КІРЫ́ЛА КАЖАМЯ́КА, Курыла Кажамяка, Мікіта Кажамяка,

вобраз чарадзейных усх.-слав. казак і паданняў; асілак, пераможца змея. У казках пра К.К. зліліся матывы міжнар. казачнага сюжэта і мясц. падання Кіеўскай Русі, якое сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», «Ніканаўскім летапісе» і інш. Паводле гэтага падання, юны Кажамяка, які можа разарваць сырамятную шкуру, вырваць у быка на бягу кавалак шкуры, перамагае волата-печанега і вырашае перамогу на карысць Русі. У заключным эпізодзе некаторых казак пра К.К. асілак запрог змея ў вялікі плуг і ўзараў глыбокую баразну (аж да самага мора). Сюжэт пра К.К. мае шмат агульнага з польск. паданнем пра змеяборца Крака і з сербскай эпічнай песняй пра змеяборца Дойчына.

Л.​Р.​Бараг.

т. 8, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dbać

незак. o kogo/co дбаць; клапаціцца пра каго/што ;

dbać o czyje interesy — клапаціцца пра чые інтарэсы;

nie dbać o siebie — не клапаціцца (не думаць) пра сябе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аграфі́зіка

(ад агра- + фізіка)

навука пра фізічныя ўласцівасці грунтоў, фізічныя метады даследавання знешніх умоў жыцця раслін і фізічныя працэсы іх жыццядзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пульсава́ць

(польск. pulsować, ад лац. pulsare = удараць)

1) рытмічна біцца, мець пульс (пра сэрца, артэрыі);

2) перан. рытмічна рухацца, актыўна праяўляцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фрэ́йлен

(ням. Fräulein = панна)

ветлівы зварот да незамужняй жанчыны або форма ветлівага ўпамінання пра яе ў немцаў і некаторых іншых народаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

недаўгаве́чны krzlebig (пра жывыя істоты); von krzer Duer (пра з’явы); nicht duerhaft, nicht von Duer (пра рэчы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АРЛО́ВА (Таццяна Дзмітрыеўна) (н. 28.7.1935, Масква),

бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1959). Выкладчык БДУ (з 1972). Даследуе пытанні сучаснага бел. тэатр. мастацтва. Аўтар манаграфіі «Ты і я» (1969) пра надзённыя праблемы т-ра, эцюдаў пра акцёраў «Купалаўцы» (1985), праблемных артыкулаў, творчых партрэтаў майстроў бел. тэатра, радыёцыкла пра гісторыю і сённяшні дзень бел. тэатра.

т. 1, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

папрамака́ць, ‑ае; зак.

Прамокнуць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразбінто́ўвацца, ‑аецца; зак.

Разбінтавацца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасто́птвацца, ‑аецца; зак.

Растаптацца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)