англійскі педагог, адзін са стваральнікаў Бел-Ланкастэрскай сістэмы ўзаемнага навучання. Далучыўшыся да руху квакераў, адкрыў бясплатную школу (1798), дзе вучыў малодшых вучняў з дапамогай старэйшых і найб. падрыхтаваных. Свой вопыт «таннай школы» абагульніў і выклаў у кн. «Удасканаленне навучання...» (1803). Ідэю ўзаемнага навучання развіў у працы «Брытанская сістэма навучання» (1810). СістэмаЛ., створаная незалежна ад Э.Бела, вызначалася дэталёвай рэгламентацыяй заняткаў, выкарыстаннем сістэмы заахвочвання і пакарання. У школы Л. прымаліся дзеці рознага веравызнання, а рэліг. навучанне, у адрозненне ад школ Бела, не было асноўным. Для падтрымкі школ у 1808 засн. Каралеўскае ланкастэрскае т-ва, якое садзейнічала іх пашырэнню ў Вялікабрытаніі і інш. краінах, у т. л. Расіі. З 1812 Л. імкнуўся ўкараніць сваю сістэму ў сярэднюю школу, аднак пацярпеў няўдачу (школы Л. былі раскрытыкаваны за механіцызм у навучанні і недастатковасць ведаў, якія яны давалі). У 1818 Л. выехаў у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАСНАПО́ЛАСЦЕВЫЯ ЧЭ́РВІ, нематгельмінты, нематэльмінты (Nemathelminthes, або Aschelminthes),
тып ніжэйшых чарвей (скаляцыд). 6 (7) кл.: валасні, гастратрыхі, калаўроткі, кінарынхі, круглыя чэрві, скрэбні і, магчыма, прыапуліды. Апісана больш за 20 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Свабоднажывучыя і паразіты (раслін, жывёл, чалавека). Свабоднажывучыя насяляюць моры, прэсныя вадаёмы, глебу. Узбуджальнікі нематодных хвароб раслін, нематадозаў. На Беларусі адзначаюцца валасні, гастратрыхі, калаўроткі, круглыя чэрві.
Даўж. ад 0,04 мм да 8 м. Цела цыліндрычнае, нячленістае, верацёна- або ніткападобнае, укрытае шчыльнай кутыкулай. Паміж скурнамускульным мяшком і кішэчнікам шырокая першасная поласць цела (адсюль назва). Кішэчнік з 3 аддзелаў: пярэдняй, сярэдняй і задняй кішкі з анальнай адтулінай. Выдзяляльная сістэма — відазмененыя скурныя залозы або протанефрыдыі. Нерв.сістэма складаецца з каляглотачнага нерв. кальца і аднаго ці некалькіх падоўжаных нерв. ствалоў ці мазгавога нерв. вузла з адыходзячымі ад яго нервамі. Органы пачуццяў (вочкі, нюхальныя ямкі, органы дотыку) слабаразвітыя. Дыхальнай і крывяноснай сістэм няма. Большасць раздзельнаполыя, ёсць гермафрадыты.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
канцэ́пцыя, ‑і, ж.
1.Сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх‑н. з’яў. Гісторыка-філасофская канцэпцыя. Эстэтычная канцэпцыя.
2. Асноўная думка, агульная задума твора. Характэрна і назва апавядання — «Не згасне сонца». Яна сама вызначае аптымістычную канцэпцыю твора.Арабей.Заканчвалася «Новая зямля» ў паслякастрычніцкі час, і гэта не магло не адбіцца на ідэйна-творчай канцэпцыі яе.Адамовіч.
[Лац. conceptio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэмія́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прэміі. Прэміяльная сістэма заахвочвання. Прэміяльны фонд.// Які з’яўляецца прэміяй. Прэміяльныя грошы. □ З дому выйшаў дзед Аўсей З прэміяльным патэфонам.Калачынскі.//узнач.наз.прэмія́льныя, ‑ых. Грошы, якія выплачваюцца ў якасці прэміі. Бухгалтэрыя калгаса імя Дзяржынскага выдала Гецольдам адных прэміяльных трыццаць тысяч рублёў і дзвесце кілаграмаў цукру!Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вентыля́цыя
(лац. ventilation = праветрыванне)
1) паветраабмен у памяшканнях, які рэгулюецца;
2) сістэма ўстройстваў, якія ствараюць такі паветраабмен.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
каналіза́цыя
(фр. canalisation, ад лац. canalis = труба)
сістэма труб, падземных каналаў для выдалення нечыстот (напр. гарадская к.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дэцэнтраліза́цыя
(ад дэ- + цэнтралізацыя)
1) сістэма кіравання, пры якой частка функцый цэнтральнай улады пераходзіць да мясцовых органаў;
2) адмена цэнтралізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
біяге́ль
(ад бія- + лац. gelo = застываю)
студзінападобная або цвёрдая структураваная калоідная сістэма біялагічнага паходжання з вадкім дысперсійным асяроддзем; разнавіднасць геляў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўтатро́н
(ад аўта- + гр. thronos = цэнтр)
сістэма аўтаматычнага кантролю і рэгулявання дакладнай устаноўкі друкарскіх формаў пры друкаванні на ратацыйных машынах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)