург. сепсісе, сканструяваў спрошчаную шчылінную лямпу для біямікраскапіі вачэй жывёл.

т. 6, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕ́ЧКА (Эдуард Міхайлавіч) (н. 24.1.1936, г. Мазыр Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне металаапрацоўкі. Д тэхн. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БПІ (1958), у ім і працаваў. З 1970 рэктар Рэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі, з 1990 у БПА. Навук. даследаванні па працэсах апрацоўкі металакерамічных матэрыялаў і свідравання глыбокіх адтулін у сталях.

Тв.:

Обработка отверстий в металлокерамических деталях. Мн., 1965;

Сверление глубоких отверстий в сталях. Мн., 1979.

т. 6, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)