1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. скарачаць — скараціць і скарачацца — скараціцца; станпаводледзеясл. скарачацца — скараціцца (у 3 знач.).
2. Скарочанае абазначэнне, назва каго‑, чаго‑н. Умоўныя скарачэнні.
3. Пропуск у якім‑н. тэксце; купюра 1. Пераклад артыкула са скарачэннямі.
4.Разм. Звальненне з работы. Скарачэнне супрацоўнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цапу́-лапу́, прысл.
Разм. Спехам. [Кісяленка:] — Трэба тут без спеху, з пачуццём, толкам і расстаноўкаю. А вы цапу-лапу — і няма! Так можна ўвесь бохан злопаць і не адчуць смаку.С. Александровіч.// Пра хуткае і неахайнае выкананне якой‑н. работы. Спярша сядзіць рукі склаўшы, а пасля ўжо цапу-лапу.Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́менный
1.(о здании из камня или кирпича) мурава́ны;
ка́менный дом мурава́ны дом;
ка́менная стена́ мурава́ная сцяна́, мур;
2.в др. знач. каме́нны;
ка́менная соль каме́нная соль;
ка́менный у́голь каме́нны ву́галь;
ка́менный векист. каме́нны век;
ка́менный мост каме́нны мост;
ка́менная насти́лка брук;
ка́менные поро́дыгеол. каме́нныя паро́ды;
ка́менные рабо́ты каме́нныя рабо́ты;
ка́менная ба́ба каме́нная ба́ба;
ка́менный мешо́к каме́нны мяшо́к;
◊
как за ка́менной стено́й як за муравана́й (каме́ннай) сцяно́й.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кавярза́ць ’няўмела рабіць (плесці, шыць)’ (Юрч.), къвірзаць ’пісаць абы-як, неразборліва, абы-што’ (Нар. лекс.), кывярзыць ’няўмела плесці лапці’ (Бяльк.). Бел. словы (паўн. і ўсх.) утвараюць адзін арэал з рус.смал., пск.каверзать ’рабіць што-н. нядбайна, абы-як’, якое ад коверзати ’плесці (лапці) і да т. п.’ Пераноснае значэнне ’рабіць абы-як’ абумоўлена, па-першае, характарам самой работы (плесці лапці), а па-другое, больш новай і дыфузнай семантыкай экспрэсіўных дзеясловаў коверзати/каверзити, параўн: на той жа тэрыторыі: ’блытаць’, ’гарэзіць’, ’займацца чым-н. ад няма чаго рабіць і да т. п.’ Адносна этымалогіі апошніх слоў гл. кавярзень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
габеле́н
(фр. gobelin, ад G. Gobelin = прозвішча французскага фарбавальшчыка і ткача, які жыў у XVII ст.)
1) насценны дыван ручной работы з вытканай карцінай, узорам;
2) шчыльная абівачная дэкаратыўная тканіна.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дыспле́й
(англ. display = паказваць, узнаўляць)
прыбор для візуальнага адлюстравання алфавітна-лічбавай і графічнай інфармацыі ў дыялогавым рэжыме работы чалавека з ЭВМ; уваходзіць у склад персанальнай ЭВМ або далучаецца да яе з дапамогай ліній сувязі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
даве́дкаж., в разн. знач. спра́вка;
звярну́цца куды́-не́будзь за ~кай — обрати́ться куда́-ли́бо за спра́вкой;
зрабі́ць ~ку — навести́ спра́вку;
д. з ме́сца пра́цы — спра́вка с ме́ста рабо́ты;
бюро́ ~дак — спра́вочное бюро́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
НАРО́ДНЫЯ СТУ́ДЫІ І КЛУ́БЫ ВЫЯЎЛЕ́НЧАГА І ДЭКАРАТЫ́ЎНА-ПРЫКЛАДНО́ГА МАСТА́ЦТВА,
найвышэйшая форма развіцця аматарскай творчасці ў галіне жывапісу, графікі, скульптуры і дэкар.-прыкладнога мастацтва на Беларусі. Найменне «народны» надаецца студыям і клубам са стабільным складам удзельнікаў, работы якіх маюць высокі маст. ўзровень і рэгулярна экспануюцца на міжнар., рэсп. і абласных маст. выстаўках. На Беларусі студыі існуюць з 1960-х г. пры клубных, навуч. і пазашкольных установах, па месцы жыхарства. Парадак работы студый вызначаецца Палажэннем аб нар. (узорным) самадз. калектыве маст. творчасці ў Рэспубліцы Беларусь, прынятым у 1999 Мін-вам культуры Беларусі. Многія студыі і клубы вядуць свой летапіс, маюць эмблему, дэвіз і статут. Дзейнасць клубаў і студый дэкар.-прыкладнога мастацтва накіравана на адраджэнне, захаванне і развіццё традыц.нар. мастацтва, нар.маст. промыслаў і рамёстваў, захаванне традыцый у галіне нар. творчасці. Вядзецца работа па вырабе прадметаў ткацтва, вышыўкі, ганчарства, разьбы па дрэве, саломапляцення, лозапляцення, перапрацоўкі лёну, прапагандуецца традыц. і сучасная нар. творчасць праз арганізацыю выставак, правядзенне экскурсій, удзел у кірмашах і аўкцыёнах. Клубы самадз. мастакоў і студыі выяўл. мастацтва ставяць за мэту выхаванне эстэт. густаў у дзяцей і моладзі, развіццё іх інтэлектуальных і творчых магчымасцей. Яны арганізоўваюць наведванне выставак прафес. мастакоў, творчыя сустрэчы з імі, вывучаюць стылі і кірункі выяўл. мастацтва, творчы і жыццёвы шлях знакамітых мастакоў і інш. На Беларусі (2000) 88 народных клубаў і студый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ДНАЯ ЗДАБЫ́ЧАкарысных выкапняў,
распрацоўка радовішчаў цвёрдых карысных выкапняў з дна рэк, азёр, мораў і акіянаў. Ажыццяўляецца многачарпаковымі драгамі, фрэзерна-ўсмоктвальнымі земснарадамі, грэйферамі, драглайнамі, эрліфтамі, якія ўстанаўліваюцца на пантонах ці суднах.
