РА́ЙЗМАН (Юлій Якаўлевіч) (15.12.1903, Масква — 10.12.1994),

расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. Латвіі (1949). Нар. арт. СССР (1964). Герой Сац. Працы (1973). Праф. (1960). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. З 1924 літ. кансультант на кінастудыі «Міжрабпом-Русь». Быў асістэнтам рэж. Я.​Пратазанава. Першыя рэжысёрскія работы: «Круг» (1927), «Катарга» (1928), «Зямля чакае» (1930), «Апавяданне пра Умара Хапцока» (1932). Грамадз. пафас, уменне ствараць характары герояў у іх непарыўнай сувязі з духам часу, рэальным асяроддзем у фільмах: «Лётчыкі» (1935), «Апошняя ноч» (1937; гал. прэмія Міжнар. выстаўкі ў Парыжы 1937), «Узнятая цаліна» паводле М.​Шолахава (1940), «Машачка» (1942), «Кавалер Залатой Зоркі» (1951, гал. прэмія Міжнар. кінафестывалю ў г. Карлавы Вары), «Урок жыцця» (1955), «Камуніст» (1958), «А калі гэта каханне?» (1962), «Твой сучаснік» (1968), «Візіт ветлівасці» (1973), «Дзіўная жанчына» (1978), «Прыватнае жыццё» (1982), «Час жаданняў» (1984) і інш. Аўтар дакумент. фільмаў: «Да пытання пра перамір’е з Фінляндыяй» (1944), «Берлін» (1945), «Райніс» (1949). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946 (двойчы), 1950, 1952, 1983.

Тв.:

Когда фильм окончен. М., 1964;

Вчера и сегодня: [Рассказ о творческом пути]. М., 1969.

Літ.:

Зак М. Юлий Райзман. М., 1962;

Рыбак Л.А. В кадре — режиссер. М., 1974.

Ю.Я.Райзман.

т. 13, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́чта

(рус. мачта < с.-в.-ням. mast, гал. mast)

1) высокі слуп на караблі для мацавання парусоў, а таксама для сігналізацыі, вядзення назіранняў і інш.;

2) высотная вышынная канструкцыя для падвешвання электрычных правадоў, антэн радыёстанцый і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адміра́л

(гал. admiraal, ад ар. amir al-bahr = уладар мора)

1) воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў ваенна-марскім флоце;

2) матылёк сям. німфалідау з яркай, прыгожай афарбоўкай, які трапляецца на палянах, лугах, па берагах лясных ручаёў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

буксі́р

(рус. буксир, ад гал. boegseeren = цягнуць)

1) трос, пры дапамозе якога адно судна можа цягнуць другое або машына машыну;

2) судна, прызначанае для перацягвання несамаходных суднаў, плытоў;

узяць на б. — аказаць дапамогу ў выкананні чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ска́ты

(нарв., шв. scata = рыба)

падатрад драпежных марскіх рыб атрада акулападобных з пляскатым целам і вострым хвастом; пашыраны гал. ч. у трапічных і субтрапічных морах; некаторыя, напр. электрычны скат, маюць на галаве органы, што ўтвараюць электрычныя разрады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лі́вер1, лівар ’прыбор для набірання вадкасці ў выглядзе трубкі, пашыранай пасярэдзіне’ (Нас., ТСБМ), лі́вар ’лейка’ (Жд. 1), прыстасаванне, пры дапамозе якога паднімаюць цяжкія прадметы’ (глус., КЭС) і, магчыма, ліварэ́ ’вялікія трэскі, якія сколваюцца з бервяна’ (Шат.). Укр. лі́вар, ліва́рок, лі́вер ’лейка, дамкрат’, ’сіфон, рычаг’, рус. ле́вер, ливер ’лейка для палівання гародніны’, польск. lewor, liwor, lewarek ’прыбор для паднімання цяжкіх прадметаў’, таўкач’, ’журавель у калодзежы’, ’лейка’. З с.-лац. levarius, leverius ’рычаг-пад’ёмнік’ < лац. levāre ’паднімаць’ (Слаўскі, 4, 187) праз польскую мову. У рус. мове, аднак, са ст.-франц. levëour (< лац. levātōrem) праз англ. lever ’рычаг’ (Фасмер, 2, 493).

