inclusive [ɪnˈklu:sɪv] adj.

1. які́/што ўключа́е;

inclusive payment/price пла́та/цана́, што ўключа́е ўсе паслу́гі (у гатэлі, рэстаране і да т.п.)

2. (from… to) уклю́чна;

from the first of March to the tenth inclusive з пе́ршага сакавіка́ па дзяся́тае ўклю́чна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

outside​4 [ˌaʊtˈsaɪd] prep.

1. па-за, за ме́жамі;

outside the door за дзвяры́ма;

outside the area за ме́жамі раёна;

There is a bus stop outside our house. Побач з нашым домам ёсць аўтобусны прыпынак.

2. акрамя́, апрача́, апро́ч, за выключэ́ннем

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ву́ха, -а, мн. ву́шы і (з ліч. 2, 3, 4) ву́хі, вушэ́й, н.

1. Орган слыху, а таксама вонкавая частка яго ў форме ракавіны.

Унутранае в.

Адмарозіць вушы.

Пачухаць за вухам.

Праваліцца па самыя вушы (вельмі глыбока). Тугаваты (тугі) на в. (глухаваты). На в. гаварыць (ціха, каля самага вуха таго, хто слухае). Міма вушэй прапусціць што-н. (пакінуць без увагі). В. рэжа або дзярэ (пра непрыемныя спевы, музыку; разм.). Не бачыць каму-н. каго-, што-н. як сваіх вушэй (ніколі не ўбачыць, не атрымаць; разм.). За вушы не адцягнеш каго-н. (вельмі падабацца каму-н. што-н.; разм.). Адным вухам (або краем вуха) чуў (не поўнасцю, без падрабязнасцей; разм.). І сцены вушы маюць (тут могуць падслухваць). Вушы наставіць (натапырыць) (пачаць прыслухоўвацца). Трымаць вушы востра (не быць вельмі даверлівым, быць асцярожным, пільным; разм.). У вушы ўвесці каму (падказаць каму-н. неабходнасць якога-н. дзеяння). Як у вуху (зацішна, цёпла).

2. перан., звычайна адз. Здольнасць успрымаць гукі.

Чуткае в. ў каго-н.

3. часцей мн. У цёплай шапцы-вушанцы — бакавыя адкідныя часткі.

Шапка з вушамі.

4. У некаторых прадметаў: бакавая частка, прыстасаванне для падвешвання, пад’ёму.

Вушы цэбра.

◊

І вухам не вядзе (разм.) — не звяртае ніякай увагі.

Па вушы закахацца (разм.) — вельмі моцна.

Па (самыя) вушы (разм.) — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю.

Па (самыя) вушы ўвайсці ў справу.

Дома работы па вушы.

Ні вуха ні рыла (не разумее, не ведае і пад.; разм.) — зусім нічога (не разумее, не ведае і пад.).

|| памянш. ву́шка, -а, мн. -і, -шак, н. (да 1 знач.).

За в. ды на сонейка (выкрыць, прыцягнуць да адказнасці каго-н.).

|| прым. вушны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Вушныя хваробы.

В. урач (па лячэнні вуха; разм.). Вушная ракавіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажа́ры, ‑аў; адз. няма.

Абл. Вялікія сялянскія калёсы з высокімі драбінамі; кары (у 2 знач.). Дзесьці па дарозе да Масквы, на адной з невялікіх станцый, я павінен буду выйсці з цягніка, перасесці ў глыбокія сялянскія мажары і ехаць у Віхораўскі калгас. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмабілізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дэмабілізаваць.

2. у знач. наз. дэмабілізава́ны, ‑ага, м. Той, хто звольнен з арміі па дэмабілізацыі. Што ні дзень, што ні гадзіна — радасць: вяртаюцца дахаты дэмабілізаваныя. Пальчэўскі. Эшалон з дэмабілізаванымі ішоў з Берліна на ўсход. Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паасо́бку, прысл.

1. Па адным, не разам. Гаварыць з кожным паасобку. □ Скончыўшы гаварыць, Лясніцкі саскочыў з воза і пайшоў у натоўп, вітаючыся паасобку з добра знаёмымі калгаснікамі. Шамякін.

2. Асобна, разлучыўшыся. — Ну што, можа і праўда нам лепш жыць паасобку, — згадзілася Раечка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

áusfüllen vt

1) запаўня́ць; напаўня́ць;

ein Formulár ~ запо́ўніць бланк

2) спраўля́цца, выко́нваць;

séinen Pósten gut ~ до́бра спраўля́цца з рабо́тай [пра́цай] (па пасадзе)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

áuswärts adv

1) во́нкі; зво́нку; знадво́рку

2) па́-за до́мам; у чужы́х края́х;

~ wóhnen жыць за го́радам;

von ~ з друго́га ме́сца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

áußen adv зво́нку;

nach ~ (hin) надво́р; разм. во́нкі;

von ~ (her) знадво́рку, зво́нку;

von ~ betráchtet па зне́шняму вы́гляду; на вы́гляд, з вы́гляду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Kéule f -, -n

1) дубі́на

2) за́дняя ча́стка (ту́шы);

◊

man schlägt nicht Mücken mit der ~ ≅ з гарма́т па вераб’я́х не страля́юць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)