збаёдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Згубіць, невядома дзе падзець. — Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго. Сабаленка. — А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім [цялят], а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш. Гурскі. // Загубіць, знішчыць. Збаёдаць чалавека. // Марна патраціць, перавесці. Збаёдаць грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.
Утаміцца, змарыцца; змучыцца. Доктар так натаміўся за гэты дзень, што ледзь дабрыў дадому. Шамякін. За дзень мы натаміліся страшэнна, але гэта была прыемная стома. Скрыган. Да вечара працавалі ў рове, секлі апошнія.. елкі. Потым выцягвалі іх на вяроўках наверх. Натаміліся ўсе, але ніхто не скардзіўся. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ненаві́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., каго-што.
Адчуваць нянавісць да каго‑, чаго‑н. Вотчыма Макар ненавідзіць. Стараецца нават не сустракацца з ім. Асіпенка. — Вучы ты дзяцей так, каб яны ўжо з маленства ненавідзелі вайну і тых, хто яе жадае. Шамякін. Больш за ўсё на свеце.. [Арлоўскі] ненавідзеў верхаглядства, пустую балбатню. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніза́цца, ніжацца; незак.
1. Набірацца, насаджвацца падрад на нітку, дрот і пад.
2. перан. Лёгка і свабодна падбірацца, спалучацца (пра думкі, словы і пад.). Машына скакала, гойдалася на калдобінах так, што часам у вачах цямнела, але думкі ўсё нізаліся адна на другую, адна святлей другой. Новікаў.
3. Зал. да нізаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падта́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Выказваць згоду з чыёй‑н. думкай, разважаннем, звычайна паўтараючы слова «так» і пад. Калі.. [Іслам-Бей] аб чым-небудзь разважае, трэба яму заўсёды падтакваць, бо калі маўчыш, яму здаецца, што не верыш яму. Бядуля. Цётка Стэфа, відаць, поўнасцю згаджалася з мужам, бо ўсё ківала галавою, падтаквала. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагавары́ць, ‑вару, ‑верыш, ‑ворыць; зак.
1. што і без дап. Прамовіць, сказаць. Грышка пазіраў на бацьку і на незнаёмага і ад радасці не мог прагаварыць слова... Чарот. — А ведаеце, я ганаруся гэтай адмовай! — горача прагаварыла Эма. Васілевіч.
2. Правесці некаторы час у размове. Так мы прагаварылі з .. [настаўніцай] аж да прыцемкаў. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
практыцы́зм, ‑у, м.
1. Захапленне практычнай дзейнасцю пры недаацэнцы значэння тэорыі.
2. Дзелавы падыход, да чаго‑н., цвярозасць меркаванняў і дзеянняў. — Падлогу трэба памыць халоднай вадой, — сказала дзяўчына і пашкадавала, што няма вядра і анучы. Яраша не здзіўляў яе гаспадарчы практыцызм. Шамякін. // Уменне ўладкоўваць свае справы так, каб атрымаць асабістую выгаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і пячаць; невялікая пячаць. І гэты корч набыў цяпер новае значэнне: гэта быў не проста выварат, а як быццам лорд-ахоўнік дзяржаўнай пячаткі, як гэта заведзена ў Англіі. Колас. На ўсім яшчэ ляжыць вельмі прыкметная жахлівая пячатка вайны. Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., каго-што.
Даваць, дастаўляць каму‑н. ежу; карміць. Харчаваць усю сям’ю. □ Тут кожны быў другому друг, Тут харчавалі партызанаў, Тут раздавалі сотням рук Вінтоўкі, кольты і паганы. Таўбін. Калі нас так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галаве́нь ’назва рыбы’ (БРС, Касп., Шат., Нас.). Параўн. рус. дыял. смал. голави́нь ’тс’. Паколькі гэтыя назвы ізаляваныя (сувязь з назвамі тыпу рус. дыял. головня́ ’галавень’ няпэўная, таму што рус. слова ж. р.), то, здаецца, пераконвае меркаванне Трубачова (Эт. сл., 7, 10) пра сувязь рус. голавинь з назвамі тыпу рус. гола́вль, голо́вль, го́лове́ль, укр. голове́ль ’тс’. Калі гэта так, мы можам прыняць дысіміляцыю л — л > л — н (*галаве́ль > галаве́нь). Зыходнай формай, якой Трубачоў надае статус праславянскай, з’яўляецца *golvjь (вытворнае з суф. ‑jь ад *golva ’галава’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)