Лі́вер2 ’вантробы забойнай жывёлы, з якіх вырабляюцца прадукты харчавання’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 80), куды прыйшло з англ. liver ’печань’, або з с.-н.-ням., гал. lever ’тс’ (Фасмер, 2, 493).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ліцца ’галіцца’ (Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ), га́ліць ’выклікаць у каго-н. жаданне да чаго-н.’ (Нас.). Вельмі разгалінаванае семантычна сямейства слоў са шматлікай семантыкай. Не заўсёды нават вядома, ці ўсе словы з элементам гал роднасныя этымалагічна. З рус. мовы, што датычыцца складанасці ўсёй семантычнай праблематыкі, гл. СРНГ, 6, 111–113. Ва ўсякім выпадку Слаўскі (1, 251–252) адносіць бел. лексемы да вялікай групы слоў, сярод якіх, напр., серб. дыял. gáliti сваёй семантыкай (’жадаць, прагнуць’) стаіць вельмі блізка да бел. фармацый. Фармальна карэктнай і семантычна абгрунтаванай была этымалогія Мейе (MSL, XIV, 373) аб сувязі з прасл. *želati, *želěti ’жадаць’. Агляд іншых, часам вельмі заблытаных этымалагічных канструкцый гл. у Слаўскага, 1, 251–252. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 387. Здаецца ўсё ж, што ў корані *gal‑ адбылося супадзенне розных па паходжанню лексем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Струме́нь ‘вузкі паток, цурок’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘рукаў ракі’ (ТС) ‘пахучая залоза (у бабра)’ (Полымя, 1970, 2, 156). Укр. стру́мінь, струмо́к ‘паток, ручай’, рус. стру́мень ‘ручай’, польск. strumień ‘ручай, паток’, чэш. strumen ‘крыніца, ставок’, н.-луж. tšumjeň ‘рэчка, ручай’, strumjeń ‘крыніца, канава’, славен. strúmen ‘паток; рукаў ракі’. Прасл. *strumy, Р. скл. *strumene дэрыват ад і.-е. кораня *sreu‑ ‘цячы’ з суф. ‑ту (Слаўскі, SP, 1, 125). Роднаснае літ. дыял. straumuõ ‘паток, ручай’, sriaumè ‘тс’, лат. stràume ‘цячэнне’, грэч. ῤεν̃μα ‘паток, струмень, цячэнне’, ст.-ісл. straumr ‘паток, рэчка’, ст.-ірл. srúaim ‘рака’, гал. stroom,, ст.-в.-ням. stroum, ням. Strom ‘паток’ і, далей, ст.-інд. srávati ‘цячэ’. Гл. Фасмер, 3, 783–784 з літ-рай; Махэк₂, 583; Борысь, 582; Бязлай, 3, 335; Шустар-Шэўц, 1549–1550; Глухак, 590. Параўн. струя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРЛО́Ў (Юрый Аляксандравіч) (12.6.1893, с. Тамышава Наваспаскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 2.10.1966),

сав. палеантолаг і гістолаг. Акад. АН СССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Праф. Ленінградскага (1933—41), Маскоўскага (з 1939) ун-таў; адначасова з 1932 у Палеанталагічным ін-це АН СССР (з 1945 дырэктар). Навук. працы па параўнальнай марфалогіі і палеанеўралогіі выкапнёвых пазваночных, нейрагісталогіі сучасных беспазваночных. Рэдактар «Палеонтологического журнала» (1959—66) і гал. рэдактар 15-томнай працы «Асновы палеанталогіі». Ленінская прэмія 1967.

т. 1, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТРАПІ́Н,

арганічнае рэчыва з групы алкалоідаў. Ёсць у некат. раслінах сям. паслёнавых (беладонна, блёкат, дурнап’ян і інш.). Лекавы (гал. чынам халіналітычны) сродак пры язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пілараспазме, жоўце- і нырачнакамянёвай хваробах, бранхіяльнай астме, ірытах, атручванні марфінам, ацэтылхалінам, карбахалінам і інш. Дзейнічае як антаганіст ацэтылхаліну: паслабляе гладкую мускулатуру (здымае спазмы бронхаў і інш.), зніжае сакрэцыю залоз, паскарае біццё сэрца, павышае ўзбуджальнасць дыхальнага цэнтра, расшырае зрэнкі. У медыцыне і эксперым. нейрафізіялогіі звычайна выкарыстоўваюць сульфат атрапіну.

т. 2, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)