ІАКАІ́ТЫ,

горад у Японіі на Пд в-ва Хонсю, прыгарад Нагоі. 281 тыс. ж. (1992). Порт у заліве Ісэ. Нафтаперапр., нафтахім., тэкст., шкляная, фаянсава-керамічная прам-сць. Электрамашынабудаванне. ЦЭС. Марскі курорт.

т. 7, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЛО́НГВЕ (Lilongwe),

горад, сталіца Малаві, на р. Лілонгве. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Засн. ў 1902. 395,5 тыс. ж. (1993). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна вырошчвання тытуню і тытунёвай прам-сці.

т. 9, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́РАТХ, Мірут,

горад на Пн Індыі, у міжрэччы Ганга і Джамны, штат Утар-Прадэш. Каля 800 тыс. ж. (1997). Чыг. вузел. Прам-сць: цукр., мукамольная, алейная, тэкстыльная. Мастацкія промыслы. Ун-т.

т. 10, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІЖНЯКА́МСК,

горад у Татарстане, цэнтр Ніжнякамскага раёна, у Расіі. Размешчаны на левым беразе р. Кама. Горад з 1966. Нас. 212,7 тыс. ж. (1996). Порт. Прам-сць: ВА «Ніжнякамскнафтахім», «Ніжнякамскшына», харч., лёгкая.

т. 11, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЖКО́Т,

горад на З Індыі, у штаце Гуджарат, на п-ве Катхіявар. Каля 600 тыс. ж. (2000). Аэрапорт. Гандлёва-транспартны цэнтр. Прам-сць тэкст. і харчовая. Каледжы — філіялы Гуджарацкага ун-та.

т. 13, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДА-ШЛЁНСКА (Ruda Śląska),

горад на Пд Польшчы, у Верхнесілезскай агламерацыі, у Шлёнскім ваяводстве. Каля 200 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Коксавыя і металургічны з-ды. ЦЭС.

т. 13, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНЬСЯ́Н,

горад на Пн Кітая, на р. Вэйхэ, прав. Хэнань. Каля 500 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр баваўнаводчага раёна. Прам-сць баваўняная і харчовая. Паблізу здабыча кам. вугалю.

т. 14, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПА (Spa),

горад на У Бельгіі, у паўн. перадгор’ях Ардэнаў. Каля 10 тыс. ж. (2000). Аэрапорт. Бальнеагразевы курорт. З-д мінер. вады. Раманскі касцёл Сен-Рэмакль, інш. арх. помнікі 17 ст.

т. 15, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАМА́ЛЕ (Tamale),

горад на Пн Ганы. Адм. ц. Паўн. вобласці. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр. Прам-сць: тэкст., харч., маш.-буд., першасная апрацоўка с.-г. сыравіны.

т. 15, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТКВАРЧЭ́ЛІ,

горад у Абхазіі, у Рэспубліцы Грузія, на р. Галідзга. Каля 30 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Прам-сць: швейная, буд. матэрыялаў. Тэатр. Бальнеалагічны курорт.

т. 15, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)