Здабытая горная маса транспартуецца да берага ў трумах суднаў, на баржах, гідратранспартам па плывучым пульпаправодзе. Пры П.з. на часткова або цалкам абводненых пакладах на кар’ерным полі праводзяць траншэі-проразі, якія злучаюць тэхнал. абсталяванне з крыніцай валы, надводную ч. ўскрыцця распрацоўваюць экскаватарам з мех. лапатай, выкапні здабываюць з-пад вады драглайнам і ўкладваюць у штабель, потым транспартуюць на з-д. Пры П.з. істотна скарачаюцца горнакапітальныя работы, траты на транспартаванне выкапняў, не патрэбныя аднаўляльна-рэкультывацыйныя работы. П.з. вядома з II ст. да н.э., калі фінікійцы здабывалі ў моры сыравіну для фарбы. У 6 ст. да н.э. ў Палінезіі распрацоўвалі каралавыя рыфы для атрымання буд. матэрыялаў. У 3 ст. да н.э. ў праліве Басфор нырцы здабывалі медную руду. У канцы 19 — пач. 20 ст. пачалі здабываць рассыпное золата і інш. на ўзбярэжжы Аўстраліі, Бразіліі, Індыі. У 1920-я г. пачата П.з. волава з марскіх россыпаў у Інданезіі, у пач 1960-х г. — жал. руды ў Японіі.
На Беларусі выкарыстоўваецца П.з. пяску, пясчана-жвіровых матэрыялаў і даламітаў земснарадамі і драглайнамі ў рэчышчах і поймах рэк, у забоях моцна абводненых кар’ераў.
Б.А.Багатаў.
Тэхнічныя сродкі падводнай здабычы карысных выкапняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ БОГАЯЎЛЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р Існаваў у 17—1-й пал. 20 ст. ў Магілёве. Адзін з найбуйнейшых правасл. манастыроў на Беларусі. З ім звязана дзейнасць магілёўскага правасл. брацтва, пераведзенага з Магілёўскага Спаскага манастыра. У канцы 18 ст. манастырскі комплекс складалі мураваныя цэрквы Богаяўленская і «цёплая» (зімовая) Іаана Багаслова (пабудавана ў канцы 1630-х г.), званіца, будынак брацкай друкарні, крамы, драўляныя будынкі шпіталя, дома ігумена, гасп. пабудовы. Буд-ва манастыра пачата ў 1618 паводле прывілея караля Уладзіслава IV. Богаяўленская царква пабудавана А.Азаровічам у 1633—36 у стылі ранняга барока. Уяўляла сабой 3-вежавую 3-апсідную 10-стаўповую крыжова-купальную базіліку з 8-гранным барабанам і купалам (пастаўлены ў 1700) над сяродкрыжжам. Гал. фасад меў ярусную кампазіцыю, завяршаўся 2 вежамі і фігурным франтонам паміж імі. Верхні ярус аздоблены плоскімі арачнымі нішамі з гіркамі. Інтэр’ер багата размаляваны, меў пазалочаны разны іканастас (17—18 ст.) работымясц. майстроў з абразамі іканапісца А.Пігарэвіча і інш. у сярэбраных абкладах (1755) работы магілёўскага чаканшчыка П.Слізіка (Сліжыка). У 1657 побач з царквой пачата буд ва 4-яруснай вежы-званіцы, на якой ў 1686 устаноўлены гадзіннік. зроблены манахам Макарыем. Царква разбурана ў 1708 і 1748, у 1850 цалкам адноўлена, у 1866 адноўлены мураваная брама і званіца. Комплекс разбураны ў Вял.Айч. вайну.
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр. Галоўны фасад Богаяўленскай царквы.