старажытнагрэчаскі паэт 1-йпал. 7 ст. да н.э.; заснавальнік элегіі. Нарадзіўся ў г. Эфес (тэр. сучаснай Турцыі). У час уварвання ў М. Азію кімерыйцаў звярнуўся да жыхароў Эфеса з элегіямі, у якіх заклікаў устаць на абарону горада. Зберагліся 4 фрагменты «Ваяўнічай элегіі» (самы вялікі — 21 верш). Аўтар гімна Зеўсу, вершаў на сюжэты нар. паданняў траянскага міфалагічнага цыкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРО́С (Quiros) Педра Фернандэс [1560 (?),
г. Эвара, Партугалія — 1614 (?)], іспанскі мараплавец. У 1595—96 гал. кормчы 2-й экспедыцыі А.Менданья дэ Нейры, у 1605—06 начальнік над 3 суднамі ісп. экспедыцыі, пасланай на пошукі «Паўд. зямлі» — Аўстраліі. Адкрыў шэраг астравоў з архіпелага Туамоту, а-вы Даф, Банкс і в-аў Эспірыту-Санта з групы Новых Гебрыд, які прыняў за частку «Паўд. зямлі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САЎСКІ СЯДЗІ́БНЫ ДОМ.
Існаваў у 18—1-йпал. 20 ст. ў в. Мерачоўшчына (б. фальварак каля г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.). Аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак, завершаны высокім 2-ярусным дахам, меў рысы стылю барока. Цэнтр гал. фасада быў вылучаны слупавым ганкам і трохвугольным шчытом з парнымі вільчакамі. У 1746 тут нарадзіўся А.Т.Касцюшка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЛІ (тамільскае, літар заробкі),
нізкааплатныя некваліфікаваныя рабочыя (грузчыкі, рыкшыі г.д.) у Кітаі (да 1949), Індыі, Малайзіі і інш. краінах Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. У 1830-я г. — 1-йпал. 20 ст. К. называлі таксама некваліфікаваных рабочых (кітайцаў, індыйцаў, малайцаў, неграў), нанятых па кантракце ў краіны Амерыкі, Паўд. Афрыку, Інданезію, Аўстралію і Акіянію для працы на рудніках і плантацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ,
алгебраічнае ўраўненне, у якое невядомыя ўваходзяць у 1-й ступені і адсутнічаюць члены, якія маюць здабытак невядомых. Л.ў. з адным невядомым мае выгляд ax=b. У выпадку некалькіх невядомых маюць справу з сістэмай Л.ў. Тэорыя Л.ў. атрымала развіццё пасля ўзнікнення вучэння аб дэтэрмінантах і матрыцах. Паняцце лінейнасці пераносіцца з алг. ураўненняў на ўраўненні з інш. галін матэматыкі (напр., Лінейнае дыферэнцыяльнае ўраўненне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛ (паводле інш. крыніц, Ніскін, Ніскіня — маларослы чалавек; ? — 946),
князь драўлян у 1-йпал. 10 ст. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», узначаліў паўстанне жыхароў г. Іскорасцень супраць спробы вял. кіеўскага князя Ігара паўторна сабраць даніну, у час якога Ігара забілі (945). Драўляне няўдала спрабавалі ажаніць М. з удавой Ігара кн.Вольгай. У 946 войска Вольгі захапіла Іскорасцень, М. паводле яе загаду пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́НТЭ (Morante) Эльза (18.8.1912, Рым — 25.11.1985),
італьянская пісьменніца. Дэбютавала зб. навел і казак «Тайная гульня» (1941). Аўтар сац. раманаў «Падман і варажба» (1948), «Востраў Артура» (1957), зб. навел «Андалузская хустка» (1963), паэт. зб-каў «Алібі» (1958), «Свет, які выратавалі дзеці» (1968) і інш.Найб. значны твор — раман «Гісторыя» (1974) пра лёсы «маленькіх людзей» у гады 2-йсусв. вайны і пасляваен. перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКАЛЕ́НКА Якаў Раманавіч (2.3.1922, в.Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 18.3.1966),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мазырскае педвучылішча (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, у 1942—43 у 2-й Калінкавіцкай партыз. брыгадзе, з чэрв. 1944 на фронце. Радавы М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час дэсантнай аперацыі пры вызваленні Пінска. Пасля вайны на прафсаюзнай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІДЫ́ЙЦЫ,
індаеўрапейскі народ, блізкі персам. Займаў гіст. вобласць Мідыя, потым царства ў паўн.-зах. частцы Іранскага нагор’я. Упершыню ўпамінаюцца ў асірыйскіх летапісах у 2-йпал. 9 ст. да н.э. Жылі ва ўмовах ваен. дэмакратыі, займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, былі развіты рамёствы. Веравызнанне М. — зараастрызм. Адыгралі значную ролю ў этнагенезе азербайджанцаў. Знешні выгляд М. магчыма ўявіць па фрызах г. Персепаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НЧЫК Уладзімір Юстынавіч (29.3.1915, в. Ячава Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 30.6.1990),
бел. медык-хірург.Засл. ўрач Беларусі (1956). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1939). У 1950—84 гал. ўрач 1-й клінічнай бальніцы г. Гродна, адначасова ў 1959—84 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук працы па хірург. лячэнні хвароб сасудаў і органаў брушной поласці.