Памянш.-ласк.да пух; малады, далікатны пух. Рослы хлопец з першым пушком на барадзе .. быў просты і вясёлы, яго адразу палюбіў Ігнась.Чарнышэвіч.У гняздзе сядзелі птушаняты. Яны былі ўжо ў даволі густым пушку.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Перарывіста і надакучліва плакаць. — Гу-гу-гу! — румзаў бедны хлопчык, прыпаўшы да скуркі тварам.Гарэцкі.Дзіця бясконца румзала, цягнула, як лера, брыкалася, а .. [жанчына] то ўгаворвала, то гушкала яго, то спакушала цукеркаю.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэвалюцыянізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) рэвалюцыйна настроеным. Масы рэвалюцыянізаваліся. □ У далейшым, у часы вайны і рэвалюцыі, паводзіны Леапольда Гушкі робяцца ўсё больш асэнсаванымі, свядомасць яго ўсё больш рэвалюцыянізуецца.Кудраўцаў.
2.толькінезак.Зал.да рэвалюцыянізаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумле́ннасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць сумленнага. Сумленнасць намераў.
2. Сумленныя паводзіны, сумленныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Жыццё ж людзей ідзе ў працы, у клопатах аб лепшым, якое не прыходзіць само, а заваёўваецца сумленнасцю чалавека, яго працай.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тапара.
2.перан. Грубы, нязграбны, як тапаром зроблены. Тапорная мэбля./ Пра чалавека, яго фігуру, твар і пад. Лабановіч першы раз бачыць такую брыдкую, няўдалую жанчыну. Постаць яе няскладная, тапорная.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шампіньён, ‑а, м.
Каштоўны ядомы пласціністы грыб з белай ці бураватай шапкай, некаторыя віды якога культывуюцца ў цяпліцах. Не кроч шукаць ягода бору, За хаты выйдзі: вось і ён — Раскрыўся проста пры разоры, Як парашуцік, шампіньён.Цвірка.
[Ад фр. champignon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕБА́РДА (франц. hallebarde),
старадаўняя халодная колюча-рубячая зброя, доўгае (да 2,5 м) плоскае або гранёнае кап’ё з прымацаванай даяго сякерай або паўмесяцападобным лязом. У 14—16 ст. была на ўзбраенні пяхоты некаторых дзяржаў Зах. Еўропы; на Беларусі выкарыстоўвалася ў 15—18 ст.; да канца 19 ст. — зброя парадных падраздзяленняў, а таксама палацавай і гарадской варты. Гл. таксама Бярдыш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТАКСЕ́РКС IДаўгарукі,
персідскі цар [465—424 дан.э.]. З дынастыі Ахеменідаў. Уступіў на трон пасля забойства ў выніку прыдворнай змовы яго бацькі — Ксеркса I. На пач. царавання задушыў паўстанне егіпцян, якое падтрымлівалі Афіны. У 454 дан.э. персы знішчылі флот афінян у дэльце Ніла. У 449 дан.э. заключыў Каліеў мір, якім завершаны грэка-персідскія войны і зафіксаваны разгром персаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКТЫ́Н (Iktinos),
старажытнагрэчаскі архітэктар 2-й пал. 5 ст.дан.э. Буйнейшы архітэктар перыяду класікі. Яго работам уласцівы выкарыстанне сістэмы арх. ордэраў, пластычнасць, сінтэз форм дарычнага ордэра і іанічнага ордэра Пабудаваў Парфенон (447—438 дан.э., з Калікратам) і адэон Перыкла ў Афінах, храм Апалона ў Басах (каля 430 дан.э.), у якіх упершыню выкарыстаў карынфскую капітэль (гл.Карынфскі ордэр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЎМАЦАВА́НЫ РАЁН, Мінскі УР,
пабудаваны ў 1928—37 для прыкрыцця Мінска з З. Працягласць па фронту да 150 км. 26.6.1941 ударныя групоўкі ням.-фаш. войск (да 5 танк. дывізій) выйшлі да М.у.р. і атакавалі яго. Аднак сходу ўзяць не здолелі — М.у.р. на 3—4 дні затрымаў рух праціўніка на ўсх. напрамку і адыграў значную ролю ў абароне горада (гл.Мінска абарона 1941).