кулуа́ры, -аў.

1. Памяшканні па-за залай пасяджэння (у парламенце, тэатры і пад.), якія служаць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч.

2. перан. Аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах (кніжн.).

Вядома з кулуараў.

|| прым. кулуа́рны, -ая, -ае.

Кулуарныя размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ФРА́НКА-ЧЭХАСЛАВА́ЦКІ ДАГАВО́Р 1924 аб саюзе і сяброўстве.

Падпісаны ў Парыжы 25 студз. прэм’ер-міністрам Францыі Р.Пуанкарэ і міністрам замежных спраў Чэхаславакіі Э.Бенешам. Дагавор абавязваў урады абедзвюх дзяржаў «дамаўляцца аб мерах, якія будуць неабходныя для забеспячэння сваіх агульных інтарэсаў у выпадку, калі б такім пагражала небяспека» (магчымыя парушэнні Сен-Жэрменскага мірнага дагавора 1919, спробы аднаўлення манархіі Габсбургаў у Венгрыі і Гогенцолернаў у Германіі і інш.), паведамляць адзін аднаму аб заключаных імі раней паліт. пагадненнях адносна Цэнтр. Еўропы і раіцца аб заключэнні новых пагадненняў. Ф.-ч.д. 1924 дапоўнены падпісаным 16.10.1925 у г. Лакарна (Швейцарыя) франка-чэхаславацкім пактам аб узаемных гарантыях (адзін з Лакарнскіх дагавораў 1925): бакі абавязваліся аказваць узаемна неадкладную дапамогу і падтрымку, калі Германія несправакавана, ўзбр. умяшаннем парушыць свае абавязацельствы па захаванні міру. Падпісанне Францыяй Мюнхенскага пагаднення 1938 супярэчыла яе саюзным дагаворам 1924 і 1925 з Чэхаславакіяй, якія т.ч. спынілі дзеянне.

т. 16, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дарвіні́зм, ‑у, м.

Вучэнне аб гістарычным развіцці жывой прыроды, аб паходжанні відаў жывёл і раслінных арганізмаў шляхам натуральнага адбору.

•••

Сацыяльны дарвінізм — рэакцыйная плынь у буржуазнай сацыялогіі, якая пераносіць прынцып барацьбы за існаванне на вобласць грамадскіх з’яў і адносін.

[Ад імя заснавальніка Чарлза Дарвіна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

народаўла́ддзе, ‑я, н.

Форма праўлення, пры якой улада належыць народу; дэмакратыя. СССР — краіна сапраўднага народаўладдзя. □ У ходзе сацыялістычнага будаўніцтва ўвасабляюцца ў жыццё ідэі Маркса і Леніна аб сацыялістычнай дзяржаўнасці і дэмакратыі, аб развіцці народаўладдзя ў сацыялістычным грамадстве. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

überéinkommen* vi (s) (über A) узгадні́ць (што-н.), дамо́віцца (аб чым-н.);

wir sind darüber überéingekommen мы дамо́віліся аб гэ́тым

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

угаво́рвацца разм. (умовіцца з кім-н. аб чым-н.) sich verábreden, sich verständigen; éine Ábmachung tréffen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

усо́хнуць éintrocknen vi (s), vertrócknen vi (s), trócken wérden; verdórren vi (s) (аб траве і пад.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паспяхо́ва прысл. erfólgreich, mit (gutem) Erfólg;

ісці́ паспяхо́ва (аб справах) gut géhen* [stehen*], sich günstig entwíckeln

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

даччы́н

1. (які належыць дачцэ) Tóchter-; der Tóchter gehörend;

2. эк. (аб прадпремстве і пад.) Tóchter-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

затуха́ць, зату́хнуць тс. фіз. erlöschen vi (s); náchlassen* vi (паслабець); ábklingen vi (s) (аб гуках, хістаннях)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)