1) сукупнасць прыёмаў і абрадаў, якія, па ўяўленню забабонных людзей, маюць цудадзейную сілу; чарадзейства, знахарства;
чорная м. — чараўніцтва з дапамогай пякельных сіл;
белая м. — чараўніцтва з дапамогай нябесных сіл;
2) перан.вялікая сіла ўздзеяння на каго-н. (напр. м. мастацкага слова, м. музыкі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Кіт1 ’вялікая марская млекакормячая жывёліна’ (ТСБМ), «зямля стаіць на чатырох кітох» (Сержп. Пр.). Ст.-рус.китъ — запазычанне з грэч.κῆτος ’вадзяная пачвара’ (Фасмер, Этюды, 89; Шанскі, 2, 8, 139).
Кіт2 ’вязкае рэчыва для замазвання шчылін паміж шыбамі і рамай у вокнах’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк., Гарэц., Янк. Мат., Касп., КЭС, лаг). Укр.кит ’тс’. Запазычанне праз польск.kit ’тс’ з ням.Kitt ’тс’ (Слаўскі, 2, 177; ЕСУМ, 2, 438–439).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сабо́р1 ’у дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб’, ’сход ці з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы’, ’галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры’ (ТСБМ), ’царква’ (Сцяшк.). З рус.собо́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 56), якое запазычана з царкоўнаславянскай, параўн. ст.-рус.съборъ, ст.-слав.съборъ, першапачаткова ’сход духавенства’ < прасл.*sъbrati. Калька з грэч.συναγωγή ’сход’. Гл. Фасмер, 3, 704 з літаратурай.
Сабо́р2 ’куча’ (Сл. ПЗБ), ’набор’ (Нар. лекс.). Гл. субор.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стуго́р ‘вялікая куча’: stuhór sʼena, sałomy (паст., Балто-слав. сб.), стугу́р ‘стог, стажок, горка’ (лаг., Гіл.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘кусок хлеба’ (віц., Нар. лекс.). Грынавяцкене і інш. (Балто-слав. сб., 389), параўноўваюць з літ.stùguras ‘слуп’, відаць, у значэнні ‘слуп, вакол якога складваецца стог’. Не выключана славянскае паходжанне слова, параўн. н.-луж.sćěgor ‘мачта’, на падставе якога рэканструюецца прасл.дыял.*stegorъ, суадноснае з літ.stãgaras, stegorỹs ‘сухое сцябло, ствол’ (Трубачоў, Труды, 1, 777).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
барада́ч, ‑а, м.
1.Разм. Чалавек з барадой (у 2 знач.). У некаторых толькі ледзь-ледзь высядалі вусікі. Затое ж трапіўся і адзін барадач.Колас.
2.Вялікая драпежная птушка сямейства ястрабіных з пучком пер’я пад дзюбай. // Пра жывёлін і птушак з бародамі. Барадач-казёл смакуе галінкі маладых дрэўцаў.Сачанка.У прыціхлым асінніку паназіраў за барадачом-глушцом, што карміўся мядзяным лісцем.Ігнаценка.
3. Паўднёвая шматгадовая расліна сямейства злакаў, якая з’яўляецца добрым кормам для жывёлы і выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсо́бны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны ў дапамогу каму‑, чаму‑н.; дапаможны; другарадны. Падсобны матэрыял. Падсобнае прадпрыемства. Падсобнае памяшканне. □ У Крайцах былі чатыры двухкватэрныя катэджы для супрацоўнікаў, добра абсталяваная лабараторыя, клуб, бібліятэка, заалагічны музей і вялікая падсобная гаспадарка.В. Вольскі.// Які выконвае дапаможную работу. Першыя два месяцы Дзяніс працаваў падсобным рабочым: памагаў упарадкоўваць тэрыторыю завода.Гроднеў./узнач.наз.падсо́бны, ‑ага, м.[Надзейка:] — Лётаеш, і ўсюды ты навічок, добра яшчэ, што не падсобным бяруць, а па чацвёртаму разраду.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнаста́йны, ‑ая, ‑ае.
Неаднолькавы з другім (другімі) па якіх‑н. прыкметах. Вільготная зямля і начная цішыня даносілі разнастайныя гукі неўгамоннага жыцця.Колас.Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку.Шамякін.// Які складаецца з неаднолькавых, непадобных асоб, прадметаў, элементаў і пад. Разнастайны жывёльны свет. □ Жыве разнастайны ў мястэчку народ: Рамеснікі, цеслі, сяляне.Глебка.Павестка дня вялікая і разнастайная.Крапіва.Вельмі багатыя і разнастайныя па тэматыцы, па вобразах, лірычных пачуццях перш за ўсё песні любоўныя.Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фала́нга1
(гр. phalanks, -ngos)
1) шчыльна самкнуты строй пяхоты і конніцы ў Стараж. Грэцыі і Македоніі;
2) перан. рад, шарэнга каго-н., чаго-н. (напр. ф. раманістаў, ф. чаўноў);
3) вялікая абшчына, камуна ў вучэнні ўтапічнага сацыялізму (гл.фур’ерызм);
4) іспанская фашысцкая партыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
delight
[dɪˈlaɪt]1.
n.
асало́да f., вялі́кая прые́мнасьць; уце́ха f.; ра́дасьць f.; раско́ша f.